Бэсара́бія (па-румынску: Basarabia; па-гагавуску: Besarabiya; па-ўкраінску: Бессарабія; па-турэцку: Besarabya; па-расейску: Бессарабия) — гістарычны рэгіён ва Ўсходняй Эўропе, які месьціцца паміж Днястром на ўсходзе і Прутам на захадзе.
Каля дзьвюх трацінаў Бэсарабіі належаць сучаснае Малдове, украінскі рэгіён Буджак ахоплівае паўднёвы прыбярэжны рэгіён, а частка ўкраінскай Чарнавіцкай вобласьці займае невялікую тэрыторыю на поўначы.
Пасьля расейска-турэцкай вайны 1806—1812 гадоў і наступнага Бухарэсцкага міру ўсходнія часткі Малдаўскага княства, асманскага васалу, разам зь некаторымі рэгіёнамі, якія раней знаходзіліся пад непасрэдным асманскім кіраваннем, адышлі да Расейскай імпэрыі. Набыцьцё гэтых земляў было адным з апошніх тэрытарыяльных набыткаў імпэрыі ў Эўропе. Новыя набытыя тэрыторыі склалі Бэсарабскую губэрню, прыняўшы назву, якая раней выкарыстоўвалася да паўднёвых раўнінаў паміж Днястром і Дунаем. Пасьля Крымскай вайны ў 1856 годзе паўднёвыя раёны Бэсарабіі былі вернутыя пад уладу Малдовы. Расейскае панаваньне было адноўленае над усім рэгіёнам у 1878 годзе, калі на Румынію, якая зьявілася вынікам аб’яднаньня Малдовы з Валахіяй, быў аказаны ціск у абмен гэтых тэрыторыяў на Дабруджу.
У 1917 годзе ў выніку расейскае рэвалюцыі у рэгіёне прапанавалася стварэньне Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі, то бок аўтаномнае рэспублікі, якая павінна была ўваходзіць у склад прапанаванай фэдэратыўнай расейскай дзяржавы. Бальшавіцкая агітацыя ў канцы 1917 году і пачатку 1918 году прывяла да ўмяшаньня румынскага войска, нібыта з мэтай уціхамірваньня рэгіёну. Неўзабаве парлямэнцкі сход абвесьціў незалежнасьць, а затым зьвяз з Каралеўствам Румыніяй. Законнасьць гэтых актаў, аднак, аспрэчвалася Савецкім Саюзам, які разглядаў гэтую тэрыторыю як часова акупаваную.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Бэсарабія, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.