Deviation: Беларускі гурт

Deviation — беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1993 годзе ў Вялікай Бераставіцы Стасам і Андрэем Пачобутам.

Пераважная большасьць песень гурту мае палітычную афарбоўку анархічнага зьместу: у песьнях крытыкуецца фашызм, таталітарызм, а таксама асоба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Асноўная інфармацыя

12 лістапада 1993 году адбыўся першы канцэрт гэтага гурту, падчас якога сярод іншых была выкананая песьня «Міліцэйскі тэрор», прысьвечаная былому кіраўніку Бераставіцкага РУУС, што зьявілася падставай для іх затрыманьня. У хуткім часе браты пераехалі ў Горадню.

У 1995 годзе гурт выступіў на фэстывалі «Раздавим фашистскую гадину’95», дзе яны выканалі 3 песьні.

У 1996 годзе быў выдадзены першы альбом «Lukaschenko… Uber Alles», у якім утрымоўвалася вострая крытыка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама лідэра апазыцыйнай партыі КХП-БНФ Зянона Пазьняка.

У 1997 годзе быў выдадзены другі альбом «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!», які зьмяшчаў нецэнзурную лексіку, аднак стаўся больш папулярным за папярэдні.

У 1998 годзе гурт удзельнічаў у фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча-1998». У тым жа годзе быў зладзены першы легальны канцэрт Deviation, у якім яны ўдзельнічалі разам з гуртом N.R.M..

У 1999 годзе Deviation перамог на фэстывалі «Басовішча-1999» ды ўдзельнічаў у фэстывалі «Раздавим фашистскую гадину», а таксама атрымаў званьне «Найлепшага беларускага рок-гурту году» па вэрсіі «Музыкальной газеты».

У 2001 годзе ў Францыі гурт выдае свой трэці альбом «Guerrila urbana», зьмест песень якога сярод іншага крытыкуе сыстэму прымусовага прызыву ў Беларусі. У тым жа годзе гурт удзельнічаў у фэстывалі «Раздавим фашистскую гадину-3».

У 2009 годзе пасьля вялікага перапынку дзейнасьці ў форме інтэрнэт-рэлізу выйшаў чацьверты альбом «Чарговы дзень пад акупацыяй», які атрымаў найбольшую вядомасьць ды шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх і замежных музычных крытыкаў. У дадзеным альбоме робіцца акцэнт на крытыку дзейнасьці беларускіх праваахоўных органаў.

Канцэртная дзейнасць

Гурт Deviation за часы свайго існаваньня меў няшмат дазволеных канцэртаў у Беларусі. Вядомасьць гурту прынесьлі прыватныя канцэрты ды шматлікія кватэрнікі, дзякуючы якім некаторыя музычныя крытыкі называюць гурт «панк-легенда з Горадні». Напрыканцы 90-х гг. — пачатку 2000-х гурт праводзіў даволі інтэнсіўную канцэртную дзейнасьць у Польшчы ды Расеі.

З пачатку 2010-х гадоў гурт не вядзе актыўнай канцэртнай дзейнасьці з-за таго, што лідэр гурту Стас Пачобут жыве па-за межамі Беларусі.

Асаблівасьці творчасьці гурту

Некаторыя песьні гурту Deviation інсьпіраваныя творчасьцю замежных творцаў ці зьяўляюцца вынікам перакладу песень зь іншых моваў: песьня «Твой бацька фашыст» зьяўляецца каверам гіта 80-х гадоў «Твой папа — фашист» расейскага гурту «Телевизор», «День пабеды» — кавер расейскага гурту «АукцЫон», а песьня «Будучым ворагам дзяржавы» створана па матывах знакамітага польскага вершу «Do prostego człowieka» Юльяна Тувіма".

Крыніцы

Tags:

Deviation Асноўная інфармацыяDeviation Канцэртная дзейнасцьDeviation Асаблівасьці творчасьці гуртуDeviation КрыніцыDeviationАляксандар ЛукашэнкаАнархізмАндрэй ПачобутВялікая БераставіцаТаталітарызмФашызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігар СідарукСафі ЭвансСтурчурканМарфэмная будова словаГісторыя Беларусі1980Ян ГляўбіцСырыйскі Курдыстан1996ГунтСусьветнае павуціньнеКузьма ЧорныПагоняТутэйшыя (фільм, 2007)Беларускі клясычны правапісБацькаўшчынаСэрбская моваНазоўнікМенскПімен ПанчанкаМарыя МартысевічАрцём АрашонакМастацкі твор27 красавікаГісторыя МенскуСтанкевіцаКастрычніцкі пераваротНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Жыве Беларусь!Даўмонт (імя)Парнаграфія ў ІталііЗдароўеУладзімер ДубоўкаВалянцін АкудовічВалерыя КуставаЛука ДончычЯн ЧэрскіСонцаЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіМадэль OSIСонечная энэргіяЕва ВежнавецЛіпеньДругая сусьветная вайнаДарожная сетка16 красавікаЎВіктар КаліноўскіПаліндром29 красавікаАндрэй КурэйчыкВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьЧарнобыльКарэйская моваПятро ДудоЛюдміла РублеўскаяДарога Р43 (Беларусь)НарвідБушкаУладзімер КаткоўскіВіды сувязі словаўЛетувізацыя🡆 More