Крама: месца, дзе прадаюцца тавары

Крама — адмыслова абсталяваны стацыянарны будынак або яго частка, прызначаны для продажу тавараў і абслугоўваньня пакупнікоў, і забясьпечаны гандлёвымі, дапаможнымі, адміністрацыйна-побытавымі памяшканьнямі, а таксама памяшканьнямі для прыёму, захоўваньня тавараў і падрыхтоўкі іх да продажу (складамі).

Крама: месца, дзе прадаюцца тавары
Крама ў Бразыліі

Гісторыя

Крама зьяўляецца найбольш старажытным тыпам гандлёвага будынка на Беларусі. У дакумэнтах XVI ст. крамы часта называліся «клеткамі», «яткамі», «каморамі», што дае падставы меркаваць, што крамы паходзілі ад клецяў ці сьвірнаў. Старажытныя драўляныя крамы ўяўлялі сабою невялікі прастакутныя ці квадратныя збудаваньні накрытыя двухсхільным ці чатырохсхільным дахам. Уваход рабіўся ў тарцовай сьцяне і арентаваўся ў бок вуліцы ці плошчы, мог афармляцца слупавой падсеньню.

Азначэньне магазын зьявілася пазьней і выкарыстоўвалася ў адносінах гандлёвых збудаваньняў прызначаных для захаваньня і продажу збожжа і некаторых іншых прадуктаў харчаваньня. Магазын сумяшчаў у сабе функцыі і рысы архітэктуры крамаў, сьвірнаў і лямусаў. Меў выгляд прастакутнай у пляне пабудовы, галоўны фасад якой афармляўся слупавой галерэяй.

Віды крамаў

Існуе паняцьце фармату крамы. Гэта шэраг характарыстык, уласьцівых пэўнаму віду крамаў. Сярод такіх адметнасьцяў: плошча гандлёвай залі, колькасьць таварных пазыцыяў, узровень абслугоўваньня пакупнікоў, тэхналёгія разьмяшчэньня тавару.

Большасьць крамаў належаць да адной з наступных групаў:

  • супэрмаркет
  • гіпэрмаркет
  • бутык
  • дыскаўнтэр
  • cash&carry
  • унівэрсам
  • унівэрмаг
  • мінімаркет
  • крама каля дому
  • цукерня

Глядзіце таксама

Tags:

БудынакСкладТавар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Адвечным шляхамПаўднёвы полюсПаўстаньне 1794 годуАніта ДаркАляксей Белы(486958) 2014 MU69ЛяндвароваПорнасайтЛетувізацыяПаліндромАлегорыяРусіны (гістарычны этнонім)Моладава (Берасьцейская вобласьць)БабёрКаханьне без пранікненьняЮры СабалеўскіПалесьсеЗіновій ПрыгодзічТып (біялёгія)СонцаРэлігія ў БеларусіРасейска-ўкраінская вайнаГунтСямён ШарэцкіПесьня пра зубраПробашчМіра (імя)МаркёрЯзэп ЛёсікГенадзь КарпенкаМарыюпальІгнат КанчэўскіСахалінская вобласьцьМухаедыАнтон ЛуцкевічРод (біялёгія)ЛесГомельская вобласьцьУкраінскі правапіс 1928 годуЛірыкаТыраспальКонаРаіса БаравіковаЛічэбнікЛікАнатоль ІвашчанкаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіСэксуальнасьць чалавекаДзед ТалашМіжнародны жаночы дзеньУладзімер КарватЗаходнеславянскія мовыHromadske.TVЛеанід ГалубовічДаніла ЖульпаЛеў СапегаРоднае слова (часопіс)Гуда (імя)Алесь ПетрашкевічВалянцін АкудовічТаксіРужанецЖомайдзь (Клецкі раён)Дарога Р43 (Беларусь)Mozilla FirefoxАнтарктыдаЧарнобыльская катастрофаСавушкін прадукт🡆 More