Белтэлерадыёкампанія

Белтэлерадыёкампанія — буйны дзяржаўны мэдыяхолдынг Рэспублікі Беларусь, заснаваны ў 1994 годзе замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні.

Кампанія падтрымлівае прэзыдэнцтва Аляксандара Лукашэнкі й распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку й прапаганду ў Беларусі.

Белтэлерадыёкампанія
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Лягатып
Абрэвіятура БТРК (НДТРК РБ)
Папярэднік Дзяржаўны камітэт па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня 5 жніўня 1994 (29 гадоў таму)
Тып Сродак масавай інфармацыі
Юрыдычны статус Дзяржаўная ўстанова
Мэта Асьвятленьне дзяржаўнага кіраваньня
Штаб-кватэра Менск, вул. Макаёнка, д. 9
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Старшыня Іван Эйсмант
Генэральны прадусар Глеб Шульман
Кіроўны орган Калегія
Матчына кампанія Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя кампаніі Радыё «Культура» і «Сталіца», тэлеканалы «Беларусь 3» і «Беларусь 24»
Колькасьць супрацоўнікаў 1553 (2014)
Сайт www.tvr.by

Склад

Белтэлерадыёкампанія аб’ядноўвае агульнадзяржаўныя тэлеканалы «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 5», таксама спадарожнікавы «Беларусь 24». Акрамя гэтага, перакрывае частку трансьляцыі расейскага тэлеканала НТБ пад маркай «НТВ-Беларусь». У склад кампаніі ўваходзяць Першы Нацыянальны канал беларускага радыё і радыёстанцыі «Беларусь», «Культура», «Радыюс-FM» і «Сталіца» (беларускамоўнае). У складзе кампаніі знаходзяцца і 5 абласных тэлерадыёкампаніяў.

У падпарадкаваньні мае акадэмічны хор, сымфанічны аркестар (галоўны дырыгент Генадзь Праватораў), ансамбль народнай музыкі «Бяседа» (кіраўнік Леанід Захлеўны), дзіцячы хор «Голас дзяцінства» (кіраўніца Алена Новікава), ансамбль «Сымфаніета» (кіраўнік Аляксей Равуцкі).

Дзейнасьць

Паводле Статуту прадметам дзейнасьці кампаніі ёсьць:

  • ладжаньне тэлерадыёвяшчаньня;
  • асьвятленьне ўнутранага і вонкага ўрадаваньня краіны;
  • уплыў на ўтварэньне грамадзкай думкі;
  • стварэньне, назапашваньне, распаўсюд і захоўваньне мастацкіх твораў;
  • эстэтычнае выхаваньне і мастацкая адукацыя;
  • ладжаньне канцэртаў, гастроляў мастацкіх калектываў кампаніі з выпускам і збытам квіткоў;
  • стварэньне тэлерадыёперадачаў сумесна з замежнымі ўстановамі;
  • вызначэньне памеру аўтарскага ўзнагароджаньня за створаныя на заказ творы;
  • здымкі, запіс, тыражаваньне і распаўсюд тэлерадыёперадачаў;
  • грамадазнаўчае дасьледаваньне тэлерадыёаўдыторыі;
  • ладжаньне сьвятаў і спабораў тэлерадыёперадачаў, літаратурных і музычных твораў для тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, выставаў тэлерадыёвяшчаньня;
  • адсыл за мяжу карэспандэнтаў і мастацкіх калектываў;
  • вызначэньне парадку вытворчасьці, тыражаваньня тэлефільмаў і сьпісаньня выдаткаў на іх стварэньне;
  • ухваленьне цэнаў на ствараную тэлерадыёпрадукцыю, тэлерадыёпаслугі і рэкляму;
  • нармаваньне працы работнікаў, вызначэньне расцэнак на працу артыстаў, вытворчых і мастацкіх супрацоўнікаў;
  • кіраваньне падпарадкаванымі ўстановамі, ахова іх уласнасьці і нагляд за мэтавым выкарыстаньнем імі вылучаных урадам грошай;
  • зьвесткаабмен з тэлерадыёўстановамі краіны;
  • нагляд за выкананьнем стандартаў і нарматываў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • будаўніцтва ўласных сродкаў тэлебачаньня і радыёвяшчаньня;
  • ладжаньне вонкавагаспадарчай дзейнасьці і ўдзел у гаспадарчых таварыствах з замежнымі ўкладаньнямі;
  • удзел у міжнародных няўрадавых арганізацыях, установах замежных дзяржаваў;
  • распрацоўка і ўнясеньне прапановаў аб зьмене заканадаўства аб тэлебачаньні і радыё;
  • рэклямная і выдавецкая дзейнасьць;
  • ажыцьцяўленьне дзяржаўных мерапрыемстваў, заснаваньне дзяржаўных установаў.

Паўнамоцтвы

Паводле Статуту кампанія мае наступныя паўнамоцтвы:

  • атрыманьне адказу на запыт ва ўрадавыя ўстановы;
  • накіраваньне прадстаўнікоў на нарады дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне ўрадавых і замежных адмыслоўцаў да працы ў кампаніі;
  • бясплатнае ажыцьцяўленьне здымак, запісу і наўпроставай перадачы маніфэстацыяў, пасяджэньняў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў Рэспублікі Беларусь, нарадаў у дзяржаўных установах, рэпартажаў зь месцаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • уступленьне ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі;
  • хадайніцтва аб дзяржаўных ўзнагародах журналістам і мастацкім працаўнікам;
  • вызначэньне памеру заахвочвальных выплатаў супрацоўнікам;
  • стварэньне інфармацыйных агенцтваў, выданьне часопісаў і газэтаў;
  • ажыцьцяўленьне лятарэяў дзеля закупу новага абсталяваньня;
  • прысваеньне сродкам тэлерадыёвяшчаньня радыёчастасьцяў, частасьцёвых каналаў у этэры і ў сетках кабэльнага вяшчаньня;
  • продаж вольнага этэрнага часу.

Гісторыя

Белтэлерадыёкампанія была створаная 5 жніўня 1994 году замест Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні. Першым кіраўніком быў прызначаны Рыгор Кісель. 28 верасьня А. Лукашэнка падпарадкаваў кампанію сабе. Уласны вэб-сайт займела ў 2000 годзе.

На 4 кастрычніка 2007 г. зьяўлялася адзіным прадстаўніком Беларусі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе(be).

17 жніўня 2020 году адбыліся акцыі пратэсту й забастоўкі супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Дзяржаўнае тэлебачаньне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграмаў.

З-за дзяржаўнае прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восеньню 2020 году пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансіяў у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі разьмешчаны ўжо 160 вакансіяў.

З 1993 году Белтэлерадыёкампанія была чальцом Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be), пакуль яе членства не было прыпынена 28 траўня 2021 году па выніках пасьлявыбарчага маніторынгу. Абурэньне аб’яднаньня вызвалі сярод іншага паказы раскаяньняў палітычных зьняволеных, зробленых пад відавочным ціскам. 30 чэрвеня 2021 году Белтэлерадыёкампанію выключылі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу(be).

Старшыні

  1. Рыгор Кісель (1994—2000)
  2. Віктар Чыкін (2000—2001)
  3. Ягор Рыбакоў (2001—2004)
  4. Уладзімер Мацьвяйчук (2004—2005)
  5. Аляксандар Зімоўскі (2005—2010)
  6. Генадзь Давыдзька (2010—2018)
  7. Іван Эйсмант (з 2018)

Цэнзура й прапаганда

Міжнародныя экспэрты й беларуская апазыцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачаньне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструмэнтаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, апраўдваньні й прапагандзе палітычных рэпрэсіяў, стварэньні няроўных умоваў і пакрывальніцтве фальсыфікацыяў пры правядзеньні выбараў, ачарненьні крытыкаў рэжыму.

Паводле журналісткі агенцыі тэленавінаў(ru), якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году, на тэлебачаньні існавала сур’ёзная цэнзура. Напрыклад, існаваў сьпіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазыцыйных палітыкаў, існаваў чорны сьпіс эканамістаў і палітолягаў, у якіх нельга было браць камэнтары, не дапушчалася ўжываньне ў сюжэтах словаў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛаг». Існаваньне цэнзуры таксама пацьвердзіў журналіст АТН Аляксандар Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду.

Санкцыі

Супрацоўнікі й топ-мэнэджэры дзяржаўных тэлеканалаў, у тым ліку Белтэлерадыёкампаніі, неаднаразова станавіліся суб’ектамі санкцыяў ўносіліся да Чорнага сьпісу Эўразьвязу, траплялі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі, Швайцарыі.

У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя сьпісы Эўразьвязу, Канады, Швайцарыі ды Украіны.

Глядзіце таксама

  • Тэлеканалы Беларусі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Сеціўнае вяшчаньне:

Tags:

Белтэлерадыёкампанія СкладБелтэлерадыёкампанія ДзейнасьцьБелтэлерадыёкампанія ПаўнамоцтвыБелтэлерадыёкампанія ГісторыяБелтэлерадыёкампанія СтаршыніБелтэлерадыёкампанія Цэнзура й прапагандаБелтэлерадыёкампанія СанкцыіБелтэлерадыёкампанія Глядзіце таксамаБелтэлерадыёкампанія КрыніцыБелтэлерадыёкампанія Вонкавыя спасылкіБелтэлерадыёкампаніяАляксандар ЛукашэнкаПрапаганда ў БеларусіРэспубліка Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алімпія СьвяневічГенрых VIIIКаляндар БагаіВадзянікМураўёўкіЛеў СапегаСакавік355Hromadske.TVГодСаборРАУСЗянон ПазьнякГалоўная старонкаПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)ФілякартыяСэксБэрлінРадзівілыБудаўнічы матэрыялЗямляДзесяціна (мера плошчы)ГерэльГеаграфічныя каардынатыУладзімер ДубоўкаАмонімБандароўнаАльдонаКонгендПарнафільмСтаражытнагрэцкая мова800ПрыднястроўеСыкхізмВікіпэдыяГінАнатоль ГрачанікаўЮраўка (Менская вобласьць)Інтэлектуальная ўласнасьцьБеларускі нацыянальны стройІнтэрнэтГедаМікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»МэдыяВікіРасейская акупацыя БеларусіШвендэрЛіцьвіныСтаніслаў ЗамбржыцкіАндрэй Мукавозчык1993КувэйтРасейцыНародны майстар БеларусіГірстолтКітайскі каляндарЯварПятрусь БроўкаГрэцкая моваЗьміцер СаўкаМаксім ГарэцкіБатлейкаРадаслаў АстроўскіАдам МіцкевічРамаданНадбярэзінцыТэўда (імя)Дом ЧыжаТрансэптЭйка🡆 More