21Vek.by: Кампанія

21vek.by — беларускі анлайн-гіпермаркет, які спецыялізуецца на продажы электронікі і бытавой тэхнікі, тавараў для дому і інш.

З’яўляецца адным з лідараў інтэрнэт-гандлю ў Рэспубліцы Беларусь.

21vek.by
Тып прыватная кампанія
Заснаванне 2004
Заснавальнікі Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч, Іван Плюгачоў
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Ключавыя постаці Сяргей Вайніловіч (кіраўнік)
Павел Матусевіч (намеснік кіраўніка)
Іван Плюгачоў (намеснік кіраўніка)
Галіна анлайн-гандаль
Абарот $50 млн (2016 год)
$85 млн (2017 год)
$140 млн (2018 год)
$214 млн (2019 год)
$310 млн (2020 год)
Колькасць супрацоўнікаў 3800 (2023)
Сайт www.21vek.by

Бізнес-мадэль 21vek.by характарызуюць як анлайн-гіпермаркет, у яго каталогу зараз налічваецца больш за 450 000 найменняў тавараў.

Гісторыя

Кампанію заснавалі ў 2004 годзе тры студэнты юрфака БДУ — Сяргей Вайніловіч, Павел Матусевіч і Іван Плюгачоў. У якасці пачатковага капіталу выкарыстоўваліся каля 4,5 тыс. долараў, якія былі зароблены падчас летніх канікул у ЗША.

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласны склад у Мінску плошчай каля 15 000 кв.м. Для своечасовай дастаўкі тавараў без пасярэднікаў ёсць уласны парк аўтатранспарту, які налічвае звыш 209 машын.

21Vek.by: Гісторыя, Дзейнасць, Узнагароды 
Аўтапарк анлайн-гіпермаркета 21vek.by
21Vek.by: Гісторыя, Дзейнасць, Узнагароды 
Склад анлайн-гіпермаркета 21vek.by

У 2017 годзе фонд прамых інвестыцый Zubr Capital (кампанія «Зубр Капітал») інвесціраваў у развіццё анлайн-гіпермаркета 21vek.by і стаў уладальнікам блакіруючага пакета акцый кампаніі.

У лютым 2018 года ў Магілёве адкрыўся першы фірменны пункт выдачы заказаў. Сярод рэгіёнаў Беларусі, Магілёў стаў першым абласным цэнтрам пасля Мінска, у якім з’явіўся такі пункт выдачы. 10 мая 2018 года адбылося адкрыццё пункта заказаў ў Брэсце, 18 мая — у Гродна, 9 чэрвеня — у Наваполацку , 26 ліпеня — у Віцебску , 23 жніўня — у Бабруйску.

Кампанія 21vek.by стала генеральным партнёрам гарадскога музычнага фестывалю, які быў праведзены 1 ліпеня 2018 года з удзелам такіх зорак, як Земфіра, Бумбокс, Дэльфін, Therr Maitz, LP.

Дзейнасць

Па выніках 2016 года згодна з рэйтынгам Alexa Rank 21vek.by уваходзіць у топ-15 папулярных беларускіх сайтаў, сярод створаных беларусамі або беларускімі кампаніямі.

На пачатак 2017 года ў беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў 21vek.by займаў 2 месца сярод інтэрнэт-магазінаў па колькасці наведвальнікаў (1 месца — aliexpress.com)

Па стане на 2018 год штат кампаніі складае больш за 850 чалавек.

Анлайн-гіпермаркет 21vek.by мае ўласную бонусную праграму, удзельнікі якой могуць часткова аплачваць свае пакупкі назбіранымі баламі.

Узнагароды

21vek.by два разы прызнаваўся пераможцам у рамках Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» — у 2016 і 2017 гадах.

У 2017 годзе прысуджана прэмія «Нумар адзін» у намінацыі Анлайн-гіпермаркет прамтавараў № 1.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

21Vek.by Гісторыя21Vek.by Дзейнасць21Vek.by Узнагароды21Vek.by Спасылкі21Vek.by

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Жураўліны крыкЗлыя лікіГарэлкаУніяцкая царква на БеларусіІнданезіяМайMozilla FirefoxЧыгуначны вакзалМаксім БагдановічКурыцаШэры журавельМіхась СтральцоўБеларускі фальклорGoogle MapsPornhubKufar.byКарусь КаганецРада Беларускай Народнай РэспублікіМіхалка ПетрукоўУкраінская моваЛідаPorsche 912Нью-ЁркПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)ВенгрыяКальвінізмНавум Якаўлевіч ГальпяровічЗвонкі велярны выбухны зычныАрабыТрасцянецПасляваенны антысавецкі рух у БССРМіхась ПазнякоўЗаходняя БеларусьГроднаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінНаваполацкІнструкцыя па транслітарацыіПубліцыстыкаАнглійская моваGoogle ChromeПолацкДубовычыІ-15Дар’я Уладзіміраўна ДомрачаваКалядыРэч ПаспалітаяПятро ГлебкаЛізавета IIВікісховішчаГлебаWi-FiГенадзь Пятровіч ПашкоўАлег Уладзіміравіч СалтукКаўбасынэЯн ЧыквінЛіцвіныЯн ТарасевічНідэрландыСловазлучэннеАнатоль ВярцінскіМастацкі стыльАленіЗнакі прыпынкуІранХведар Хведаравіч ГурыновічКампазіцыя (літаратуразнаўства)БрэстБеларускі арабскі алфавітСаюз беларускіх пісьменнікаўСтыль (мова)Гарадзенская ратушаАлесь Мікалаевіч КарлюкевічГеоргій МарчукІНацыянальны інстытут адукацыі🡆 More