Experty.by

Experty.by — інтэрнэт-праект, прысьвечаны беларускай музыцы, а таксама зьвязаныя зь ім аднайменныя музычныя ўзнагароды беларускіх музычных крытыкаў.

Акрамя таго, партал выступае суарганізатарам іншай музычнай прэміі «Rock Profi».

Experty.by
Experty.by
Тып музыкальны сайт
Даступныя мовы расейская, беларуская
Уладальнік Зьміцер Безкаравайны
Пачатак працы 13 чэрвеня 2008 году
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя ёсьць, не абавязкова
Актуальны стан замарожаны
experty.by

Гісторыя праекту

Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 году. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Зьмітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекту), Зьмітром Падбярскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопісу «НОТ-7(be)») і Сяргеем Будкіным («Наша Ніва», «Tuzin.fm») для сыстэматычнага апісаньня й ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі.

Аснова праекту — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя экспэрты»), якія аглядаюць кожны дыск. У 2013 годзе арыгінальны квартэт узмацнілі Аляксандар Чарнуха («Ultra-music.com») ды Ягор Цывілька (блог «Broken CD»). Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляе сваю ацэнку, зь сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыску ў рамках праекту. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгодзьдзя й году.

З 2009 году ў працы праекту таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспэртаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай мэдыя-супольнасьці. З 2010 году на сайце даступна магчымасьць праслухоўваньня практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў он-лайн. У траўні таго ж году партал правёў свой фэстываль. З 2014 году пераможцу ў намінацыі «Альбом году» прапануецца дапамога ў арганізацыі канцэрту.

За дзевяць гадоў крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключая клясыку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песьняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе й раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008, 60 па выніках 2009, 44 па выніках 2010, 63 па выніках 2011, 67 па выніках 2012, 47 па выніках 2013, 38 па выніках 2014, 45 па выніках 2015, 29 па выніках 2016, 33 па выніках 2017 гадоў.

У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекту Зьмітра Безкаравайнага ў камэнтары «Белсату». У той жа час партал выбраў топ-10 найлепшых альбомаў за 2008—2017 гады, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт.

Штатныя экспэрты

  • Зьміцер Безкаравайны — (2008—2018)
  • Ягор Цывілько — (2013—2018)
  • Конрад Ерафееў — (2016—2018)
  • Мікалай Янкойць — (2016—2018)

    Былыя штатныя экспэрты
    Часовая шкала
Experty.by

Узнагароды Experty.by

Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць найлепшы беларускі альбом кожнага году па некалькіх вэрсіях (па кожнай зь іх таксама абнародуецца топ-10).

  • «Альбом году» па вэрсіі штатных аўтараў.
  • «Прыз вялікага журы», па вэрсіі «Вялікага журы», якое складаецца з прадстаўнікоў беларускіх СМІ (4 штатных аўтараў праекту й 8 пазаштатных экспэртаў).
  • «Прыз штатных экспэртаў» — на аснове ацэнак чатырох штатных экспэртаў.
  • «Прыз замежных экспэртаў» — на аснове топ-10 музычных экспэртаў з краінаў, зь якімі мяжуе Беларусь (Расея, Украіна, Летува, Латвія, Польшча).
  • «Прыз народных экспэртаў» (з 2009 году) — на аснове балаў ад карыстальнікаў сайту, якія ацанілі ня менш за 15% альбомаў каляндарнага году.
  • «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом» (з 2009 году) і стылістычныя намінацыі таксама ўручаюцца на аснове балаў штатных экспэртаў.

Пазаштатныя экспэрты (і члены «Вялікага журы» узнагародаў Experty.by)

Замежныя экспэрты

  • 2017 — Ян Блашчак («Polityka(ru)», Польшча), Эмілія Вісацкайце («15min(lt)», Летува), Аляксей Горбаш («The Flow», Расея), Максім Сярдзюк («Muzmapa», Украіна), Ілмарс Шлапіньш(lv) («Satori(lv)», Латвія).
  • 2016 — Андрэй Бухарын («Rolling Stone Russia(ru)», Расея), Міхал Вечорэк («Gazeta Magnetofonowa(pl)», Польшча), Хенрыкс Эліас Зэгнерс («Delfi.lv» і інш., Латвія), Міла Краўчук («Karabas Live», Украіна), Валдас Лапета («Ghost Note», Летува).
  • 2015 — Лаўрыс Анстраўтс («Intro.lv», Латвія), Людас Закарэвічус («Manomuzika.lt», Летува), Дзьмітры Куркін («Zvuki.ru(ru)», Расея), Яцэк Скалімоўскі («Newsweek Polska(pl)», Польшча), Сяргей Кейн («Comma.com.ua», Украіна).
  • 2014 — Улдзіс Рудакс(lv) («Diena(ru)», Латвія), Анджэй Бонг («Suru.lt», Летува), Барыс Барабанаў («Коммерсантъ(ru)», Расея), Дамініка Вецлавек(pl) («MImagazyn.pl», Польшча), Аляксей Бандарэнка («LiRoom.com.ua», Украіна).
  • 2013 — Нормундс Вуцанс («Eroks.lv», Латвія), Дамінінкас Кунчынас («Ore.lt», Летува), Аляксей Мажаеў(ru) («InterMedia(ru)», Расея), Марыюш Херма («Polityka(ru)», Польшча), Яўген Шабацін («Topmusic.in.ua», Украіна).
  • 2012 — Кароліс Вішняўскас («Delfi.lt», Летува), Каспарс Завілейскіс («Rīga 2014(lv)», Латвія), Юлія Каламіец («Rock.kiev.ua», Украіна), Аляксандар Філімонаў («Lenta.ru(ru)», Расея), Ярэк Шубрэхт («T-Mobile Music», Польшча).
  • 2011 — Аляксандар Гарбачоў(ru) («Афіша(ru)», Расея), Яніс Жылдэ («TVnet.lv(lv)», Латвія), Павал Кастжэва («Onet.pl(pl)», Польшча), Канстанцін Трэгубаў («RockYou», Украіна), Дарус Ужкурайціс(lt) («Opus 3(lt)», Летува).
  • 2010 — Дзяніс Баярынаў («OpenSpace.ru(ru)», Расея), Робэрт Санкоўскі («Gazeta Wyborcza», Польшча), Ёнас Ошкініс («Ore.lt», Летува), Даце Волфа («Mūzikas Saule», Латвія), Макс Віхоць («@music», Украіна).
  • 2009 — Арцемій Троіцкі(ru) (факультэт журналістыкі МДУ(ru), Расея), Ігар Панасаў («@music», Украіна), Рамунас Зілніс («Lietuvos rytas(ru)», Летува), Яніс Стундыньш («Encyclopedia of Popular Music(ru)», Латвія), Катажына Палух («Onet.pl(pl)», Польшча).
  • 2008 — Глеб Лісічкін («Play(ru)», Расея), Давід Блюўштэйн («Be2gether», Летува), Марцін Полец («Pro-Rock(pl)», Польшча), Орэстс Сілабрыедзіс («Mūzikas Saule», Латвія), Джой Тартальля («@music», Украіна).

Пераможцы ўзнагародаў Experty.by

Па выніках 2017 году

  • Альбом году — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
  • Найлепшы дэбютны альбом — Ulyanica «Вясна»
  • Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Аня Жданава «Appetiizer»
  • Найлепшы поп-альбом — ЛСП «Tragic City(ru)»
  • Найлепшы фолк-альбом — Ulyanica «Вясна»
  • Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Колер, якога няма»
  • Прыз народных экспэртаў — Zero-85 «Turritopsis Nutricula»
  • Прыз замежных экспэртаў — ЛСП «Tragic City(ru)»
  • Прыз штатных экспэртаў — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»
  • Прыз вялікага журы — Tonqixod «Колер, якога няма(be)»

Па выніках 2016 году

  • Альбом году — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Найлепшы дэбютны альбом — Nebulae Come Sweet(en) «It Is Not The Night That Covers You»
  • Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Shuma «Сонца»
  • Найлепшы поп-альбом — IOWA «Import»
  • Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Сонца»
  • Найлепшы рок-альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз народных экспэртаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка»
  • Прыз замежных экспэртаў — Shuma «Сонца»
  • Прыз штатных экспэртаў — Петля Пристрастия «Мода и облака»
  • Прыз вялікага журы — Петля Пристрастия "Мода и облака

Па выніках 2015 году

  • Альбом году — Shuma «Жніво»
  • Найлепшы дэбютны альбом — NABR «Наша автономная боевая ракета»
  • Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Серебряная свадьба «Музыка — всё!»
  • Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Жніво»
  • Найлепшы рок-альбом — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Shuma «Жніво»
  • Прыз народных экспэртаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз замежных экспэртаў — Shuma «Жніво»
  • Прыз штатных экспэртаў — Re1ikt «Лекавыя травы»
  • Прыз вялікага журы — Shuma «Жніво»

Па выніках 2014 году

  • Альбом году — Port Mone «Thou»
  • Найлепшы дэбютны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Найлепшы поп-альбом — IOWA «Export»
  • Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Mustelide «Secret»
  • Найлепшы фолк-альбом — Vuraj «Раёк»
  • Найлепшы інструмэнтальны альбом — Port Mone «Thou»
  • Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз народных экспэртаў — Port Mone «Thou»
  • Прыз замежных экспэртаў — (((O))) «Motherland»
  • Прыз штатных экспэртаў — Tonqixod «Прадмова»
  • Прыз вялікага журы — Port Mone «Thou»

Па выніках 2013 году

  • Альбом году — Pukstband «Последний альбом»
  • Найлепшы дэбютны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусці»
  • Найлепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф»
  • Найлепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом»
  • Найлепшы фолк-альбом — KRIWI «Traukamurauka»
  • Найлепшы інструмэнтальны альбом — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»
  • Прыз народных экспэртаў — The UNB «Крот-фронт»
  • Прыз замежных экспэртаў — (((O))) «Forever I Am»
  • Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом»
  • Прыз штатных экспэртаў — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»

Па выніках 2012 году

  • Альбом году — Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак»
  • Найлепшы дэбютны альбом — Clover Club «Random Mood Jukebox»
  • Найлепшы фолк-альбом — Палац «Кола грукатала»
  • Найлепшы рок-альбом — Akute «Не існуе»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Зьміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак»
  • Прыз народных экспэртаў — Серэбряная свадьба «Laterna Magica»
  • Прыз замежных экспэртаў — ДахаБраха & Port Mone «Хмелева project»
  • Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»

Па выніках 2011 году

  • Альбом году — Троіца «Зімачка»
  • Найлепшы дэбютны альбом — B_Side «Smooth Season»
  • Найлепшы фолк-альбом — Троіца «Зімачка»
  • Найлепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкі «Весёлые картинки»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Троіца «Зімачка»
  • Найлепшы рэкард-лэйбл — Vigma
  • Прыз народных экспэртаў — Троіца «Зімачка»
  • Прыз замежных экспэртаў — Серебряная свадьба «Сердечная мускулатура»
  • Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»

Па выніках 2010 году

  • Найлепшы альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Найлепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце»
  • Найлепшы фолк-альбом — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Найлепшы рок-альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Дзецідзяцей «Рух»
  • Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспэртаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз замежных экспэртаў — Hvarna «Кола вяртанняў»
  • Прыз вялікага журы — Дзецідзяцей «Рух»

Па выніках 2009 году

  • Найлепшы альбом — The Toobes «Hello»
  • Найлепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello»
  • Найлепшы поп-альбом — Atlantica «Taboo»
  • Найлепшы рок-альбом — The Toobes «Hello»
  • Найлепшы беларускамоўны альбом — Глюкі «Idyjatyzm»
  • Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз народных экспэртаў — CherryVata «ViaVanilla»
  • Прыз замежных экспэртаў — Port Mone «Dip»
  • Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»

Па выніках 2008 году

  • Найлепшы альбом — Троіца «Сон-трава»
  • Найлепшы дэбютны альбом — NHS «700»
  • Найлепшы фолк-альбом — Троіца «Сон-трава»
  • Найлепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкі «Манифест»
  • Найлепшы поп-альбом — Ядзьвіга Паплаўская й Аляксандар Ціхановіч «Любовь-судьба»
  • Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records
  • Прыз замежных экспэртаў — Джамбібум «Жавараначкі»
  • Прыз вялікага журы — Ляпіс Трубяцкі «Манифест»

Ацэнкі

Тацьцяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла першыя вынікі працы праекту: «Спроба стварэньня Інтэрнэт-партала, дзе кожны новы CD-рэліз беларускіх музыкаў аглядаецца цалкам разнамаснай чацьверкай найлепшых музычных крытыкаў краіны, як ні дзіўна, удалася». Яна ж ужо як аўтар «БелГазеты» адзначала, што к 2012 году музычная прэмія сайту стала больш важкай, чым «Рок-каранацыя». У 2018 годзе з нагоды замарозкі сайту Тацьцяна Заміроўская напіша ў часопісе «па-расейску: Большой»: «Пакінутая база тэксту нават важней за пакінутую музыку. Бо, калі мы вывучаем нейкі перыяд у мастацтве, мы ў першую чаргу звяртаемся да тэксту, да архіва, да дакументацыі. А, калі сканчаецца нешта класнае, мы ў першую чаргу ныем».

Алег Хаменка, франтмен гурта «Палац», праз «Советскую Белоруссию» ў 2008 годзе падкрэсьліў важнасьць зьяўленьня дадзенага музычнага рэсурсу, таму што «нам усім не хапала менавіта такой прадметнай крытыкі за подпісам прафэсійных і вядомых у музычных колах людзей».

Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2010 годзе праз «Советскую Белоруссию» так ацаніў партал: «Добра, дарэчы, што зьявіўся сайт experty.by цікавае напаўненьне й таксама ёсьць свая музычная прэмія». Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год адзначыў асаблівасьцю ўручэньня ўзнагародаў сайта тое, што яно «праходзіць у камернай абстаноўцы, без канцэрту й іншай мітусьні».

Музычны крытык, аўтар «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі» Зьміцер Падбярэскі праз «Sputnik» у 2015 годзе прыпісаў прэмію «Experty.by» да ліку «найбольш аб’ектыўных з усіх беларускіх музычных прэміяў».

Рэната Харват, суарганізатар фэстывалю «Budapest Showcase Hub», для Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў 2017 годзе станоўча ацаніў высілкі партала па прасоўваньні айчынных артыстаў за мяжу й канстатаваў, што «за апошнія некалькі гадоў намаганьнямі праекта Experty.by сучасная беларуская музыка атрымала прыкметную прысутнасьць на міжнародных шоўкэйс-фэстах і канфэрэнцыях».

Ільля Сьвірын, галоўны рэдактар газэты «Культура», у 2017 годзе ацаніў карыснасьць парталу так: «Без сумневу, гэты праект сяк-так уплывае на агульную музычную сытуацыю. Зьяўляюцца новыя цікавыя й зусім нефарматныя праекты, а музыканты выграбаюць з кішэняў апошнія пенязі, каб зрабіць сабе якасны запіс, бо ведаюць, што яго будуць ацэньваць — прыдзірліва й па гамбурскім рахунку. Ды й публіка даведваецца шмат новага». За два гады да таго ў ацэнках творчасьці гурта «Port Mone» ён жа зьвяртаўся да вынікаў «самай кваліфікаванай і выразнай музычнай прэміі Беларусі», падзяліў меркаваньне Аляксандара Чарнуха, рэдактара «Ultra-music.com», які назваў яе самай грунтоўнай «з пункту гледжаньня крытэраў для адбору самых моцных рэлізаў году» ў 2012 годзе.

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспэктыве 2010—2019 гадоў назваў партал, экспэрты якога 10 гадоў «цярпліва адслухвалі й ацэньвалі ўсе альбомы й выбіралі найлепшыя зь іх», адзіным, хто займаўся каталягізацыяю беларускай музыкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Experty.by Гісторыя праектуExperty.by Штатныя экспэртыExperty.by Узнагароды Experty.by Пераможцы ўзнагародаў Experty.by АцэнкіExperty.by Глядзіце таксамаExperty.by КрыніцыExperty.by Вонкавыя спасылкіExperty.by

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛічэбнікАмонімЛіга чэмпіёнаў ЭГФ 2023—2024 гадоўПолацакУльтрафіялетавае выпраменьваньнеЛіцьвіныСуботнікіМіжнародная сыстэма СІНясьвіжБраніслаў ТарашкевічHromadske.TVБанкруцтваБрулі1992Ігар СідарукЖыве Беларусь! (песьня)ВолатАнальны сэксПарнаграфія ў ЧэхііНатхненьнеВячаслаў КебічСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікШчучынРэспубліка Карэя1794ВершПружаныВасіль ІгнаценкаКейданыЧасаў ЯрПершы Слуцкі полкЖанчына з жанчынайЧорны замак АльшанскіВасіль ЖуковічРэч ПаспалітаяПольшчаГімн ВялікабрытанііЛезьбіянстваГімн БеларусіМы выйдзем шчыльнымі радаміРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Магутны БожаПанямоньДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВоршаSEATOФінансыХалодная вайнаРодная моваПолацкае княстваСяржук Сокалаў-Воюш.vcСтаніслаў ЯроцкіГорадДзед ТалашЖанчына зьверхуПетрыкаўскі раёнМарыя СапегаДзеяслоўВікіманіяГімн Беларускай ССР1947СавілаПаўднёвыя славянеІсьляндзкі коньБеларуская МарсэльезаУладзімер Зяленскі🡆 More