Вера Харужая: Герой Савецкага Саюзу

Ве́ра Заха́раўна Хару́жая (27 верасьня 1903, Бабруйск — 4 сьнежня 1942, Віцебск; псэўданімы Антолька, Вера, Вераніка Карчэўская, Алеся Шыпшына, Падпольнік, Г.

С. Корнилова, Польская камсамолка) — дзяячка падпольнага руху ў Заходняй Беларусі і партызанскага ў часы нямецкай акупацыі, публіцыстка. Герой Савецкага Саюзу.

Вера Захараўна Харужая
27 верасьня 1903 — 4 сьнежня 1942
Вера Харужая: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Бібліяграфія
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Бабруйск
Месца сьмерці Сьцяг Трэцяга райху Віцебск
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя
СССР СССР
Бітвы/войны Нямецка-савецкая вайна
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 27 верасьня 1903 у Бобруйску ў сям’і службоўца. Беларуска. Скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені (1919), настаўнічала на Палесьсі.

У Грамадзянскую вайну змагалася з аддзеламі Булак-Балаховіча. Чалец ВКП(б) з 1921 року. Працавала загадчыцай палітаддзелу Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамолу. У 1922—1923 у апараце ЦК камсамолу Беларусі. У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Менску.

Зь лютага 1924 на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, з чэрвеня сакратарка і сябра падпольнага ЦК камсамолу, сябра ЦК Кампартыі Заходняй Беларусі. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў.

15 верасьня 1925 року арыштаваная. На судовых працэсах у Берасьці (1927) і Беластоку (1928) прыгавораная польскімі ўладамі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

У 1932 абмененая на польскага ксяндза і пераехала ў Савецкі Саюз. Пісала адозвы, артыкулы, брашуры для выдавецтва ЦК КПЗБ.

У 1935 року выключаная з партыі па даносе мужа, Станіслава Скульскага (Мертэнса), і высланая на Балхашбуд. 10 жніўня 1937 арыштаваная і зьняволеная ў Менскай унутранай турме НКУС. Вызваленая 15 жніўня 1939 року. У лістападзе 1940 рашэньнем парткалегіі Камітэту партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) зь Веры Харужай зьнятая строгая вымова.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны разам з трэцім мужам Сяргеем Карнілавым далучылася да партызанскага аддзелу Каржа, дзе была сувязною. Пасьля гібелі мужа і ў сувязі зь цяжарнасьцю была пераведзеная сьпярша ў Гомель, а ўвесну 1942 перапраўленая ў Маскву. У верасьні 1942, пакінуўшы малых дзяцей на выхаваньне сястры, ізноў накіраваная ў акупаваную Беларусь. Арыштаваная немцамі пад Віцебскам 13 лістапада 1942 і закатаваная.

Сын Веры Харужай Сяргей — расейскі фізык, філёзаф, багаслоў, перакладнік. Дачка Ганна.

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Письма на волю. М., 1962;
  • Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962;
  • Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.

Памяць

Вера Харужая: Жыцьцяпіс, Узнагароды, Бібліяграфія 
Вера Хоружая на марке Почты СССР, 1964 год
  • Жыцьцю і подзьвігам Веры Харужай прысьвечаны фільм «Лісты да жывых» (1964), 2-я сымфонія кампазытара Кіма Цесакова, экспанаты музэю 73-й менскай школы.
  • Імем Веры Харужай названыя вуліцы і плошчы ў шэрагу беларускіх местаў, усталяваныя помнікі, мэмарыяльныя дошкі.
  • У 1964 выпушчаная савецкая паштовая марка, прысьвечаная Веры Харужай, а ў 1978 — маркаваны канвэрт.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вера Харужая ЖыцьцяпісВера Харужая УзнагародыВера Харужая БібліяграфіяВера Харужая ПамяцьВера Харужая Крыніцы і заўвагіВера Харужая ЛітаратураВера Харужая Вонкавыя спасылкіВера Харужая1903194227 верасьня4 сьнежняБабруйскБеларусь пад нямецкай акупацыяйВіцебскГерой Савецкага СаюзуЗаходняя Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя МенскуАндрусь ГорватАлесь ДуброўскіЭнэргіяЭякуляцыяГейтартАнатоль БутэвічБелавеская пушчаЯўгенія ЯнішчыцТыраспальЭўфрасіньня ПолацкаяАдзёрВадзім СаранчукоўПалешукіНарвідВікіпэдыяЯкуб КоласЮры ГумянюкМайкрасофтВыказьнікДзед ТалашДаніла ЖульпаУкраінская моваКазахстанАдвечным шляхамГеакэшынгРодныя гоні (1927)Аляксей ПысінШвэдзкая моваОйча нашЛяхавіцкі замакДызайнКантынэнтСтаніслаў МанюшкаСавушкін прадуктКампутарПадзелы Рэчы ПаспалітайЛюдвік ЗьвяждоўскіРасеяКастрычніцкі пераваротМаладняк (часопіс)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьQR-кодМоладава (Берасьцейская вобласьць)АнгельшчынаЭротыкаБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтГішпаніяРусіны (гістарычны этнонім)Пастава на каленяхГісторыя МагілёваNokia 6233Сельская гаспадарка БеларусіКанадаГадзьРадаўніцаУладзімер ПуцінБерасьце.neПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуКыргыстанКарл Фрыдрых ГаўсКунілінгусЛязьбійская парнаграфіяБлакітная сойкаНаша думкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўБлогПершая сусьветная вайнаДаўгерд (імя)🡆 More