Парнаграфія Ў Францыі

Парнаграфія ў Францыі дазволеная, але з абмежаваньнямі.

Мяккая парнаграфія дазволена для прагляду асобамі ва ўзросьце 16 і болей год, а жорсткая парнаграфія не прадаецца асобам ва ўзросьце ніжэй 18 год. Жорсткая парнаграфія паказваецца ў асобных месцах, дзе непаўналетнія ня могуць выпадкова ўбачыць "забароненае дзіва". Порнавырабы маюць асобную стаўку ПДВ: 33%.

Зь 17 па першую палову 20 стагодзьдзяў Эўропа знаходзілася пад культурным уплывам Францыі. Значная частка парнаграфіі ў Эўропе таго часу была з Францыі.

Першая вядомая кніга, дзе можна чытаць і глядзець парнаграфію, мела назву «Школа каханьня». Яна выйшла ў сьвет у Францыі ў 1655 годзе. Кніга «Школа каханьня» была пачаткам парнаграфіі ў Францыі. Самойла Пэпіс (насельнік Вялікарытаніі) запісаў у сваім дзёньніку пакупку кнігі «Школа каханьня» для асабістага чытаньня. Ён затым спаліў яе, бо яе магла знайсьці жонка:

не патрэбная зманлівая кніга «Школа каханьня», якую я купіў з-за абкладкі... бо я рашыў, як прачытаю, то яе спалю.

У 18 ст. парнаграфія была зьвязаная з насільствам—каханьнем. Насільства было ў 19 ст. часткаю непрыстойных кнігаў. Асабліва гэта было ў вучылішчах Францыі й іншых краінаў Эўропы, дзе насільства было звычаем і прымянялася ў караньні вучняў.

У 18 ст. Францыя дала дарогу для кнігі «Успаміны Казановы», якія сталі, мабыць, адным з самых вядомых эўрапескіх пахатлівых кнігаў. Цісьненьне тае кнігі дало славу Дж. Казанова, якая захавалася ў 21 стагодзьдзі.

У канцы 19 і пачатку 20 ст. ст. па ўсёй Эўропе пачаліся ганеньні і караньні продажу й друку порнавырабаў і прымусіла прыпыніць іх продаж. Асноўнымі вытворцам порнавырабаў стала Францыя, а асноўныя выдаўцы былі ў м. Парыж.

Цікавае, што Друкарня Алімп была ў Парыжы, а яе заснаваў Морыс Джэродыяз. Ён друкаваў пахатлівыя байкі для дарослых на ангельскае мове. Яго прадпрыемства ціснула кнігі, якія не маглі быць друкаваныя ў Брытаніі, бо пагражала кара. У Францыі яго не каралі, бо насельнікі не маглі чытаць кнігі на чужое для іх мове.

У Францыі былі дазволеныя для друку навуковыя, лякарскія кнігі, клясычныя пісьменьнікі (Эміль Заля і інш.).

У 1970-ыя гады Францыя была заваленая самаробнаю парнаграфіяю. Аднак дзяржава спрабавала караць за раздачу порнавырабаў.

Фатаграфія

    Асноўны артыкул: Эратычная фатаграфія

У 1841 годзе Вілям Фокс Тальбат заявіў аб адкрыцьці спосабу множаньня выявы абразу.

Сярод краінаў сьвету асноўным месцам для вытворчасьці порназдымкаў стала Францыя. Іх вывозілі ва ўсе краіны Эўропы і астатняга сьвету. Іх перапраўлялі поштаю, або перавозілі падарожнікі й купцы.

Часопісы

У пачатку 20 ст. зьявіўся 2-цветны друк і ён пачаў выкарыстоўвацца ў часопісах. Яны мелі здымкі голых людзей (часта былі зьнятыя акторкі бурлеску) і часткова голых людзей, бо яны былі часткова прыкрытыя адзеньнем. Зараз тыя здымкі назвалі бы мяккая парнаграфія, а ў той час здымкі былі жорсткім порна. Такія і іншыя падобныя часопісы пазьней хаваліся пад назваю «мастацкія часопісы», «часопісы аб прыродзе».

Пасьля Другое сьсветнае вайны Францыя была разгромлена і старалася аднавіцьь свае прамысловыя магчымасьці. Была пашкоджаная і вытворчасьць порнавырабаў. Узьнікненьне «жалезнага заслону» прывяло да адрыву вялікае часткі Эўропы (т. зв. «сацыялістычны лягер»), а іменна, сярэдзіна й усход Эўропы. Вырабы з Францыі, у тым ліку порнавырабы, не маглі быць завезеныя ў адарваныя краіны сярэдняе й усходняе Эўропы.

У Францыі ў 1960-ыя гады часопісы паказвалі цікавасьць да нілёну і сподняга адзеньня. Часопісы паказвалі голых, або паўголых жанчын ў сарамлівых, або безсаромных паставах цела. У 1960-ых гадах у Францыю пачалі завозіць «Пэнтгаўс», а раней у 1940-ых гадах пачалі завозіць часопіс «Плэйбой».

Дзіва

У Францыі ў другое палове дваццатага стагодзьдзя людзі бачылі порнавырабы праз кінатэатры, а затым, праз відэа. Кіно й відэа, з большага, было тутэйшым, а не завезенае з-за мяжы.

Кіно

У Эўропе карціны былі больш непрыстойнымі з пачаткам 1960-ых гадоў і некаторыя з тых непрыстойных карцінаў пранікалі з Францыі ў краіны Заходняе Эўропы. Аднак у 1960-ыя гады Францыя пачала саступаць у кінематаграфіі свае панаваньне, бо далі дазвол на вытворчасьць парнаграфіі ў Даніі, Галяндыі (1969) й Швэцыі (1971). Гэта прывяло да выбуху вытворчасьці порнавырабаў для продажу ў тых краінах. Цьвет бясплоднае таварыства стала ў Эўропе вядучым вытворцам парнаграфіі на наступныя некалькі дзесяцьцігодзьдзяў.

У 1970-ых гадах Францыя дала сьвету порнакіно Эманюэль і яе далейшыя працягі.

Тэлебачаньне

Да сярэдзіны 1980-ых гадоў порна здымалася на кінастужкі, а пазьней паступова пачало выцясьняцца відэакасэтамі. Іх можна было глядзець на відэамагнітафонах дома, а не ў кінатэатры. Запіс порна можна было рабіць дома без удзелу многіх людзей. Гэта прывяло да падзеньня расходаў па вытворчасьці порнавырабаў, а гэта прывяло да павелічэньня вытворчасьці порнавырабаў. Іх рабілі ня сотні, а ўжо тысячы ў месяц.

Сеціва

У пачатку 1990-ых гадоў сеціва пачало імкліва разьвівацца ў Францыі, што дало паспалітым людзям просты доступ да жорсткае парнаграфіі. У 2000-ыя гады сеціва стала больш раздаваць порнавырабы, чым прывозілі тайна з-за мяжы старымі спосабамі: кнігі, часопісы, фотаздымкі і г.д. Урад краіны пачаў думаць над спосабамі абароны карыстальнікаў сеціва ад порнавырабаў і, асабліва, непаўнагадовых да 18 гадоў. Адзін са спосабаў — забарона старонак у сеціве. Права краіны абавязвае ўласьнікаў старонкі праверку ўзросту карыстальніка старонкі, каб не дапусьціць да прагляду асоб да 18 гадоў. Разам з тым, многія порнастаронкі ня робяць праверкі ўзросту карыстальнікаў.

Нагляд дарослых

У Францыі спрабавалі стварыць "нагляд дарослых" над старонкамі ў сеціве. Гэта быў спосаб абараны дзяцей ад парнаграфіі. Аднак "нагляд дарослых" існуе толькі на словах. Многія дзеці першых раз бачылі порна ва ўзросьце 8 год. Зараз у Францыі калі 5,5 млн порнасайтаў.

Дзіцячая парнаграфія

Дзіцячая парнаграфія ў Францыі забарона. За прагляд і распаўсюджаньне яе існуе кара да 5 год затвору ў астрозе і 75 000 эўра штраф.

Глядзі таксама

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Парнаграфія Ў Францыі ФатаграфіяПарнаграфія Ў Францыі ЧасопісыПарнаграфія Ў Францыі ДзіваПарнаграфія Ў Францыі СеціваПарнаграфія Ў Францыі Нагляд дарослыхПарнаграфія Ў Францыі Дзіцячая парнаграфіяПарнаграфія Ў Францыі Глядзі таксамаПарнаграфія Ў Францыі ЗаўвагіПарнаграфія Ў Францыі КрыніцыПарнаграфія Ў Францыі Вонкавыя спасылкіПарнаграфія Ў ФранцыіЖорсткая парнаграфіяМяккая парнаграфіяПарнаграфіяФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адам МіхнікПарнафільмМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 годуУсходняя ЭўропаЛуганская народная рэспублікаПастава на каленяхФранцыяБлакітная сойкаNokia 3110 ClassicАдам МіцкевічКаханьне без пранікненьняМаксім ТанкГрамадзкі набытакКастусь ЕзавітаўСпакусьнікіПарнаграфія для жанчынСьпіс гарадоў БеларусіЛязьбійская парнаграфіяБагародзіцаХартумБусел белыЛявон ЗаяцКітайД’Артаньян і тры мушкетэрыСалідарнасьць (прафсаюз)88 да н. э.Леанід БрэжнеўСакрат ЯновічЯргМікола МятліцкіЦыганыМарыя Паўла СурвіллаГарацыё НэльсанЛетувізацыяРодныя гоні (1927)ПхэньянВойшынПольская моваПартугаліяПятрусь БроўкаАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыАсадкаТагальская ВікіпэдыяБеларуская літаратураЯнкоўскі сельсаветІсьляндыяПальная зброяГімн БеларусіБялевіцкі сельсаветСяржук Сокалаў-ВоюшISO 3166-1Банкаўскі рахунакГента (імя)ДуданУладзіслаў СыракомляЕва ВежнавецЧас UnixМіра (імя)ЦмокДахМэдыяВікіМенск🡆 More