1Очество: альбом гурту „Подсознание“

1очество — дэбютны студыйны альбом рэп-гурта «Подсознание» з Бабруйску, які выйшаў у 2009 годзе на лэйбле «Вігма».

1очество
Студыйны альбом Подсознание
Месца запісу Беларусь Беларусь
Жанр рэп
Працягласьць 34 хвіліны
Выдавец Вігма
Прафэсійны агляд

Н.Кудрэйка 2 зь 10 зорак

Сьпіс песьняў

  1. От суеты подальше
  2. Судьбу не выбирают
  3. Внутри меня при feat. Allegretto
  4. Где-то сейчас скучает
  5. Вера
  6. В сознании при feat. Allegretto
  7. О нем при feat. Чебур
  8. Пепел
  9. 1очество
  10. Отражение feat. Allegretto

Крытыка

Музычны крытык Алег Клімаў з парталу Experty.by канстатуе, што «з падсьвядомасьці, сьвядомасьці, надсьвядомасьці й пазасьвядомасьці каманда выцягвае свае думкі й пачуцьці, канструюе зь іх вербальны пасыл і адпраўляе яго нам — слухачам». Музычны журналіст Зьміцер Безкаравайны з парталу Experty.by адзначыў, што «гэта проста аматарская па ўсіх парамэтрах праца, якую сур’ёзна раскладваць і абмяркоўваць немагчыма і ня трэба. Запіс для сяброў, які па той ці іншай выпадковасьці стаў публічным рэлізам. Музычны крытык Сяргей Будкін з парталу Experty.by мяркуе, «тое, што робяць гэтыя бабруйскія рэперы наўрад ці можна пакуль аналізаваць. З выданьнем дыску яны яўна пасьпяшаліся». Музычны журналіст Зьміцер Падбярэскі з парталу Experty.by падсумаваў: «гэта таннае выданьне ва ўсіх літаральна сэнсах, уключна пячорнай ідэі дызайн. Гэта ня рэп, як можа нехта падумаць, гэта — самадзейная пад яго падробка, увасобленая па-аматарску і з пэўнай доляй нахабства». Радыёваядучая Надзея Кудрэйка адзначыла альбом 2 баламі з 10 і пераканана, што дадзенаму гурту проста няма чаго сказаць: «у іх настолькі банальныя і штампаваныя тэксты, бязь найменьшай канкрэтнай дэталі, бязь найменьшай асобаснай характарыстыкі выканаўцаў, што проста дзіву даеся — як прымудрыліся набраць розных словаў на цэлы альбом».

Удзельнікі запісу

  • Ігар — вакал;
  • Жэка — вакал.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1Очество Сьпіс песьняў1Очество Крытыка1Очество Удзельнікі запісу1Очество Крыніцы1Очество Вонкавыя спасылкі1ОчествоБабруйскВігмаСтудыйны альбом

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1918ГАЗ-53Істанбул БашакшэхірАндрэй Васіла1926Гімн Беларускай ССРGoogle Translate.lt.cuWАркадзь КуляшоўПрыназоўнікСказ9 траўня1994ЭканамэтрыкаКунілінгусГенэральная акруга БеларусьБеларусазнаўстваАрлан-белахвост29 красавікаБеларуская Вікіпэдыя1929Уладзімер ГанчарыкЭтнічная тэрыторыя беларусаўАнгельская мова1966Шорт-трэкГелдаГендрута.mc.hrГісторыя БрагінаЯмайкаВіктар Жыбуль.qaВіды сувязі словаў.vgАвэрэйсэль1992Міхаіл ОрдаСядзіба1897Аляксандар Грышкевіч.npАрхікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)Вейшнорыя1863.kz.no.zrBЖамойцьКарл III (кароль Вялікабрытаніі)1836Ніл ГілевічПацук232009Летувісы.bwВідзыВітаўтРасеяПрызбаПанна (знак задыяку)Верхнялужыцкая мова5Карлес Пудждэмон.mp.yuКот🡆 More