Магутны Божа

«Магу́тны Бо́жа» — духоўны гімн беларусаў, створаны ў 1947 годзе на верш «Малітва» Натальлі Арсеньневай і музыку Міколы Равенскага.

Традыцыйна выконваецца разам зь дзяржаўным гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». З 1993 году ў Магілёве праводзіцца аднайменны фэст духоўнай музыкі.

Гімны Беларусі
Магутны Божа Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі)
Пагоня Гімн БНР (1919)
Магутны Божа Гімн БССР (1955—1991)
Пагоня Магутны Божа Гімн Беларусі (1991—2002)
Магутны Божа Мы, беларусы (з 2002 году)
Іншыя гімны:
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943)
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906)

Гісторыя

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе беларуская паэтка Натальля Арсеньнева напісала ў Менску верш «Малітва». У 1947 годзе словы гэтага вершу паклаў на музыку беларускі кампазытар Мікола Равенскі. Неўзабаве рэлігійныя службы ва ўсіх беларускіх цэрквах Злучаных Штатаў, Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі сталі завяршацца сьпевам гэтага гімну.

З 1993 году Рымска-каталіцкі касьцёл супольна з уладамі Беларусі пачаў праводзіць у Магілёве фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа», які атрымаў сваю назву ад беларускага духоўнага гімну. Паводле пачатковай рэдакцыі палажэньня, усе ўдзельнікі фэсту мелі ведаць гімн «Магутны Божа» на мове арыгіналу.

20 красавіка 1995 году Камісія па адукацыі, навуцы і ахове гістарычнай спадчыны парлямэнту Беларусі і сфармаванае ёй паводле ўзгадненьня зь Міністэрствам культуры журы на чале з Народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам прагаласавалі за вылучэньне гімну «Магутны Божа» адзіным кандыдатам на дзяржаўны гімн. Гэтую пастанову падтрымалі многія аўтарытэтныя музычныя экспэрты Беларусі.

У 2020 годзе ў час здушэньня рэжымам Лукашэнкі пратэстаў супраць фальсыфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконьня ў Беларусі гімн «Магутны Божа» пачалі сьпяваць у розных месцах, у тым ліку на прыступках Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, у Вялікім тэатары опэры і балету, у шматлікіх гандлёвых цэнтрах Менску, на Камароўскім рынку і Чыгуначным вакзале. 14 жніўня 2020 году хор духавенства Гарадзенскай япархіі засьпяваў гімн у падтрымку беларускага народу на прыступках Пакроўскага сабору. У адказ на гэта расейскія шавіністычныя арганізацыі зьвярнуліся да кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы Кірылы (Гундзяева) з просьбай зьняць з Гарадзенскай катэдры архіяпіскапа Арцемія (Кішчанку). 14 кастрычніка 2020 году новапастаўлены мітрапаліт Веніямін (Тупека) заявіў што «Магутны Божа» падзяляе грамадзтва і фактычна забараніў сьпяваць яго ў цэрквах Беларускага экзархату. 15 кастрычніка 2020 году прэс-сакратар Беларускага экзархату Сяргей Лепін патлумачыў, што гэтая заява не была праграмнай на ўсю краіну і яна не пра забарону выконваць «Магутны Божа», а датычыцца найперш ужываньня гімну ў богаслужбовым кантэксьце.

Увесну 2021 году адзначалася, што гімн «Магутны Божа» стаў адным з найбольш папулярных беларускіх музычных твораў да выкананьня. У чэрвені таго ж году на прапанову ад рэжыму Лукашэнкі правесьці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца пра еднасьць і супакой у краіне, а таксама курыя заахвочвае ў канцы сьвятой імшы выканаць гімн «Магутны Божа». 2 ліпеня ў час выступу на сходзе ў гонар Дня Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка выступіў з пагрозай на адрас вернікаў:

Магутны Божа  І апошні час нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш пашыраюць факты пра тое, што ў касьцёлах хочуць памаліцца пад «Магутны Божа». Глядзіце — нарвяцеся». Магутны Божа 

3 ліпеня, нягледзячы на пагрозы Лукашэнкі, у касьцёлах Беларусі выканалі гімн «Магутны Божа». 4 ліпеня, у Менскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі з прэтэнзіяй, што 3 ліпеня там нібы парушылі нейкую норму заканадаўства наконт малітвы «Магутны Божа». З гэтай нагоды выказаўся дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі:

Магутны Божа  Гімн «Магутны Божа» — гэта перш за ўсё малітва за нашу Бацькаўшчыну і за наш народ. Кожная малітва нясе ў сабе неймаверную сілу і здольная зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д’ябал будзе змагацца зь ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі. Магутны Божа 

Тэкст

Кірыліцай Лацінкай
Магутны Божа Mahutny Boža

Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьні свае хвалы.
Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць — дай!
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пайшлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ!

Mahutny Boža! Ŭładar suśvietaŭ,
Vialikich soncaŭ i serc małych!
Nad Biełarusiaj cichaj i vietłaj
Rassyp pramieńni svaje chvały.
Daj spor u pracy štodzionnaj šeraj,
Na łustu chleba, na rodny kraj,
Pavahu, siłu i vielič viery
U našu praŭdu, u pryšłaść — daj!
Daj uradlivaść žytniovym nivam,
Učynkam našym pajšli ŭmałot!
Zrabi mahutnaj, zrabi ščaślivaj
Krainu našu i naš narod!

Існуюць пэўныя варыяцыі ў тэксьце гімну: пры яго выкананьні сьвецкімі вернікамі часьцей за ўсё апошнія радкі маюць выгляд «Зрабі свабоднай…», тым часам хрысьціянскія цэрквы аддаюць перавагу варыянту «Зрабі магутнай…». Пры гэтым апошні варыянт прысутнічае ў першай публікацыі верша «Малітва» Натальлі Арсеньневай, а варыянт «Зрабі свабоднай…» зьявіўся ў кнізе паэткі «Між берагамі», якая выйшла ў Нью-Ёрку ў 1979 годзе. Таксама сустракаецца наступная варыяцыя радкоў: «Дай спор у працы будзённай, шэрай / на хлеб штодзённы, на родны край».

Ляўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктарка мастацтвазнаўства і прафэсарка Беларускай акадэміі музыкі Галіна Куляшова высока ацэньвала кампазытарскі і паэтычны ўзровень гімну «Магутны Божа», падкрэсьлівала яго глыбокую духоўнасьць і стрыманую, пазбаўленую вонкавага паказнога эфэкту прыгажосьць мэлёдыі і словаў. У 1995 годзе яна адзначала, што ў час працы ў складзе журы пераканалася ў тым, што гэтая песьня атрымала найбольшы водгук у людзей, прычым розных сацыяльных групаў і прафэсіяў.

Паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гімн «Магутны Божа» — бадай, найвыдатнейшы беларускі рэлігійны гімн. Яго мова бездакорна адпавядае жанру малітвы-просьбы, пры гэтым дзяржаўнаму гімну незалежнай Беларусі маюць быць уласьцівымі не дзеясловы-просьбы, а дзеясловы-сьцьверджаньні. Як падкрэсьлівае Вінцук Вячорка, непадзельная трыяда беларускіх нацыянальна-дзяржаўных сымбаляў, якая склалася гістарычна — гэта герб Пагоня, бел-чырвона-белы сьцяг і гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Магутны Божа ГісторыяМагутны Божа ТэкстМагутны Божа КрыніцыМагутны Божа ЛітаратураМагутны Божа Вонкавыя спасылкіМагутны БожаБеларуская Народная РэспублікаБеларусыМагутны Божа (фэст)МагілёўМы выйдзем шчыльнымі радаміМікола РавенскіНатальля Арсеньнева

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мы выйдзем шчыльнымі радаміРужанецКунілінгусСьпіс палітычных партыяў БеларусіТранятаСьпіс непрызнаных краінаўВойцех ЯрузэльскіЛітваПацукФрыда КалёБібліятэка Белавежы (БЛА)Віцебскі абласны суд5,56×45 ммЭманюэль 5Падляскія дыялектыВольга ХарланБелы колерАнтон ЛуцкевічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЯзэп ДраздовічАкіхіта88 да н. э.916АргульГалоўная старонкаWYSIWYGФранцуская моваІван ЛуцкевічЛюблінская уніяПрыслоўеВаршаўская дамоваСтаніслаў Булак-БалаховічЦэнтральная АзіяДрэваСпортАркадзь МарціновічФранцішак АляхновічМэлятанінЦыганыБіскупУзровень жыцьцяНавухаданосар IISun MicrosystemsВоднае полаГарадзенскі раёнЯшчаркіМалыя ЛядыМіцкевіч на скале Аю-ДагЖыве Беларусь!Грамадзкая думкаГайла (імя)Ева ВежнавецМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахІгар СергеенкаСакавікВадзім СаранчукоўДзейнікМэдыяВікіДрама (аповесьць)Мікола Мятліцкі8Зьміцер ГерасімовічПратэсты ў Польшчы (1970)БелсатМацярдушкаПольшча🡆 More