Леанід Дранько-Майсюк: беларускі паэт

Леанід Дранько-Майсюк (нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году) — беларускі паэт.

Леанід Дранько-Майсюк
Віцебск, 2010 год
Віцебск, 2010 год
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 (66 гадоў)
Давыд-Гарадок, Столінскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці рэдактар
Гады творчасьці З 1972-га
Жанр паэзія
Мова беларуская
Дэбют 1972 (газэта «Навіны Палесься»)
Прэміі «Залаты апостраф» (2005)
Творы на сайце Knihi.com
Творы на сайце Kamunikat.org

Біяграфія

Нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 году ў працоўнай сям’і ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Дзед — Мікалай Дранько, габрэйскага паходжаньня, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабою Мікалая таксама яшчэ й Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па габрэйскай мянушчцы бацькі. Пасьля вайны, калі выпісвалі савецкія дакумэнты на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасьведчаньне аб нараджэньні з прозьвішчам Дранько-Майсюк.

Леанід Дранько-Майсюк у 1974 годзе скончыў Давыд-Гарадоцкую сярэднюю школу, працаваў на мясцовым заводзе сьлясарна-мантажных інструмэнтаў. У 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленьне паэзіі Літаратурнага інстытуту імя М. Горкага ў Маскве. У 1976—1978 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленьне Літынстытуту ў Маскве, які скончыў у 1982 годзе. У гэты пэрыяд пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай.

З 1982 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1984 году — чалец СП СССР.

Першыя вершы надрукаваў у столінскай раённай газэце «Навіны Палесься» ў 1972 годзе. У 1974 годзе выступіў упершыню ў рэспубліканскім друку (газэта «Чырвоная змена»).

Аўтар зборнікаў вершаў «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (у зборнік увайшлі вершы, паэмы, эсэ; 1990), «Акропаль» (1994) і іншых. Выступае як празаік. Аўтар зборніку «Пра тое, як я» (1992). Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.

Водгукі

Уладзімер Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара». Па словах Уладзімера Някляева уяўленьні пра рыцарства Дранько-Майсюка «злучаны з яго стаўленьнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму».

Ушанаваньне

У 2013 годзе рэжысэр Яўген Сяцько стварыў на студыі «Летапіс» дакумэнтальны фільм «Леанід Дранько-Майсюк. Бязьмежнае».

Кнігапіс

  • Леанід Дранько-Майсюк. «...Усе бачылі нястачу віна...» Аповесьць пра Адама Станкевіча. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 168;XXIV с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменьнікаў «Кнігарня пісьменьніка»; выпуск 123). — ISBN 978-985-7227-26-6

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Леанід Дранько-Майсюк БіяграфіяЛеанід Дранько-Майсюк ВодгукіЛеанід Дранько-Майсюк УшанаваньнеЛеанід Дранько-Майсюк КнігапісЛеанід Дранько-Майсюк ЛітаратураЛеанід Дранько-Майсюк КрыніцыЛеанід Дранько-Майсюк Вонкавыя спасылкіЛеанід Дранько-Майсюк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Заходнепалеская моваЭякуляцыяСельская гаспадарка БеларусіЛетува (каралеўства, 1918)КліматСямейства (біялёгія)ГабрэіГайдWYSIWYGПарнаграфія ў сецівеМікола ПапекаКарольВершаваны памерЗямля пад белымі крыламіПастава на каленяхПарнаграфія ў ЯпонііАБуйвідБудызмВалошкаЮры ГумянюкДалярКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Яўген КантылёўВікіСэксуальныя пазыцыіАляксей ДудараўКантмінГарнастайГайла (імя)Палітычная партыяЯгмінКасьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)Плоцевы актСадавінаЭйтмінНавум ГальпяровічВікіслоўнікБусел белыТожабеларусШчучынМы выйдзем шчыльнымі радаміАркадзь МаўзонВалерыя КуставаЧэрвеньУсяслаў ЧарадзейЧовен2005Другая сусьветная вайнаЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Браніслаў ТарашкевічМагілёўГердаУ краіне райскай птушкіНармандыяЗа Беларусь!Аўгустоўскі каналДомінік СобаслаіЗямляТутэйшыя (літаб’яднаньне)ГорадняГалоўная старонкаБісэксуальная парнаграфіяMelbetВялікабрытанія🡆 More