Васіль Раінчык

Васі́ль Пятро́віч Раі́нчык (7 сакавіка 1950, вёска Чарапы, Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці) — беларускі кампазытар, піяніст.

Заслужаны артыст Беларускай ССР (1982), Народны артыст Беларусі (1995). Кавалер ордэна Францішка Скарыны (2006).

Васіль Раінчык
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1950 (74 гады)
Месца нараджэньня Чарапы, Фашчаўскі сельсавет, Шклоўскі раён Магілёўскай вобласьці, БССР
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, музыка
Навуковая сфэра музыка
Месца працы
Жанры сьпеў, поп-музыка, сымфанічная музыка, электронная танцавальная музыка
Гурты Верасы
Узнагароды
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі
Сайт verasy.com
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Раінчык.

Жыцьцяпіс

У 1974 р. скончыў Беларускую кансэрваторыю па клясе фартэпіяна прафэсара Шацкага і ў 1981 року па клясе кампазыцыі — прафэсара Яўгена Глебава. Сябра Саюзу кампазытараў БССР (1982). З 1974 року — мастацкі кіраўнік вакальна-інструмэнтальнага ансамблю «Верасы», з 1998 року адначасна мастацкі кіраўнік дзіцячага ансамблю «Верасяты». З 1977 — музычны, з 2000 — мастацкі кіраўнік Моладзевага тэатру эстрады пры Беларускім унівэрсытэце культуры.

Творчасьць

Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фартэпіяна, электронных музычных інструмэнтах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазыцый, якія вызначаюцца яркім мэлядыйным малюнкам, неардынарнасьцю структуры. Піша музыку для сымфанічнага аркестру, эстрады, камэрна-інструмэнтальныя творы, песьні. Сярод твораў: балет «Крылы над Расеяй» (пастаноўка 1987); араторыя «Хлапчук-Кібальчыш» (словы Ўладзімера Някляева, 1984); аркестравая музыка — для сымфанічнага аркестру «Сымфанічныя варыяцыі» (1980), для эстраднага аркестру «Варыяцыі», «Балеро», «Карнавал» (усе 1984); п’есы для электронных інструмэнтаў «Назад да зорак» (1985), «Жыцьцё артыста» (1986); музыка да спэктаклю «Голы кароль» (1993); песьні, у тым ліку «Зорка каханьня», «Горад юнацкасьці», «Так не бывае».

Сям’я

Жонка — Ірына Міхайлаўна Цьвяткова — экс-салістка ансамблю «Верасы» (1982—1988). Маюць сына Сяргея (нар. 1972).

Узнагароды

Ляўрэат Прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1980), прэміі году «Эстрада» (1994).

Кавалер ордэна Францішка Скарыны (2006) «за значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду найлепшых музычных традыцый».

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Васіль Раінчык ЖыцьцяпісВасіль Раінчык ТворчасьцьВасіль Раінчык Сям’яВасіль Раінчык УзнагародыВасіль Раінчык Вонкавыя спасылкіВасіль РаінчыкЗаслужаны артыст Беларускай ССРКампазытарМагілёўская вобласьцьНародны артыст БеларусіОрдэн Францішка СкарыныШклоўскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СлуцакТутэйшыя (фільм, 2007)ВерасеньБобраВэб-дызайнМарыюпальДарожная сеткаЛацінская моваГрэбляЭротыкаЮры СабалеўскіКастусь Каліноўскі29 красавікаЯўгенія ЯнішчыцЯкуб КоласЛохРэспубліка Сэрбская КраінаРаманБДСМДжулія ТэйларСтатусбанкНацыяналізацыяHTMLВярхоўны Савет Рэспублікі БеларусьКампутарная сеткаБеларускі клясычны правапісАлесь КажадубРужанецРыфма28 красавікаКартагенМіраслаў ЛазоўскіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуШвэдзкая моваЗдароўеВалеры ГапееўБеларускі Народны Фронт АдраджэньнеНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Зіновій ПрыгодзічСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваРасеяЮрась ШамецькаАдам МіцкевічКотКрыжУладзімер КонанМіндоўг (імя)Алесь ПетрашкевічПасталыДаўгерд (імя)КыргыстанЦмокПрыназоўнікГуда (імя)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуУнівэрсальны каардынаваны часПадаграЗьміцер СанькоМіжнародны стандартны кніжны нумарМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніІгар ТурДзейнікКаханьне без пранікненьняРод (біялёгія)МэдыяВікіДзеяслоўАлесь Жук16 красавіка🡆 More