Беларуская Марсельеза

«Беларуская марсельеза» — назва, якой азначалі дзве розныя беларускія патрыятычныя песні.

1. У пач. 20 ст. з’явілася «Адвеку мы спалі», аўтар словаў раней быў невядомым, і лічылася, што песня была пачута ў першы раз у 1906, «сярод рэвалюцыйнага сялянства Слуцкага ўезда Мінскай губерніі». Варыянт, датаваны 1917 годам, са словамі «...што трэба зладзеяў пабіць», прыпісваўся Уладзіславу Галубку. Пазней было высветлена, што аўтарам словаў быў паэт А. А. Мікульчык. Песню шырока называлі «Беларускай марсельезай» за патрыятычны і рэвалюцыйны пафас словаў, але спявалі яе на іншую мелодыю, чым «La Marseillaise». У 1920-я і, верагодна, пазней, гэтая песня была фактычным гімнам БССР і беларускага нацыянальнага руху за мяжой.

2. У канцы 1980-х — пачатку 1990-х, у беларускім патрыятычным асяродку назвай «беларуская марсельеза» азначалі, час ад часу, верш Багдановіча «Пагоня», спяваны на мелодыю «La Marseillaise».

Тэкст

Вядомыя розныя варыяцыі тэксту «Адвеку мы спалі», у адным з іх першыя звароткі гучаць так:

    Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,
    Пазналі, што трэба рабіць,
    Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
    Што трэ’ лепшай долі здабыць
    Бо што ж то за марная доля такая
    Для іншых карысці працуй
    Па нашых абшарах чужынец гуляе
    А ты ў родным краі гаруй

Зноскі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кузьма ЧорныГанаПенабскотУладзімір СцяпанСлавакіяАнамнезТрэцяя Устаўная граматаSoldatІван ШамякінПолацкБеларусы РасііПесня пра зубраПротазаалогія21vek.byМіхась СтральцоўГербы гарадоў БеларусіДжодзі ФостэрКупаллеЯхвеКірыла ТураўскіІарданіяАртур ВольскіАўстраліяРаксалана Андрэеўна ПідласаЗубр еўрапейскіРужаныБаявік (кінажанр)Баравое (Глыбоцкі раён)ГарнішАбу НувасУладзіслаў ВазаІндыяТрэці рэйхЭтнічная тэрыторыя беларусаўАсіміляцыя (мовазнаўства)ГроднаТрыўмфальная арка ЦітаЕўропаСвятлана Іванаўна КалыванаваАлена Віктараўна АтрашкевічЗлучаныя Штаты АмерыкіДзятлаваАнатоль ВярцінскіЛех ВаленсаНаталля Аляксееўна АрсенневаЛюдовік VII МаладыРэч ПаспалітаяЯрдЗозімуРасійская акупацыя КрымаЗайменнікКаранёвыя атожылкіНовая зямля (паэма)Ян ЧачотМаскваСамаліТунісNode.jsЯлтаПалессеУладзіслаў СыракомляБеларуская энцыклапедыяЗамкавая царква (Мінск)Арлан-даўгахвостЦім БёртанМіхась ЗарэцкіПалац Сапегаў (Гродна)Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Венера (планета)Беларуская моваУНІАН🡆 More