Арсень Ліс

Арсе́нь Сярге́евіч Ліс (4 лютага 1934, вёска Вётхава Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва, цяпер Смаргонскі раён — 28 траўня 2018) — беларускі фальклярыст, літаратуразнаўца, літаратар.

Доктар філялягічных навук (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР (1967) і Саюза беларускіх пісьменьнікаў (1991). Сябра Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» з часу яго заснаваньня.

Арсень Ліс
Арсень Сяргеевіч Ліс
Арсень Ліс
Дата нараджэньня 4 лютага 1934(1934-02-04)
Месца нараджэньня в. Вётхава Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва (цяпер Смаргонскі раён)
Дата сьмерці 28 траўня 2018(2018-05-28) (84 гады)
Месца пахаваньня
Месца вучобы БДУ
Занятак пісьменьнік, літаратуразнаўца
Навуковая сфэра фальклярыстыка літаратуразнаўства
Месца працы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Вядомы як суаўтар акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць»
Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1986)

Жыцьцяпіс

Скончыў БДУ (1956). Працаваў настаўнікам, рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, з 1959 году асьпірант у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1961 навуковы супрацоўнік гэтага ж інстытуту. Дасьледуе традыцыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і пэрыядычны друк Заходняй Беларусі, жыцьцё і дзейнасьць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры.

У 1965 годзе загітаваў Алеся Белакоза на арганізацыю акцыі накіраваньня лістоў слухачоў курсаў удасканаленьня настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Менску на адрас ЦК КПБ з выкладам праблемаў адносна статусу беларускай мовы. Акцыя выклікала незадаволенасьць уладаў.

Навуковая спадчына

Адзін з укладальнікаў, аўтараў уступных артыкулаў і камэнтарыяў шматтомнага акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». Актыўны аўтар унівэрсальнай і галіновых беларускіх энцыкляпэдый. Адзін з удзельнікаў шасьцітомнай навукова-тэарэтычнай працы «Беларускі фальклор. Жанры, віды, паэтыка» (2001—2007) і чатырохтомніка «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (вялікі разьдзел па літаратуры Заходняй Беларусі аўтарства А. Ліса разьмешчаны ў 2-м томе). Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Ад матчыных песень» (1973), манаграфій «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «М. Шчакаціхін: Хараство непазнанай зямлі» (1968), «Пётра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча» (1984), «Пякучай маланкі след: Эцюды да партрэта мастака Горыда» (1981), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1991). Аўтар кніг «Gloria victis!» (2010), «Арсень Ліс. Выбранае» (2014) з сэрыі кніг «Беларускі кнігазбор».

У яго кнігу «Цяжкая дарога свабоды» (1994) увайшлі літаратурныя партрэты А. Смоліча, Р. Шырмы, Ул. Караткевіча, А. Грыневіча, Т. Грыба, Л. Родзевіча, А. Уласава, А. Цьвікевіча. Пісаў нарысы пра творчасьць Я. Драздовіча: «Шляхі і пошукі»; пра зьбіральніка песеннага фальклёру Антона Грыневіча «Песня прасілася ў свет».

Арсень Ліс — укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Янкам Саламевічам, 1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), зборніка твораў Б. Тарашкевіча «Выбранае. Публіцыстыка» (1991). Рэдагаваў мэмуары Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця». Аўтар падручнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вусная народная творчасць» (1979) і «Беларуская вусная народная творчасць» (2000), аўтар вялікага разьдзела ў падручніку для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.» (2000).

Аўтар і суаўтар сцэнарыяў дакумэнтальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра Р. Шырму, 1984), «Прысады жыцця» (пра М. Гарэцкага, 1985), «Зямля Тарашкевіча» (1991), «Аркадзь Смоліч» (1992), «Дзядзька Уласаў» (пра А. Уласава 1992), «Адвечныя званы» (пра М. Доўнар-Запольскага, 1993).

З 2004 па 2008 год быў сябрам экспэртнага савета Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Намесьнік старшыні вучонага савета па абароне дысэртацыяў па спэцыяльнасьцях фальклярыстыкі і этнаграфіі.

За актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэньні Камітэтам Ушанаваньня ганараваны мэдалём Язэпа Драздовіча «За руплівасьць на ніве беларускага мастацтва» (25.03.1998), мэдалём Анатоля Бярозкі «Цвяток Радзімы» і адпаведнымі дыплёмамі. Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Арсень Ліс памёр 28 траўня 2018 году й пахаваны на могілках у вёсцы Залесьсе Смаргонскага раёну.

Узнагароды і прэміі

  • 1986 — Дзяржаўная прэмія БССР
  • 1994 — Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Гарэцкага (за кнігу «Цяжкая дарога свабоды»).
  • 1998 — Мэдаль Язэпа Драздовіча («за руплівасьць на ніве беларускага мастацтва»).

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

  • Ліс Арсень // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Ліс Арсень // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арсень Ліс ЖыцьцяпісАрсень Ліс Навуковая спадчынаАрсень Ліс Узнагароды і прэмііАрсень Ліс БібліяграфіяАрсень Ліс КрыніцыАрсень Ліс ЛітаратураАрсень Ліс Вонкавыя спасылкіАрсень ЛісВёскаВётхаваВіленскае ваяводзтва (1926—1939)Дзяржаўная прэмія БССРЛітаратуразнаўстваМаладэчанскі паветСмаргонскі раёнФальклёрФілялёгія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

TrueTypeМараторыйВольфганг Амадэй МоцартКанстытуцыя БеларусіЭлектронная поштаПростыя сказыМаксім ЛужанінРэформа беларускага правапісу 1933 годуМіністэрства фінансаў ЗШАПэнсіяГенадзь ПашкоўСловаПарнаграфія ў ЗШАВушніцаЖуавы сьмерціЭквадорБасовішчаАстравецДыялекты беларускай мовыЧарнобыльская АЭСНаваполацакВісконсінМутHTMLЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўСямейства (біялёгія)Аляксандар ЦішкевічЛюбейкаForbesДзесяцідзённая вайнаVirusTotalЖамойцьЯнка СіпакоўFacebookШпакКнураСамароўкаВербавічыМарат КазейАлесь ЖукПМунд15 красавікаЯва (імя)Анатоль СысСакрат ЯновічМарыя МартысевічЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ПрыназоўнікЕсьманАляксей БацюкоўГісторыя МенскуГалерэя ЎГаштольд (імя)Беларускі нацыяналізмУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціІталіяЦанаISO 3166-1Авантуры майго жыцьцяАксана Бязьлепкіна2008Вількамірскі паветПарнаграфія ў БеларусіЖанчына зьверхуВасіль Жуковіч30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)🡆 More