Радыё Сталіца: беларуская радыёстанцыя

Радыё «Сталіца» — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе.

Радыё «Сталіца»
Горад Менск
Краіна Беларусь
Слоган Слухай любімае
Фармат беларускамоўны
Музычны фармат альбомны рок(en)
Частасьць 105,1 FM (Менск), 72,47 мэгагэрц (Берасьце), 72,26 МГц (Віцебск), 71,18 МГц (Магілёў), 68,90 МГц (Горадня), 66,20 МГц (Гомель)
Мачта Менск, вул. Камуністычная, д. 6
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Беларусь
Пачатак працы 21 верасьня 1998 (25 гадоў таму)
Замяніла «Аўтарадыё»
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уласьнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Алег Міхалевіч
Сайт radiostalica.by
Facebook radiostalica
Вконтакте radio_stalitsa
Он-лайн-трансьляцыя stream2.datacenter.by

Яе заснавальнікам і першым кіраўніком быў Ігар Ганчарук. 12 ліпеня 2003 году страціла FM-частасьць 103,7 на карысьць расейскамоўнай Радыюс-ФМ. 15 красавіка 2012 году аднавіла вяшчаньне ў FM-дыяпазоне на частасьці 105,1, на якой працавала «Аўтарадыё», якую пазбавілі ліцэнзіі. Месьціцца ў Менску па вул. Чырвоная, д. 4. На 2016 г. мела 23 радыёжурналісты.

17 жніўня 2020 году супрацоўнікі радыё падтрымалі забастоўку, пра што паведамілі на сваёй старонцы ў Facebook. 18 жніўня кіраўніцтва прапанавала працягнуць працу, але не паведамляць навіны пра палітыку. Пасьля гэтага большая частка калектыву напісала заявы аб сыходзе. 26 жніўня дырэктар радыё Алег Міхалевіч падтрымаў свой калектыў і забраў працоўную кніжку.

Распаўсюд

З 06:00 да 02:00 вяшчае ў ніжняй частцы(ru) дыяпазону ультракароткіх хваляў і круглыя суткі ў FM (верхняй частцы УКХ(ru)), або ў рэжыме рэальнага часу ў сеціве. У мінулым вяшчаньне дадаткова вялося ў Менску і вобласьці з 18:00 да 19:00 па правадной сетцы

Паселішча Частасьць
(УКХ; мэгагэрц)
Берасьцейская вобласьць
Баранавічы 93,2
Дарагічын 69,8
Куплін 90,3
Пінск 67,88
Сінкевічы (Лунінецкі раён) 107,8
Віцебская вобласьць
Браслаў 91,1
Бягомель 100,8
Ворша 73,82
Горы 104,3
Ушачы 92
Гарадзенская вобласьць
Геранёны (Іўеўскі раён) 92,5
Любча (Наваградзкі раён) 70,85
Масты 70,76
Сьвіслач 94,2
Слонім 93,8
Смаргонь 94,4
Гомельская вобласьць
Брагін 69,11
Ворнаўка 106,9
Жлобін 90,4
Жыткавічы 107,2
Зашчоб’е (Рэчыцкі раён) 73,19
Іванава Слабада (Лельчыцкі раён) 100,4
Сьмятанічы (Петрыкаўскі раён) 88,6
Магілёўская вобласьць
Амсьціслаў 73,73
Асіпавічы 97,7
Бабруйск 73,01
Касьцюковічы 69,38
Крычаў 107,9
Прапойск 101,5
Менская вобласьць
Бярэзань 67,07
Калодзішчы 72,89
Капыль 107,3
Крупскі 103
Менск 105,1
Мядзел 98,5
Салігорск 68,57, 88,4

Перадачы

На 2016 г. радыё «Сталіца» выпускала 33 перадачы: 12 музычных, 11 навіновых, 6 гутарковых і 4 забаўляльныя.

Гутарковыя

  • «Бліжэй да зорак» (пятніца, 22:08-23:00; вядоўца Віталь Краўчанка) — размова з акторамі, мастакамі, музыкамі, пісьменьнікамі і спартоўцамі;
  • «Ведай нашых» (нядзеля, 15:00) — сучасная рок-музыка Беларусі;
  • «Крок да рока» (серада, 21:15; вядоўца Марына Савіцкая) — азнаямленьне з новымі альбомамі музыкаў Беларусі;
  • «Ну і дзянёк» (серада, 15:30; вядоўца Алена Ражкова) — гутарка з артыстамі і кампазытарамі;
  • «Топ 10» (субота, 15:00-16:00) — гіт-парад;
  • «Тэрыторыя слушных ідэяў» (аўторак, 15:30; вядоўца Юлія Баранава) — абмеркаваньне жыцьця Менску.

Забаўляльныя

  • «Вельмі добры дзень» (субота-нядзеля, 12:00-14:00; вядоўцы Віталь Краўчанка, Арцём Лук’яненка, Алена Ражкова, Ала Рыжэвіч і Марына Савіцкая) — музыка на замову слухачоў, афіша забаваў і анонс падзеяў для адпачынку ў вольны час;
  • «Сталічны навігатар» (панядзелак-пятніца, 17:00-19:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Данута Анцілеўская) — песьні для аўтааматараў і дарожныя навіны;
  • «Сьвята кожны дзень» (штодзень, 13:05 і 20:05);
  • «Трое з настроем» (панядзелак-пятніца, 7:00-12:00; вядоўцы Віталь Краўчанка і Ала Рыжэвіч) — музыка і навіны да працы.

Музычныя

  • «Аксамітавы вечар» (чацьвер, 21:15; аўтарка і вядоўца Алена Ражкова) — перадача рамантычнай музыкі;
  • «Для тых, хто ня сьпіць» (штодня, 0:04-6:00) — музыка гіт-парадаў і забаўляльныя даведкі;
  • «Зь месца падзеяў» (панядзелак, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — рэпартажы з канцэртаў;
  • «Музычны агляд» (субота, 21:15; вядоўца Алена Ражкова) — 5 музычных навінаў: адмоўная, найважнейшая, дзіўная, сумная і ўрачыстая;
  • «Пакаленьне.by» (нядзеля, 21:00; вядоўца Алёна Зенчык) — знаёмства зь нефармальнымі вечарынамі, графіці і паркурам;
  • «Пра рок» (панядзелак, 21:15; вядоўца Лявон Казакоў) — летапіс падзеяў у цяжкой рок-музыцы;
  • «Рок-урок» (пятніца, 15:30; вядоўца Тацяна Шышло) — азнаямленьне з жанрамі рок-музыкі;
  • «Саўндтрэк» (аўторак, 21:15-22:00; вядоўца Арцём Лук’яненка) — перадача пра фільмы, кінаактораў, рэжысэраў і музыку да кінафільмаў;
  • «Эпіграф» (пятніца, 15:30; вядоўца Марына Савіцкая) — перадача аб творчасьці замежных музыкаў і сьпевакоў, якія зьбіраюцца прыехаць у Беларусь з канцэртамі.

Навіновыя

  • «Беларускі арнамэнт» (нядзеля, 18:40; вядоўца Алена Ражкова) — пра народную вышыўку, ткацтва і сьвяты;
  • «Землякі» (субота, 6:40; аўтарка і вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з адоранымі людзьмі Беларусі;
  • «Культурная сфэра» (субота, 18:40; аўтарка і вядоўца Алена Давыдава) — азнаямленьне з акторамі, мастакамі, рэжысэрамі і сцэнарыстамі;
  • «Лінія лёсу» (нядзеля, 6:40; вядоўца Марта Худалей) — перадача пра пасьпяховых адмыслоўцаў;
  • «Маладзёвы праспэкт» (панядзелак, 6:40; вядоўца Алена Давыдава) — пра навучаньне, вынаходзтвы і вольны час моладзі;
  • «Мая сталіца» (серада, 6:40; вядоўца Ала Іванова) — навіны і жыцьцяпіс жыхароў Менску;
  • «Сацыяльны вэктар» (чацьвер, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — азнаямленьне з прыкладамі здаровага ладу жыцьця жыхароў сталіцы і Менскай вобласьці;
  • «Спартовы экспрэс» (чацьвер, 15:30; аўтар і вядоўца Аляксей Тэра) — спартовыя навіны за тыдзень;
  • «Сталічная экспэдыцыя» (аўторак, 6:40; вядоўца Алена Лычагіна) — знаёмства з навінамі вобласьцяў Беларусі;
  • «Тур па Беларусі» (пятніца, 6:40; вядоўца Ігар Емельяновіч) — аповед пра падарожжы па краіне ў якасьці адпачынку.

Былыя перадачы

  • Абарваная струна (панядзелак, 22:15; аўтар і вядоўца — Павал Ладуцька);
  • Аднойчы зь песьняй (аўторак, 22:15; аўтарская праграма Сяргея Бандарэнкі);
  • Вольна! Выхадны;
  • Ёсьць ідэя (аўторак, 15:30);
  • Кар’ера (серада, 18:45);
  • Калыханка для дарослых (панядзелак-пятніца, 24:00; аўтар і вядоўца — Алесь Праўдзін);
  • Літаратурнае кафэ (пятніца, 22:15; гаспадыня — Вераніка Бандаровіч);
  • Мая Меншчына (панядзелак, 18.45; аўтарская праграма Ігара Емельяновіча);
  • Музычны паядынак;
  • Памяць сэрца (чацьвер, 18:45);
  • Пэдсавет (пятніца, 18:45);
  • Сталічная дыскатэка (нядзеля, 0:00-2:00);
  • Ультра-музыка;
  • Экзотыка (нядзеля, 21:00; аўтарская праграмя Тацяны Шышло).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Радыё Сталіца РаспаўсюдРадыё Сталіца ПерадачыРадыё Сталіца Былыя перадачыРадыё Сталіца КрыніцыРадыё Сталіца Вонкавыя спасылкіРадыё СталіцаРадыёстанцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISO 3166-1ЯсмантЁсіф СталінШыла (неадназначнасьць)ISO 4217СтасунакГрупавы сэксISSN48-ы батальён дапаможнай паліцыіВясна14 красавікаМенскі завод колавых цягачоў800Юзэф ПешкаІстанбул БашакшэхірБеларусь (выдавецтва)Зборная Польшчы па футболеІсус ХрыстосЛеанід АнфімаўГабрэіБывайце здаровыПольская акадэмія навукМікола ПапекаЦытрусКаскадныя табліцы стыляўОй у лузі червона калинаПольскі дзяржаўны вандроўны тэатар БССРВадзім СаранчукоўАльбэрт ГорУсяслаў ЧарадзейБісэксуальная парнаграфіяНаваградакКітайАндрэй ДзенісюкМастацкі творРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіUSS Nautilus (SSN-571)Зянон ПазьнякЭтнічная тэрыторыя беларусаўРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыМаксім БагдановічЗвонІван ГашпаравічЛітваСямейства (біялёгія)КурляндыяКрымчацкая моваПолацкае княстваЛаўры Крыстыян Рэландэр18 жніўняПадвойнае пранікненьнеСССРСтаніслаў ЯроцкіЧашніцкі раёнУладзімер СьвятаславічСтатыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііСудаСтудняБелавеская пушчаДжынсавая рэвалюцыяЭнэіда навываратБеларускі нацыянальны стройЛесагаспадарчы факультэт БДТУ🡆 More