Сродак Масавай Інфармацыі

Сро́дак ма́савай інфарма́цыі (СМІ, мас-мэдыя) — сродак данясеньня інфармацыі паводле прынцыпу шырокавяшчальнага каналу, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.

Віды: паводле вестак — візуальны, гукавы, тэкставы; паводле выданьня — 1) друкаваны (газэта і часопіс), 2) электронны (Сеціва, тэлебачаньне і радыё); паводле зьместу — забаўляльны і фармавальны (для грамадзкай думкі); паводле сувязі — аднанакіраваны і зносінавы (са зваротнай сувязьзю для выказваньня меркаваньня глядачоў, слухачоў і чытачоў).

Прычыны выкарыстаньня

Да выкарыстаньня СМІ спрычыняюцца наступныя патрэбы:

  1. парада;
  2. зьмяншэньне пачуцьця асабістай небясьпекі;
  3. веды пра навакольны сьвет;
  4. падтрымка сваіх поглядаў;
  5. разуменьне жыцьцёвых абставінаў;
  6. спагада;
  7. грамадзкая сувязь;
  8. замяшчэньне грамадзкай сувязі;
  9. супольнасьць зь іншымі — узаемападтрымка й салідарнасьць;
  10. уцёкі ад турботаў;
  11. стварэньне сьвету мрояў;
  12. баўленьне часу;
  13. зьняцьцё пачуцьцёвай напружанасьці;
  14. плянаваньне часу.

Беларусь

На ліпень 2013 году на ўліку ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь стаяла 523 друкаваныя пэрыядычныя выданьні (газэты і часопісы), 166 радыёстанцыяў і 89 тэлеканалаў. Пагатоў у Беларусі распаўсюджвалі каля 4000 замежных газэтаў і часопісаў, звыш паловы якіх складалі расейскія выданьні. Астатнія друкаваныя выданьні паходзілі з ЗША, Казахстану і 9 краінаў Эўропы: сумежных Латвіі, Летувы, Польшчы і Ўкраіны, а таксама Вялікабрытаніі, Італіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны і Фінляндыі. Агульны разавы наклад замежнай пэрыёдыкі складаў каля 1 млн асобнікаў. Таксама ў Беларусі паказвалі звыш 130 замежных тэлеканалаў, якія маглі дасягаць звыш 50% хатніх гаспадарак.

На 1 траўня 2021 году ў Беларусі налічвалася 9 інфармацыйных агенцтваў, зь іх 7 прыватных. Дзейнічала 262 электронныя СМІ, у тым ліку 181 (69 %) дзяржаўны. Сярод іх было: 1) 98 тэлеканалаў, зь іх 54 прыватныя; 2) 164 радыёстанцыі, зь іх 137 (83 %) дзяржаўных. Існавала 1615 друкаваных СМІ, у тым ліку 1183 (73 %) прыватных. Сярод іх было: 1) 854 часопісы, зь іх 647 (75 %) прыватных; 2) 720 газэтаў, зь іх 506 (70 %) прыватных; 3) 41 альманах, бюлетэнь і каталёг, зь іх 30 прыватных.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сродак Масавай Інфармацыі Прычыны выкарыстаньняСродак Масавай Інфармацыі БеларусьСродак Масавай Інфармацыі КрыніцыСродак Масавай Інфармацыі Вонкавыя спасылкіСродак Масавай ІнфармацыіІнфармацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка КупалаАлесь РазанаўАртур ФінькевічФашызмБеларуская энцыкляпэдыяДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)БатанікаАлег ЖданМікола ГусоўскіПалута БадуноваДзейнікАндрусь ГорватПаўстаньне 1794 годуУладзімер Арлоў (гісторык)Літаратурныя жанрыMelbetВадзім СаранчукоўСказЛявон ВашкоМагілёўская вобласьцьГалаўны больВадзім БолбасВіктар ЖыбульВісігерБісэксуальная парнаграфіяІўрытІрляндыяЛязьбійская парнаграфіяЭйкаМіжзем’еІгар БабкоўГарнастайБанкаўскі рахунак1919Дыяніз ІлкавічЛеанід ДайнекаКрасавікАс (імя)Віктар МарціновічПародыяЗолатаGoogleУсходнеславянскія мовыМіжнародны стандартны кніжны нумарВасіль БыкаўЛітаратар26 красавікаНавукаТарутРАУСВілят1266Электронная поштаТроп (літаратуразнаўства)1896Фарс (астан)Фінская моваЛёндан31 траўняАвечкаУніяцтваКанадаФранцішак ПяткевічКаскадныя табліцы стыляўГішпаніяЮрась СьвіркаГайла (імя)РоварПорнгабПастава на каленяхHromadske.TVКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Google ChromeПесьня пра зубра🡆 More