Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі, пс.: Баўтручонак, Беларус, Бутрым Каляда, Сымон Міхалкаў, Сымон Рак; Крыптанімы: С.
Р., Р.-М., Сымон Р., Сымон Р-к (2 (14) красавіка 1885, в. Максімаўка, Вялейскі павет, цяпер Маладэчанскі раён — 27 лістапада 1938, Менск) — беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадзка-палітычны дзяяч. Пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай. Арганізатар і чалец ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускай народнай рады. Аўтар музыкі на словы Максіма Багдановіча «Зорка Вэнэра».
Сымон Рак-Міхайлоўскі | |
Пасол польскага Сэйму | |
---|---|
1922 — 1927 | |
Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада | |
1917 — 1917 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 2 (14) красавіка 1885 Максімаўка, Вялейскі павет |
Памёр: | 27 лістапада 1938 (53 гады) Менск, БССР |
Партыя: | БСГ, БСРГ, КПЗБ, ВКП(б) |
Дзеці: | двое |
Адукацыя: | |
У 1900—1904 вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі; потым настаўнічаў на Маладэчаншчыне. У час рэвалюцыі 1905—1907 за распаўсюджаньне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зьняволены на 3 месяцы ў Вялейцы, потым вымушаны зьехаць у Крым. У 1912 у Фэадосіі скончыў пэдынстытут. Вярнуўся на радзіму. Арганізоўваў беларускія школы. Стаў чальцом БСГ.
З пачаткам Першай сусьветнай вайны ў 1914 мабілізаваны ў расейскае войска. Ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў 1915 (артыкул «З думак у паходзе» ў «Нашай ніве»).
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Менску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 сябра Рады БНР. У 1918—1919 сябра Беларускай вайсковай камісіі.
У 1918—1920 жыў у Горадні, працаваў у беларускай гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасьцю пачаў займацца з 1919. У 1920—1922 дырэктар Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі.
У 1922 абраны дэпутатам сейму Другой Рэчы Паспалітай ад Блёку нацыянальных меншасьцяў. Ад 1923 чалец Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 — Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 намесьнік старшыні ЦК БСРГ. Ад 1926 сябра КПЗБ. Рэдактар «Бюлетэня пасольскага клюбу БСРГ»; сябра Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні.
Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ 15 студзеня 1927. Віленскім акруговым судом 22 траўня 1928 на «працэсе 56-і» асуджаны да 12 гадоў турмы. Паводле рашэньня апэляцыйнага суду вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камітэту «Змаганьне». З-за пагрозы новага арышту ў кастрычніку 1930 перабраўся ў Менск.
Зь лютага 1931 і да арышту працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музэю. Уступіў у ВКП(б). У 1931—1932 быў чальцом ЦВК БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР 16 жніўня 1933 у Менску па адрасе: вул. К. Маркса, 2-і Дом Саветаў, па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтру». 9 студзеня 1934 рашэньнем судовай калегіі АДПУ СССР як «арганізатар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ», прысуджаны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лягероў. Адпраўлены на Салаўкі. 5 верасьня 1937 этапаваны ў Менск, дзе 14 лістапада 1938 «асобай тройкай» НКУС БССР прыгавораны да расстрэлу.
Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 18 красавіка 1956. Асабовая справа Р. № 10182-с (спынена 16 жніўня 1956) захоўваецца ў архіве КДБ РБ.
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сымон Рак-Міхайлоўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.