Беларуская Марсэльеза

«Белару́ская Марсэлье́за» — назва, якой характарызавалі дзьве розныя беларускія патрыятычныя песьні.

  1. У пачатку XX стагодзьдзя зьявілася песьня «Адвеку мы спалі». Песьня была пачутая ў першы раз у 1906 року «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага павету Менскай губэрні» і лічылася народнай. Пазьней было высьветлена, што аўтарам словаў быў паэт Аляксандар Мікульчык. Варыянт, датаваны 1917 рокам, з словамі «…што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Ўладзіславу Галубку. Песьню шырока называлі «Беларускай Марсэльезай» за патрыятычны і рэвалюцыйны патас словаў, але сьпявалі яе на іншую мэлёдыю, чым «La Marseillaise(fr)»; аўтарства музыкі прыпісваецца Ўладзімеру Тэраўскаму, аднак у сьпеўніку самога Тэраўскага яна пададзеная як народная. У 1920-я і, імаверна, пазьней, гэтая песьня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.
Гімны Беларусі
Беларуская Марсэльеза Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі)
Пагоня Гімн БНР (1919)
Беларуская Марсэльеза Гімн БССР (1955—1991)
Пагоня Беларуская Марсэльеза Гімн Беларусі (1991—2002)
Беларуская Марсэльеза Мы, беларусы (з 2002 году)
Іншыя гімны:
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943)
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906)
  1. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская Марсэльеза» пачалі азначаць песьню «Пагоня», створаную на аднайменны верш Максіма Багдановіча, сьпяваны на мэлёдыю «La Marseillaise».

Тэкст

Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі». Адзін зь іх быў апублікаваны на старонках газеты «Верный путь» (Рэвель, люты 1920 г.):

Ад веку мы спалі і нас разбудзілі,
Мы знаем, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэба зладзеяў пабіць.

Што гэта за марная доля няшчасная:
Бяз хлеба, бяз грошай працуй.
Усюды ганяюць, усюды сьмяюцца,
Ну проста хоць крыкні: «Ратуй».

Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
Здаецца, панамі іх зваць…
Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем
І пойдзем мы долі шукаць.

Мы дружна паўстанем з касамі, сярпамі,
Прагонім зь зямлі палачэй.
Няхай нас сустрэнуць палямі, лясамі
Грамады працоўных людзей.

Другі дайшоў да нас дзякуючы запісу Веры Харужай. Ён адрозьніваецца другім радком («Сказалі, што трэба рабіць»).

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Кавко А. К. «Беларуская Марсельеза» в контексте национального просветительства // Беларускае Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя. Кн. 3, ч. 1. — Мн.: 2001. — С. 57—63.

Tags:

Беларуская Марсэльеза ТэкстБеларуская Марсэльеза Глядзіце таксамаБеларуская Марсэльеза ЗаўвагіБеларуская Марсэльеза КрыніцыБеларуская Марсэльеза ЛітаратураБеларуская Марсэльеза

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыназоўнікАндрусь Горват.comМарозіва.biМікола ЕрмаловічАндрэй МукавозчыкМарыя ДзямковічПрызбаДыялектФранцыяФлумінэнсі Рыю-дэ-Жанэйру2012ЛетуваАндрэй ВасілаВіктар Жыбуль.us.dzПатрыярх (царкоўны сан).fjРасейская моваРымскія лічбыСід КампэадорМацуо Басё.giІстанбул Башакшэхір7-Zip.fiКрумкачСьцяг БеларусіАпавядальны сказБеларуская моваНароўля.lb.arПольшчаГелда41.esМікалай ЧаргінецЛастаногія1995Казаская моваПалесьсеАляксандар Лукашэнка.baВільняСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіПрэсьбітэрыянстваВайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў1912ВікісховішчаБеларусь у асобах і падзеях.ghВершаваны памерАнвіль УлацлавакКляса (праграмаваньне)1913.btРадаўніца2006Савушкін прадуктЛютэц.twNetflix183630Нямецка-савецкая вайнаМіндоўг.egІндыра Гандзі🡆 More