Алег Клімаў

Алег Клімаў — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы.

Алег Клімаў
Род дзейнасьці журналістыка
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1964
Месца нараджэньня Ленінск, Казахстан
Месца вучобы
Месца працы
Узнагароды Ліра (2011)

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан). У 1988 годзе скончыў філіял «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту. У 1988—1993 гадах працаваў на Менскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р.К. Арджанікідзе. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам.

З 1995 году пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «па-расейску: Несси», «па-расейску: Золотая орхидея». У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» й ужо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выданьня, дзе заставаўся да закрыцьця газэты ў 2007 годзе, часам піша пад псэўданімам «О’К». Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопісу «НОТ-7(be)».

У той жа час працаваў на беларускім тэлебачаньні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоў «па-расейску: Звёздный ринг» на канале «Сталічнае тэлебачаньне» (2009—2010 годы).

Вядомасьць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў. Паралельна з гэтым у 2009–2012 гадах пісаў калёнкі для «Советской Белоруссии», у 2006–2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 году піша ў газэце «Культура».

У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст».

Ацэнкі

Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'.

Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які й пасьля закрыцьця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін нязменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасьці й адэкватнасьці».

Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «па-расейску: Улечу...» была названа найлепшай за 2008 год паводле вэрсіі лэйбла «West Records».

У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку».

Тацьцяна Мушынская разважала пра стыль аўтара з нагоды атрыманьня прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць сьвецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сэнтэнцыямі».

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алег Клімаў АцэнкіАлег Клімаў ЛітаратураАлег Клімаў КрыніцыАлег Клімаў Вонкавыя спасылкіАлег КлімаўБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СыднэйПраўнік (часопіс)ДэміюргЛетуваРэжым ЛукашэнкіThe EerieЮрась ШамецькаСтаніслаў ВалодзькаЛічбыРужанецЭнцыкляпэдыяСіянізмСамасейКанадаЦэнтральная СэрбіяМобі ДыкНігерыяВікіпэдыяПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Вольга КараткевічПаэзіяФрыдрых ШылерІмёны ліцьвінаўСцэнарВыказьнікУладзіслаў ЧаржынскіБірэйкаЯкуб КоласГішпанская моваІвонка СурвілаГабрэіРымускіАндрэй ЛявончыкДжэймз Нокс ПолкРасейская імпэрыяБарысаўНаша НіваАрцём АрашонакMozilla FirefoxЛексычнае значэньнеАлесь КажадубЛезьбіянстваРумыніяЗШАВагінальны сэксГаўрыіл (арханёл)Маладняк (часопіс)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуДамаскЖывіляІрына Ханунік-РамбальскаяСалігорскЛюдміла РублеўскаяСьвінка ПэпаІдэя БанкВялікабрытаніяФранцішак СкарынаМікола КупрэеўІнфармацыяУладзімер Арлоў (гісторык)Эдзі АгняцьветТравеньІльля РашчэняМалінаНастаўнікМіхась РудкоўскіКліматГарадзенская вобласьцьСтарадубЯўгенія ЯнішчыцГенадзь Пашкоў🡆 More