Часопіс Маланка

Мала́нка — заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс.

Выдаваўся ў Вільні на беларускай мове з 15 студзеня 1926 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамадой (БСРГ), у 1927—1928 гг. яе пасьлядоўнікамі. Рэдактарамі ў розны час былі Янка Маразовіч (псэўданім Янка Маланка), Іван Касяк, М. Луцэвіч. Агулам выйшла 43 нумары.

Маланка
Часопіс Маланка
Краіна Польшча
Галоўны рэдактар Янка Маразовіч, Іван Касяк, М. Луцэвіч
Дата заснаваньня 15 студзеня 1926
Дата закрыцьця 26 сьнежня 1928
Мова беларуская

Выступаў у абарону інтарэсаў народу Заходняе Беларусі, садзейнічаў фармаваньню яго нацыянальнай і палітычнай сьвядомасьці, асуджаў палітыку сацыяльнага й нацыянальнага прыгнёту польскімі ўладамі. Публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданьні, фэльетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты), публіцыстычныя артыкулы, допісы. Зьмясьціў творы Міхася Касьцевіча (Васілька), Маразовіча, Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага (У.Ініцкага), Гальяша Леўчыка, Макара Касьцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых. Карыкатуры й гумарыстычныя малюнкі Язэпа Горыда, Драздовіча, Маразовіча, В.Сідаровіча, М.Васілеўскага вызначаліся прафэсіяналізмам, вастрынёй і надзённасьцю, палітычным падтэкстам. Асобныя нумары Маланкі канфіскаваныя, замест іх выйшлі аднадзёнкі «Пякучая маланка», «Новая маланка» (абедзьве 1928). Выданьне спыненае праз рэпрэсіі польскіх уладаў (апошні нумар — 26 сьнежня 1928).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Часопіс Маланка  Маланка (часопіс)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Беларуская сялянска-работніцкая грамадаВільняЗаходняя БеларусьЯнка Маразовіч

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НароўляПадзелы Рэчы ПаспалітайБеларус на варцеХартыя’97Чарнобыльская АЭСВадзім СаранчукоўАнгельская моваДэйвід КэмэранГалоўная старонкаЖамойць.ne13 красавіка17 красавікаНовая зямляГрупавы сэксГраматкаВымяМужчына зьверхуЯўген КантылёўМалайская моваАлтайВацлаў ЛастоўскіРасейская рэспублікаКарыбутПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКлеапатраБраніслаў ТарашкевічХуткасьць сьвятлаБеларускім партызанам (верш)Віленскі ўнівэрсытэтЦыгарэтаЭякуляцыяЧалавекДваранства1877Катэдра Парыскай Божай МаціМарыя МартысевічСельская гаспадаркаМастацкі творПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўМаладэчнаАбудАлесь КажадубПалітычны вязеньСпадніцаСьляпун букавінскі.mqІзраільВіцебская вобласьцьСакавікСан-Хасэ (Каліфорнія)ГаваіАляксандар ЛукашэнкаПачуцьцёІдыліяСлавамір АдамовічКарыстальнікКарыбут (імя)АнтонімыКрэдытМікола КупрэеўКрысталь БойдБойсэСядзібаФлёрыян ВірцЭўрапейскі ЗьвязСыднэй1919ПФутбол.etБерасьцейская вобласьць🡆 More