Прэсьбітэрыянства

Прэсьбітэрыянства (па-грэцку: πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галінаў пратэстанцкага хрысьціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі й чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасьці з прэсьбітэрыянскай палітыкай.

Гугеноцкі крыж

Прэсьбітэрыянская тэалёгія звычайна падкрэслівае сувэрэнітэт Бога, аўтарытэт Сьвятога Пісаньня, і неабходнасьць мілаты празь веру ў Хрыста. Прэсьбітэрыянства зарадзілася ў Шатляндыі, дзе было зацьверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісаньню Актаў зьвязу, паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасьць прэсьбітэрыянаў ў Ангельшчыне маюць шатляндзкае паходжаньне, то бок гэтак жа як і ў Паўночнай Амэрыцы, дзе ў асноўным прэсьбітэрыянства пашырана сярод людзей шатляндзкага й ірляндзка-шатляндзкага паходжаньня. Прэсьбітэрыянскія дэнамінацыі ў Шатляндыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна й ягоных бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсьць шэраг багаслоўваў у сучасным прэсьбітэрыянстве.

Гісторыя

Шатляндыя

Прэсьбітэрыянства зарадзілася ў пэрыяд пратэстанцкай рэвалюцыі ў Шатляндыі ў 15591560 гады. Ягонае ўзьнікненьне зьвязана зь дзейнасьцю Джона Нокса, радыкальнага пратэстанта й вучня Жана Кальвіна. Перамога пратэстантаў у 1560 годзе дазволіла ім прыступіць да стварэньня новай царкоўнай арганізацыі, заснаванай на адмове ад неабходнасьці пасярэдніцтва духавенства ў адносінах чалавека з Богам. Дактрына прэсьбітэрыянства («прэсьбітэрыянскі сымбаль веры») была зацьверджана ў 1560 годзе шатляндзкім парлямэнтам.

У цяперашні час найбуйнейшая шатлянзская прэсьбітэрыянская арганізацыя носіць назву Царква Шатляндыі й налічвае больш за 1 мільёна чальцоў. Таксама існуе шэраг іншых, напрыклад Свабодная прэсьбітэрыянская царква Шатляндыі.

Ірляндыя

У пэрыяд панаваньня Якаба I значная частка шатляндцаў перасялілася ў Ірляндыю, перш за ўсё ў Ольстэр, дзе заснавала ў 1642 годзе прэсьбітэрыянскую царкву ў Ірляндыі, якая ў цяперашні час зьяўляецца другой па колькасьці рэлігійнай арганізацыяй Паўночнай Ірляндыі, налічваючы больш за 130 тысяч чальцоў.

Беларусь

Зараз у Беларусі існуе адна суполка, ў м. Магілёў. (гл. Рэлігія ў Беларусі)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Прэсьбітэрыянства ГісторыяПрэсьбітэрыянства КрыніцыПрэсьбітэрыянства Вонкавыя спасылкіПрэсьбітэрыянства1707Ісус ХрыстосАнгельшчынаБогБібліяВялікабрытаніяГрэцкая моваЖан КальвінКальвінізмПаўночная АмэрыкаПратэстанцтваТэалёгіяХрысьціянстваШатляндыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікікрыніцыЎПарнаграфія ў ЯпонііАлег СалтукІмануіл КантПінгвіныАрхангельскЧорная РусьФашызмРасейская акупацыя БеларусіПаразытызмПародыяСяргей СівецКрасавікБайкаГімн Савецкага СаюзуГеранім Друцкі-ЛюбецкіЮрась Барысевіч6 красавікаХмараМрояСэм’юэл Тэйлар КолрыджЭратычнае мастацтваКліўлэндзкае пагадненьнеАлбэртаРасейская мова1629Фундацыя «Вікімэдыя»БандароўнаАрмянеУкраінская мова30 красавікаІсламская дзяржаваНавукаЗямля пад белымі крыламіЛітаратарАнтон ЛуцкевічМагілёўская вобласьцьАговаСакавікМультыплікацыяФэрдынанд РушчыцЛюдміла СільноваРагачоўМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьАлесь АркушУкраінаЧарлз ДарвінДзікРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Пятрусь БроўкаРоварВікіслоўнікСпорт640Прыдатак (мовазнаўства)Рэйтан (карціна Яна Матэйкі)РусізмКітайАс (імя)ШаркоўшчынаАляксандар МарозПраваслаўная царкваМаркёрВярэнаў🡆 More