Пе́ршы нацыяна́льны кана́л Белару́скага ра́дыё — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, якая трансьлюе ўласную праграму па ўсёй краіне з 1925 году.
Першы нацыянальны канал Беларускага радыё | |
Горад | Менск |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Слоган | «Будзем разам!» |
Частасьць | 106,2 FM (Менск; гл. Частасьці вяшчаньня) |
Час вяшчаньня | кругласутачна |
Зона вяшчаньня | Беларусь |
Пачатак працы | 15 лістапада 1925 (98 гадоў таму) |
Уласьнік | НДТРК РБ |
Кіраўнікі | Антон Васюкевіч |
Сайт | radio1.by |
Беларускае Радыё | |
Он-лайн-трансьляцыя | stream2.datacenter.by |
Дэвіз — «Будзем разам!».
Адкрыцьцё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыцьцём менскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі 15 лістапада 1925 году. У 18 гадзін 30 хвілін упершыню прагучалі словы «Гаворыць Менск!..». Радыё выкарыстоўвалася ня толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асьветы. У этэры гучала музычная і літаратурная клясыка, творы сучасных аўтараў. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.
Для стварэньня радыёсеткі ў Менску і Гомелі былі ўсталяваныя магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстаньня. У Менску была пабудаваная 75-мэтровая драўляная мачта, побач наладжаная студыя.
У час нямецкай акупацыі Беларусі на кароткіх хвалях з Масквы пачала працу станцыя «Савецкая Беларусь». Яе першая перадача выйшла ў этэр 1 студзеня 1942 году. За час існаваньня радыёстанцыі ў этэр выйшла 3720 перадач, было праведзена 15 трансьляцыяў антыфашысцкіх мітынгаў.
Ад 1 верасьня 2005 году радыёстанцыя працуе кругласутачна.
У наш час радыёстанцыя трансьлюе свае перадачы на ультракароткіх хвалях. Перадачы на сярэдніх, кароткіх і длінных хвалях (279 кГц) былі спыненыя з 1 красавіка 2016. У большасьці дамоў прысутнічаюць радыёразеткі для падлучэньня абанэнцкіх радыёпрыёмнікаў, але гэты сродак вяшчаньня паступова скасоўваецца. У 2010 годзе мела выхад да 3,3 млн радыёкропак правадной сеткі (радыёразетак).
Першы Нацыянальна канал Беларускага радыё вяшчае па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часткова ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне.
Населены пункт | Частасьць (УКХ) | Частасьць (FM) |
---|---|---|
Бярэзань | 70,79 | 94,7 |
Бабруйск | 71,45 | 101,6 |
Брагін | 67,37 | 103,3 |
Браслаў | 69,08 | 105,7 |
Відзы | 72,80 | — |
Віцебск | 70,67 | 100,5 |
Валожын | — | 101,0 |
Геранёны | 72,32 | 105,8 |
Гомель | 67,76 | 105,1 |
Горадня | 66,98 | 103,0 |
Дарагічын | 72,14 | — |
Жлобін | 69,68 | 105,5 |
Зашчоб’е | — | 102,0 |
Калодзішчы (Менск) | 71,33 | 106,2 |
Капыль | — | 102,3 |
Касьцюковічы | 66,47 | 104,7 |
Крупкі | — | 103,8 |
Лукі | — | 90,6 |
Магілёў | 72,74 | 105,9 |
Мазыр | — | 107,3 |
Амсьціслаў | 66,89 | 106,7 |
Мядзел | 68,69 | 106,4 |
Ворша | 67,85 | 107,0 |
Асіпавічы | 67,46 | 91,0 |
Пінск | 66,32 | 104,5 |
Пружаны | — | 98,3 |
Ракітніца | 70,91 | 100,0 |
Сьвіслач | — | 105,9 |
Слонім | 66,56 | 106,5 |
Сьмятанічы | 67,22 | 106,3 |
Смаргонь | 67,97 | 103,6 |
Салігорск | 70,22 | 100,3 |
Старыя Дарогі | — | 100,6 |
Столін | — | 104,1 |
Трокенікі 1 | — | 104,5 |
Ушачы | 72,65 | 106,7 |
У 2010 г. каля ста журналістаў выпускалі 100 пераважна беларускамоўных перадачаў, зь іх траціну штодня, рэшту штотыдзень. 75% перадачаў выходзіла ў наўпроставы этэр. Каля 50 перадачаў складалі штодзённы этэр.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.