Вігма

«Вігма» — беларускі музычны лэйбл, заснаваны ў 1993 годзе.

«Вігма»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Музыка ў лепшым выглядзе
Заснаваная 1993
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менскі раён
Адрас Калодзішчы, Пінская вул., д. 5
Ключавыя фігуры Уладзімер Максімкаў, Алег Барышнеў
Галіна Музычная індустрыя
Прадукцыя CD, DVD

Зьяўляецца найбольшым вытворцам музычных кружэлак у Беларусі. У сакавіку 2011 году прадпрыемства падпісала дамову аб вырабе і збыце музычных альбомаў, выпушчаных «Беларускай музычнай альтэрнатывай» («БМА») Віталя Супрановіча. У выніку «Вігма» пачала шырэй выпускаць альбомы беларускамоўных выканаўцаў (Зьміцер Вайцюшкевіч, Алесь Камоцкі, Тацьцяна Беланогая) і гуртоў: «Акутэ» (Магілёў), «Гуда», «IQ48», «Крамбамбуля», «Палац», «ПАНаНеба» (Вялейка), «Рэлікт» (Сьветлагорск), «BLAGI MAT!!!» (Магілёў), «Open Space» (Менск) ды іншых.

На 2011 год «Вігма» палову музычных альбомаў збывала на аўтазапраўках, рэшту ў гіпэрмаркетах і драбнейшых крамах.

Дзейнасьць

Кампанія супрацоўнічае з шматлікімі вядомымі выканаўцамі й кампазытарамі Рэспублікі Беларусь: В. Раінчыкам, І. Лучанком, В. Вуячычам, Э. Ханком, У. Правалінскім, Л. Барткевічам, А. Ярмоленкам, А. Саладухам. Акрамя таго, кампанія выпускае сольныя кружэлкі вядомых сьпевакоў і сьпявачак (сярод іх Паліна Смолава, Віктар Каліна, Гюнэш Абасава ды іншыя), а таксама розныя тэматычныя складанкі папулярнай беларускай музыкі («Музыкальные новинки», «Первый интернационал» ды іншыя). У 2011 годзе кампанія абвясьціла пра спыненьне выпуску музычных аўдыёкасётаў, зь якіх у свой час Vigma пачынала сваю дзейнасьць.

Прызнаньне

Па выніках уручэньня рэдакцыйных узнагародаў музычным парталам «Experty.by» за 2011 год лэйбл гукапісу быў прызнаны лепшым. «Лэйбл-старажыл, які вельмі учэпіста раптам узяўся за беларускамоўную музыку й выдае альбомы, якія, нягледзячы ні на што, вельмі нядрэнна прадаюцца», — перадаў матывіроўку крытыкаў Аляксей Аляксандраў з «Белорусов и рынка».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вігма ДзейнасьцьВігма ПрызнаньнеВігма КрыніцыВігма Вонкавыя спасылкіВігма

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВерашчакаДубРаман Тармола-МірскіПэтра ПраўлікаваКасьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар кармэлітаў (Глыбокае)ТаўэрКлаўдзі Дуж-ДушэўскіГенрыхРасейская акупацыя Беларусі27 сакавікаНэаклясыцызмЭдуар Анры АўрыльПрыметнікГорст КёлерТаджыкістанАльгерд БахарэвічМы выйдзем шчыльнымі радаміУнівэрсальны каардынаваны часБеларускі клясычны правапісМанчэстэр СіціGoogle Maps1655ІнтэрнэтВусякіЗянон ПазьнякБраўзэрWordPressМэрая КэрыТу-22МРаўнаньнеХвойнікіЖалобны какаду БэнксаСоліГаміяні або дзьве ночы залаволеньняПартэнонСлоікВалейболЯнотавыяПрыкладная матэматыкаБелая РусьСтадыё АлімпікаApple Inc.МінардЧэлесGoogleIQ48ГаўдВорша (футбольны клюб)Міхась СтральцоўПальмаСтаражытны ЭгіпетІтальянская моваВікінавіныГердзень (імя)Упіцкі паветВарняныБеларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаўksb6fБеларусыШпакМайкл ДжорданРадэзіяТутэйшыя (п’еса)ВільняМэрылэндМастаўт1285Рэфэрэндум у Беларусі 2004 годуЯўхім Карскі🡆 More