Кампакт-Дыск: аптычны дыск для захаваньня інфармацыі

Кампакт-дыск — аптычны дыск, які служыць для захаваньня лічбавых зьвестак.

Ад пачатку кампакт-дыск распрацоўваўся для захаваньня аўдыё-запісаў, але пазьней фармат быў адаптаваны для стварэньня носьбіту зьвестак (CD-ROM), носьбіту аўдыё і зьвестак з магчымасьцю запісу (CD-R) і перазапісу (CD-RW). Фармат быў таксама адаптаваны для відэазапісаў (VCD і SVCD), фатаздымкаў (PhotoCD) і гэтак далей. У свабодным продажы аўдыё-дыскі і плэеры для іх праслухоўваньня зьявіліся ў кастрычніку 1982 году.

Кампакт-дыск
Кампакт-Дыск: аптычны дыск для захаваньня інфармацыі
Працоўная паверхня кампакт-дыска, на якой разьмешчаная сьпіральная сьцежка. Віткі сьцежкі палягаюць адзін ад аднаго настолькі блізка, што сьвятло дыфрагуе ўвесь бачны спэктар.
Працоўная паверхня кампакт-дыска, на якой разьмешчаная сьпіральная сьцежка. Віткі сьцежкі палягаюць адзін ад аднаго настолькі блізка, што сьвятло дыфрагуе ўвесь бачны спэктар.
Тып носьбіта аптычны дыск
Аб’ём звычайна да 700 МБ (80 хвілін аўдыё)
Спосаб чытаньня паўправадніковы лазэр, λ=780 нм
1200 кБ/с (1×)
Спосаб запісу 1200 кБ/с (1×)
Распрацоўнікі Philips, «Соні»
Выкарыстаньне захоўваньне аўдыё і зьвестак

Стандартны кампакт-дыск мае дыямэтар 120 мм і можа ўтрымліваць да 80 хвілін нясьціснутага аўдыё, або 700 мэгабайтаў (700 × 220 байтаў) лічбавых зьвестак. Дыямэтар Mini CD вагаецца ад 60 да 80 мілімэтраў — яны часам выкарыстоўваюцца для выпуску сынглаў на CD і могуць несьці ў сабе да 24 хвілінаў гуку. Вэндары апаратнага забесьпячэньня выкарыстоўваюць Mini CD для пастаўкі драйвэраў.

CD-ROM і CD-R застаюцца запатрабаванай тэхналёгіяй у кампутарнай індустрыі. CD ў розных фарматах у 2004 годзе было прададзена да 30 мільярдаў. У 2007 годзе было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў. Цяпер кампакт-дыскі актыўна выцясьняюцца іншымі формамі лічбавай дыстрыбуцыі і сховішчаў, такімі як загрузка з Інтэрнэту ці флэш-дыскаў, з-за чаго дзель аўдыё-дыскаў на рынку зьнізілася на 50% у параўнаньні зь пікам 2000 году.

Крыніцы

Tags:

Аптычны дыск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РожаваБДСМВялікабрытаніяРод (біялёгія)Анатоль СысУкраінскі правапіс 1928 годуГрошыЛетувіская моваБраніслаў ТарашкевічТэхналёгіяМіндоўг (імя)ФартэпіянаРэформа беларускага правапісу 1933 годуСьвятлана АлексіевічСэрбская моваГунтЯзэп ЛёсікГенадзь КарпенкаЯнка Сіпакоў@ЯгінтЎІгар СідарукПадаграМацьвей СьвідзінскіНямецка-савецкая вайнаБеларуская ВікіпэдыяТодар КляшторныГадзьФульда (рака)ГарбатаРоднае слова (часопіс)Юры ГумянюкХарвацкая моваДзьмухавецТутэйшыя (фільм, 2007)Даўмонт (імя)10 студзеняБудынак1919ГомасэксуальнасьцьFTPАрсень СкапецСтаніслаў ВалодзькаСакрат ЯновічКаскадныя табліцы стыляўТравеньКунілінгусАртур ВольскіЖырандоляЖаночая рыфмаМастаўтUbuntuВікіпэдыяРАУСАлесь КажадубПолымя (часопіс)ГарнастайМіхась ЧаротПастава на каленяхЯн ЧэрскіАнтарктыдаГрупавы сэксМарат МаркаўБортніцтваЗямля пад белымі крыламіПесьня пра зубра🡆 More