Леані́д Леані́давіч Бартке́віч (25 траўня 1949, Менск — 13 красавіка 2021, Менск) — беларускі сьпявак і музыка.
Леанід Барткевіч | |
Дата нараджэньня | 25 траўня 1949 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 красавіка 2021 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР Беларусь Расея |
Месца вучобы | |
Прафэсія | вакаліст |
Месца працы | |
Жанры | фольк-рок |
Інструмэнты | гітара |
Гурты | Песьняры |
Узнагароды | |
Сайт | bortkevi.ru |
У дзяцінстве быў салістам у хоры хлапцоў Менскага палаца піянэраў. Пасьля сканчэньня музычнай школы па клясе трубы быў салістам харавога ансамблю «Юнацтва» пры Менскай кансэрваторыі.
Адукацыю атрымаў ў Менскім архітэктурным тэхнікуме па спэцыяльнасьці «праектаваньне». Пад час навучаньня ў тэхнікуме быў салістам мясцовага аркестру, у далейшым стаў вакалістам створанага ім вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Залатыя яблыкі».
Некаторы час працаваў архітэктарам у «Белгіпрасельбудзе». З 1970 году ўвайшоў у склад вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры».
У 1977 годзе Барткевіч разьвёўся зь першай жонкай і ажаніўся з Вольгай Корбут, вядомай савецкай гімнасткай.
У 1980 годзе Барткевіч пакінуў «Песьняры», і паступіў у Расейскі ўнівэрсытэт тэатральнага мастацтва (ГІТІС) на рэжысэрскае аддзяленьне.
Некаторы час быў удзельнікам ансамбля «Мальвы», а таксама працаваў салістам ва «Ўкрканцэрце». Потым быў вакалістам Дзяржаўнага радыё і тэлебачаньня СССР.
У 1991 годзе разам з жонкай і сынам эміграваў у ЗША, але ў 2000 годзе вярнуўся ў Беларусь і зноў некаторы час працаваў у «Песьнярах». Пасьля сьмерці Ўладзімера Мулявіна Барткевіч арганізаваў у Расеі музычны калектыў з назвай «ансамбль „Песьняры“», зарэгістраваўшы аднайменную гандлёвую марку.
Памёр 13 красавіка 2021 году ў Менску.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Леанід Барткевіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.