Эдуард Сямёнавіч Ханок (18 красавіка 1940) — беларускі музыкант і кампазытар.
Эдуард Сямёнавіч Ханок | ||||
Дата нараджэньня | 18 красавіка 1940 (84 гады) | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Казаская ССР | |||
Грамадзянства | Беларуская ССР | |||
Месца вучобы | ||||
Прафэсія | кампазытар | |||
Жанры | песьня | |||
Узнагароды | |
Нарадзіўся 18 красавіка 1940 году ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў жыць у горад Берасьце Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу.
У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі ў Менску. Падчас навучаньня ў Менску па вечарах будучы кампазытар іграў у рэстарацыі «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасьці) і кватэраваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені.
У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросьце 20 год ён напісаў сваю першую песьню). З 1973 — чалец Саюза кампазытараў; з 2001 — заслужаны дзяяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым.
Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой зь лютага 2010 году (раней пражываў у Маскве). Мае беларускае і расейскае грамадзянствы. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзя Райкова балятаваўся ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер. Мае дзьвюх дачок — Руслану (старэйшую), Сьвятлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Менску.
Працуе ў розных жанрах — вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Зь яго твораў фармаваліся рэпэртуары ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песьняры». Зьяўляецца аўтарам папулярных песьняў «Потолок ледяной», «То ли еще будет», «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы», «Самурай», «Два поля», «Лягу, прилягу», «Я у бабушки живу», «Зима», «У леса на опушке», «Завіруха», «Жавраначка».
Пасьля адыходу ад кампазытарскай дзейнасьці Эдуард Ханок заняўся дасьледваньнем заканамернасьцяў савецкай эстрады і найноўшага расейскага шоў-бізнэсу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваляў» альбо «тэорыю творчых хваляў», паводле якой кожны артыст перажывае максымум дзьве хвалі папулярнасьці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі». Свае дасьледчыя погляды кампазытар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасьці савецкай і расейскай сьпявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафэсіяў, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна. У лік гэтых асобаў таксама ўвайшоў Уладзімер Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плянуе разьмясьціць у Віцебску.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Эдуард Ханок, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.