Беларусь 1

«Беларусь 1» — асноўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі.

Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай і расейскай мовах. Пачатак вяшчаньня — 1 студзеня 1956 году. Выкарыстоўваецца для распаўсюджваньня прапаганды ў Беларусі.

«Беларусь 1»
Беларусь 1
Краіна Беларусь
Зона вяшчаньня Беларусь
Створаны 1 студзеня 1956 (68 гадоў таму)
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Глеб Шульман
Афіцыйны сайт www.tvr.by

Мінуўшчына

У 1955 годзе пры падрыхтоўцы да адкрыцьця Менскага тэлецэнтра пачалі выпускаць тэлевізары «Беларусь», якія мелі па 19 лямпаў і памер экрана 18х24 см. 1 студзеня 1956 году з экранаў упершыню прагучала «Гаворыць Менск!» 8 сакавіка 1956 году Менскі тэлецэнтар урачыста ўвялі ў дзеяньне, пасьля чаго перадачы сталі праводзіць тройчы на дзень. Тэлевізары ўсталявалі ў амаль 50 паселішчах Менскай і Маладэчанскай вобласьцяў Беларускай ССР. Першыя перадачы мелі магчымасьць бачыць каля 4 тыс. гледачоў, а тэлецэнтар вяшчаў на адным канале 6 гадзінаў у суткі, радыюс вяшчаньня складаў 60 км. Каляровыя перадачы зьявіліся ў этэры ў 1974 годзе.

У 1980 г. тэлеканал «Беларускае тэлебачаньне» займеў самастойную праграму, якая пакрывала 70% земляў Беларускай ССР. Дагэтуль перадачы паказваліся ўкліньваньнем на частасьці Першай праграмы Цэнтральнага тэлебачаньня СССР(ru). Высілкамі старшыні Дзяржаўнага камітэту тэлерадыёвячаньня БССР Генадзя Бураўкіна (1978—1990) «Беларускае тэлебачаньне» цалкам замяніла ў БССР 2-ю Маскоўскую праграму Цэнтральнага тэлебачаньня СССР на яе ранейшых частасьцях. Звыш 60% вяшчаньня самастойнай праграмы «БТ» склалі перадачы на беларускай мове.

На 8 кастрычніка 2003 г. за часам кіраваньня БТРК расейцам Ягорам Рыбаковым адбыўся перавод перадачаў тэлеканала на расейскую мову. 1 ліпеня 2005 г. пачаў лічбавае вяшчаньне ў Менску. У 2006 годзе зьмяніў лягатып са старога «БТ» на лягатып «Першы». Ад 1 студзеня 2013 дырэктарам тэлеканалу «Беларусь 1» стаў Глеб Шульман.

17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў.

Напрыканцы верасьня 2020 году ў этэры каналу былі паказаны прызнальныя паказаньні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах. Паводле сьведчаньняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 году ў РУУС Першамайскага раёну Менску Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасьля й паказаныя па «Беларусь 1», асабіста й камандаваў групаю сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказаньні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх зьбіцьцём і пагрозамі прымушалі сказаць на камэру, што ім заплацілі каардынатары.

Перадачы тэлеканала

  • 50 рэцэптаў першага (субота, 10:45; вядоўцы Іван Лятохін, Марына Кандрацьева);
  • Выйсьце ёсьць (Субота, 13:25; вядоўца — Сьвятлана Бароўская);
  • Існасьць (субота, 6:45); (бел.);
  • XXL WOMAN TV (нядзеля, 09:40; вядоўцы Алёна Ланская і Глеб Давыдаў);
  • Давярай і правярай (субота, 16:35; вядоўца Арцём Рыбакін);
  • Гісторыі рамонту (субота, 12:10; вядоўца Алеся Зелянко);
  • Здароўе (субота, 12:50; вядоўцы Зьміцер Аўдзевіч, Сяргей Жбанкоў і Ірына Пацяюк);
  • Terra incognita. Беларусь невядомая (пятніца, 17:25; вядоўца — Максім Нямчынаў);
  • Каробка перадачаў (нядзеля, 13:40; вядоўцы Арцём Рыбакін і Кацярына Коба);
  • Кулінарная дыпляматыя (субота, 09:50; вядоўца Ларыса Гулякевіч);
  • Дзень у вялікім горадзе (аўторак-пятніца, 13:05);
  • Белорусское времечко (аўторак-чацьвер, 17:30);
  • Добрай раніцы, Беларусь (штодня па-беларуску, 6:00; вядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Сьвятлана Бароўская, Дар’я Новік і Дзьмітры Новік, Глеб Давыдаў і Вольга Мядзьведзева, Вольга Рыжыкава і Яўген Перлін, Сьцяпан Гутнікаў і Надзея Цімафеева);
  • Пра ежу! (субота-нядзеля 10:50; вядоўцы Аляксандар Петрыман, Антон Каленік, Хуліё Рывэра, Ін’яцыа Роза, Эдуард Цібілаў, Антон Кабанаў і іншыя)

Агенцтва тэлевізійных навінаў

На 2021 год Агенцтва тэлевізійных навінаў Белтэлерадыёкампаніі рыхтавала звыш 30 пастаянных тэлеперадачаў.

  • Зроблена ў Беларусі;
  • «Краіна» (субота, 15:15; вядоўца Павал Лазовік) (бел.)
  • Буйным плянам (раз на два тыдні ў аўторак; вядоўца Марат Маркаў);
  • «Мы — спецназ» ;
  • Навіны надвор’я (вядоўца Сьвятлана Панкратава);
  • Арэна (вядоўца Вольга Барабаншчыкава);
  • Галоўны этэр (нядзеля; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Алена Насачова, Паліна Шуба, Сяргей Гусачэнка);
  • Навіны. Цэнтральны рэгіён (вядоўцы Натальля Тарасюк і Сяргей Лугоўскі);
  • Лёс гігантаў (вядоўца Юры Ярошык);
  • Панарама (штодня; вядоўцы Вікторыя Сянкевіч, Дзьмітры Бачкоў, Паліна Шуба, Тацяна Някрасава, Алена Насачова, у мінулым Інга Хрушчова);
  • Актуальнае інтэрвію (штотыдзень);
  • Каб усе так Geely! (вядоўцы Якаў Бута і Дзіяна Равякова);
  • Вакол плянэты (субота, 14:15; вядоўцы Анатоль Ліпецкі, Юлія Табалевіч);
  • Ведай нашых;
  • Дзень спорту (панядзелак-пятніца);
  • Дыялёгі аб цывілізацыі (панядзелак, 15:50 і пятніца, 12:35; Андрэй Крывашэеў);
  • Журналісцкае расьсьледаваньне (нядзеля);
  • Зона Х (панядзелак-чацьвер, 18:45 і пятніца, 17:55);
  • Зямля Беларуская (бел.)
  • Клюб рэдактараў (нядзеля; аўтар і вядоўца — Генадзь Давыдзька);
  • Нявынікі (субота; аўтарская перадача Максіма Меты);
  • Пра гаджэты (аўторак і чацьвер, перадача Максіма Меты);
  • Раскадроўка (штотыдзень; вядоўца Юры Ярошык);
  • Таямніцы сьледзтва (вядоўца Ягор Лівай);
  • У курсе (вядоўцы Дзіяна Равякова і Натальля Тарасюк);
  • Форум (панядзелак; вядоўца Дзьмітры Бачкоў);
  • Твой горад (нядзеля 15:15; вядоўцы Дар’я Бігун і Анастасія Багамолава);
  • Сфэра інтарэсаў (аўторак, сераду, чацьвер у 19:20, 00:00; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак) ;
  • Спэцыяльны рэпартаж;
  • Сымбаль Перамогі;
  • Сіла веры;
  • Пра мастацтва (вядоўцы Ніна Мажэйка і Міхал Равуцкі);
  • Тыдзень Радзівілаў;
  • Тыдзень бізнэсу;
  • Нацыянальная трылёгія. Гімн. Герб. Флаг;
  • Фільм «Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ»;
  • Нашы;
  • Мая Беларусь;
  • «Мірны тур» (рэаліці-шоў);
  • «Метро» (спэцыяльны рэпартаж);
  • Курская бітва (аўтар Якаў Бута);
  • «Канцавая станцыя» (відэафільм);
  • Дзень спорту (штодзень);
  • Навіны эканомікі (штодзень ад панядзелка да пятніцы ў 07:05, 08:05; вядоўцы Сяргей Воляк, Андрэй Лапцёнак, Вольга Зяленская);
  • Галявая перадача;
  • Вялікі рэпартаж;
  • БеларусьLIFE.

Былыя перадачы

  • «Вось дык шоў!»
  • «Жыцьцё як жыцьцё»
  • «Уласнай пэрсонай»
  • «Ранішняя хваля»
  • «Шпілька»
  • «ВідэаЭнцыкляпэдыя Беларусі» (бел.)
  • «Каталіцкія сьвятыні Беларусі» (бел.)
  • «Арсэнал» (вядоўцы Сяргей Собаль і Сьвятлана Віткоўская)
  • «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам» (вядоўца Аляксандар Цярэшчанка)
  • «Заўтра — гэта мы»
  • Калыханка (бел.)
  • «Культурныя людзі плюс» (нядзеля, 12:10; вядоўцы Зьміцер Кахно і Натальля Лук’янцава)
  • «Усё як мае быць» (па-расейску: Всё путём)
  • «Перазагрузка»

Цензура й прапаганда

Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя(be) традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні і прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму.

Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу, сьпіс спэцыяльна прызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў[прыбраць шаблён] ЗША.

Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг». Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Праграма тэлеперадач «Беларусь 1» // Белтэлерадыёкампанія, 14 жніўня 2020 г. Праверана 14 жніўня 2020 г.

Tags:

Беларусь 1 МінуўшчынаБеларусь 1 Перадачы тэлеканалаБеларусь 1 Былыя перадачыБеларусь 1 Цензура й прапагандаБеларусь 1 КрыніцыБеларусь 1 Вонкавыя спасылкіБеларусь 1Беларуская моваБелтэлерадыёкампаніяПрапаганда ў БеларусіРасейская моваТэлеканал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверху1951НароўляПоўдзеньНемцыСмаленскБеларуская ПалічкаНясьвіжКастусь ЦыбульскіМарына ВасілеўскаяГрэнобльМусульманскі каляндарСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікГаіціBloggerВікікрыніцыЛірыкаНазоўнікТрыбуна працыHromadske.TVЛесьбійская эротыкаЛітаратурныя жанрыПеракладчыкУкраінцыРусіфікацыя БеларусіКамянец-ПадольскіУсевалад Ігнатоўскі602БабёрВагінальны сэксПошукавая аптымізацыяАдвечным шляхамПаўстаньне 1794 годуГлеб ЛабадзенкаЛюдміла РублеўскаяІнтэрнэтПаронімыБізантыйскі каляндарПрыдатак (мовазнаўства)Сакрат ЯновічЮдаізм16 красавікаДыссацыяльны разлад асобы1874Васіль Пятровіч ШаранговічІўрытБазыляныІндыяАльгімонтВіктар ЖыбульУНІАНМастацкая літаратураДзень жартаўЛатаваДанецкая народная рэспублікаКаскадныя табліцы стыляўНародны АльбомМіжзем’еМікола МятліцкіКанадаАдзёрУкраінская моваАкторы парнафільмаўУладзімер ДубоўкаАфарызмГрошыГенэрал-губэрнатар1200ПінгвіныДжынсавая рэвалюцыяБісэксуальная парнаграфіяСтаніслаў Булак-Балаховіч🡆 More