Смаргонь: горад у Беларусі

Смарго́нь — места ў Беларусі, на рацэ Оксьне і яе прытоку Гервятцы.

Адміністрацыйны цэнтар Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 37 527 чалавек. Знаходзіцца за 260 км на паўночны ўсход ад Горадні, за 115 км на паўночны захад ад Менску; чыгуначая станцыя на лініі Маладэчна — Вільня. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Вільню, Крэва, Сьвір.

Смаргонь
лац. Smarhoń
Былы кальвінскі збор, цяпер касьцёл
Былы кальвінскі збор, цяпер касьцёл
Смаргонь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Смаргонь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Смаргоні Сьцяг Смаргоні
Першыя згадкі: 1503
Горад з: 6 ліпеня 1904
Былая назва: Смургоні
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Плошча:
  • 21,45 км²
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 37 527 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовыя індэксы: 231000, 231041, 231042, 231044, 231045
СААТА: 4256501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′1″ пн. ш. 26°24′0″ у. д. / 54.48361° пн. ш. 26.4° у. д. / 54.48361; 26.4 26°24′0″ у. д. / 54.48361° пн. ш. 26.4° у. д. / 54.48361; 26.4
Смаргонь на мапе Беларусі ±
Смаргонь
Смаргонь
Смаргонь
Смаргонь
Смаргонь
Смаргонь
Смаргонь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.)

Смаргонь — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся былы кальвінскі збор ў стылі рэнэсансу, помнік архітэктуры XVI ст.

Назва

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Смаргоні ўтварылася ад германскай асновы smaro з даданьнем -gon.

У рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Савецкай Расеі географ Вадзім Жучкевіч тлумачыў назву Смаргоняў ад балтыйскага паняцьця smurgo, якое мае прыкладны сэнс 'чаляднік, саматужнік, шорнік', што нібы адлюстроўвала род дзейнасьці жыхароў паселішча.

Мясцовыя краязнаўцы прытрымліваюцца іншых вэрсіяў. Паводле адной зь іх, назва места пайшла ад злучэньня двух словаў — «морг» ('адзінка плошчы роўная прыблізна 0,71 га') і «гоні» ('дзялянка ворыва'). Першыя ўладальнікі мястэчка Зяновічы нібы надзялялі сялянаў зямлёю плошчай, ня большай за адзін морг. Таму гэтыя дзялянкі пачалі зваць «з морг гоні», г. зн. гоні велічынёю з морг. Існуе таксама вэрсія, паводле якой адзін з Радзівілаў адорваў дзялянкамі зямлі памерам з морг загоньнікаў, якія мелі посьпех на княжым паляваньні. Аднак Смаргонь перайшла ў валоданьне Радзівілаў толькі ў 1628 годзе, а назва вядомая з пачатку XVI стагодзьдзя. Паводле іншай папулярнай вэрсіі першыя жыхары паселішча гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы дзялянак пнёў — г. зв. смар ці смур. Адсюль назва прафэсіі мясцовых жыхароў — «смарогоны» ці «смургоні».

За часамі Вялікага Княства Літоўскага паселішча мела назву Смургоні, у ХІХ стагодзьдзі — Смаргоні.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Zienovoviczi, heredes in Szmorgony (17 верасьня 1526 году).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Смаргонь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян мястэчка, XIX ст.

Упершыню Смургоні ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі як мястэчка, што ўваходзіла ў склад Віленскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў. У 1503 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл Сьвятых Міхала і Аляксея, аднак ужо ў 1552 годзе на месцы касьцёла Ю. Зяновіч збудаваў мураваны кальвінскі збор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыльная рэформай 1565—1566 гадоў Смургоні ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету. У 1590 годзе ў мястэчку пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа і шпіталь. Паперню на свае сродкі заснаваў Мікалай Багуслаў Зяновіч. На лістах прастаўляўся вадзяны знак у выглядзе гербу роду Зяновічаў — «Дэспат».

У XVII—XIX стагодзьдзях вялікае пашырэньне ў Смургонях атрымала вытворчасьць абаранак («смаргонак»), радзімай якіх яны лічацца. На 1622 год у мястэчку было 139 дымоў (у 1640 годзе — 155), працавалі 4 шынкі, папяровая, мукамольная і лесапільная мануфактуры. У выніку шлюбу Ганны Соф’і Зяновіч з Альбрэхтам Уладзіславам Радзівілам (1628 год) Смургоні амаль на 170 год перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў. Новыя ўладальнікі заснавалі ў мястэчку г. зв. «Смаргонскую акадэмію» — жартоўная назва школы дрэсіроўкі мядзьведзяў. Асаблівую вядомасьць яна набыла за Каралём Станіславам Радзівілам. Акадэмія праіснавала да канца ХVII стагодзьдзя, а паводле іншых крыніцаў — да пачатку ХIХ стагодзьдзя.

На 1788 год у Смургонях было 393 двары, 22 сьвіраны; працавалі 30 крамаў, 4 карчмы, 3 вадзяныя млыны, цагельня, 2 бровары; два разы на тыдзень праводзіўся торг, а тры разы на год — вялікія кірмашы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Смургоні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1805 годзе мястэчка перайшло да Багдана Агінскага, а крыху пазьней — да Караля Празьдзецкага — кіраўніка 18-га палку ўланаў у Напалеона.

У вайну 1812 году пры адступленьні францускіх войскаў у Смаргонях спыняўся Напалеон, перадаў камандаваньне маршалу І. Мюрату і зьехаў у Парыж; з таго часу дарогу Смаргонь — Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1830-я гады ў мястэчку было 11 вуліцаў, 335 двароў, 43 сьвіраны; працавалі 46 крамаў, 3 бровары, 2 цагельні, бровар, некалькі гарбарных майстэрняў, мукамольнае, лесапільнае прадпрыемствы; дзеялі царква, касьцёл, сынагога; дзеці навучаліся ў трох школах. У 1842 годзе Смаргоні перайшлі ў дзяржаўную ўласнасьць. У 1843 годзе тут адкрылася сельская вучэльня на 58 вучняў. У 1873 годзе празь мястэчка прайшла Лібава-Роменская чыгунка. У 1879—1904 гадох Смаргоні былі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. 6 ліпеня 1904 году Смаргонь атрымала статус места.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915—1918 гадох Смаргонь знаходзілася на лініі расейска-нямецкага фронту, у выніку чаго яе практычна поўнасьцю зруйнавалі. 25 верасьня 1915 году ў баі пад Смаргоньню загінула 5500 нямецкіх жаўнераў і 3500 расейскіх гвардзейцаў. У выніку бакі склалі замірэньне, каб сабраць забітых і параненых з поля бою каля ракі Вяльлі. 12 кастрычніка 1915 году нямецкае войска ўпершыню правяло газавую атаку супраць расейскага войска ў Смаргоні, ад якога пацярпела 3-я гвардзейская пяхотная дывізія. Пазьней газавыя атакі сталі частымі баявымі дзеяньнямі. У ноч на 3 жніўня 1916 году каля станцыі Смаргонь газамі сьмяротна атруцілі 3000 жаўнераў і афіцэраў Каўкаскай грэнадэрскай дывізіі. 6 верасьня 1916 году расейскае войска ўпершыню правяло газавую атаку на ўскраіне Смаргоні. Улетку 1917 году расейскае войска засяродзіла пад Смаргоньню істотна большы лік артылерыі і жывой сілы за нямецкае войска, аднак насуперак прарыву фронту жаўнеры адмовіліся наступаць далей праз палітычны раскол у войску. Пра баі ў Смаргоні ўлетку 1917 году ў сучасным нямецкім войску напісалі «Смаргонскі марш». У сьнежні 1917 году ў мястэчку Солах падпісалі замірэньне да 18 лютага. У лютым 1918 году войскі Нямецкай імпэрыі занялі места. Па вайне з 16 000 жыхароў у Смаргонь вярнулася 130 (0,8%) месьцічаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смаргонь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Смаргонь апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У верасьні 1939 году Смаргонь увайшла ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Смаргонь: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XIX стагодзьдзе: 1859 год — 2217 чал.; 1866 год — 2091 чал., у тым ліку 515 каталікоў, 369 праваслаўных, 78 эвангелістаў, 1229 юдэяў; 1881 год — 6463 чал.; 1897 год — 7,5 тыс. чал.; 1900 год — 10,2 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 10 733 чал. (5287 муж. і 5446 жан.), у тым ліку 58 шляхты, 11 ганаровых грамадзянаў, 12 духоўнага стану, 75 купцоў, 8990 мяшчанаў; 1910 год — 16,3 тыс. чал.; 1921 год — 154 чал.; 1940 год — 5,1 тыс. чал.; 1959 год — 6,5 тыс. чал.; 1970 год — 10,1 тыс. чал.; 1975 год — 12,6 тыс. чал.; 1991 год — 34,8 тыс. чал.; 1999 год — 36 209 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 36,7 тыс. чал.; 2004 год — 36,2 тыс. чал.; 2006 год — 36,7 тыс. чал.; 2009 год — 36 283 чал. (перапіс); 2015 год — 37 321 чал.; 2016 год — 37 372 чал.; 2017 год — 37 386 чал.; 2018 год — 37 527 чал.

Рэлігія

З 1990 году дзее касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (у будынку былога збора, помніка архітэктуры рэнэсансу), з 2013 году — капліца Сьвятога Яна Паўла II. У 2000-я гады ў месьце збудавалі Спаскую царкву.

Адукацыя

У Смаргоні працуюць наступныя ўстановы адукацыі:

  • 8 установаў дашкольнай адукацыі (у тым ліку дзіцячыя санаторныі ясьлі-садок і дашкольны цэнтар разьвіцьця дзіцяці), навучальна-пэдагагічны комплекс дзіцячы садок — пачатковая агульнаадукацыйная школа;
  • 6 агульнаадукацыйных сярэдніх школ (у тым ліку з паглыбленым вывучэньнем замежных моваў, музычным і фізкультурна-аздараўленчым ухілам), гімназія, школа-інтэрнат для дзяцей-сіротаў і дзяцей, пакінутых без апекі бацькоў, агульнаадукацыйная вячэрняя сярэдняя школа, міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат;
  • Сацыяльна-пэдагагічны цэнтар і цэнтар карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня і рэабілітацыі;
  • Смаргонская дзяржаўная прафэсійна-тэхнічная вучэльня № 128 прыборабудаваньня (навучаньне па спэцыяльнасьцях: муляр, тынкоўшчык, сьлесар мэханазборачных працаў, сьлесар-рамонтнік, прадавец харчовых тавараў, апэратар станкоў з праграмным кіраваньнем).

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць лякарня і 2 паліклінікі.

Культура

Дзеюць 6 бібліятэк і дом культуры.

Спорт

Аснову спартовай базы Смаргоні складае фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва», збудаваны ў 1981. У склад комплексу ўваходзіць гульнявая заля (42×18 м), плавальны басэйн (вялікая ванна — 440 м³, малая ванна — 48 м³), заля цяжкай атлетыкі, дзьве залі барацьбы, заля для гульні ў настольны тэніс і більярд, трэнажорная заля. Стадыён ФАК «Юнацтва» (3500 глядацкіх месцаў) мае ліцэнзію на правядзеньне міжнародных матчаў. Тут прайшлі некалькі матчаў моладзевай і юнацкай зборных Беларусі па футболе, рэгулярна праводзіць матчы чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе футбольны клюб «Смаргонь».

У месьце працуюць 3 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, у якіх займаецца 1195 чалавек (01.09.2008), зь іх 10 чалавек зьяўляюцца чальцамі Нацыянальных камандаў Рэспублікі Беларусь у розных відах спорту.

  • «Смаргонская спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзэрву» (СДЮШАР-1) — адкрылася ў 1961 годзе, ад 2001 году школе надалі цяперашні статус. Навучальна-трэнавальныя заняткі праводзяцца на базе ФАК «Юнацтва». Культывуюцца 3 віды спорту: баскетбол, дзюдо, цяжкая атлетыка. Вядомыя выхаванцы: Юлія Дурэйка, баскетбол — гулец Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, каманды: Надзея (Арэнбург, 2005—2008), Бярэзіна-РЦАР (Барысаў, з 2008).
  • «Смаргонская дзіцяча-юнацкая спартовая школа па футболе» (ДЮСШ-2) — утварылася ў 1999 годзе на базе футбольнай сэкцыі ДЮСШ-1. Спартовая база: футбольнае поле 102×66 м, дзьве міні-футбольныя пляцоўкі 48×30 м, гульнявая заля ФАК «Юнацтва». Вядомыя выхаванцы: Леанід Ковель, футбол — гулец нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, каманды: Дынама (Менск, 2004—2006), Карпаты (Львоў, 2006—2008), Сатурн (Раменскае, з 2008); Алег Попель, футбол — каманды: Лякаматыў (Масква, 2000—2003), Гомель (2004—2005), МТЗ-РІПА (Менск, з 2005)
  • «Смаргонская раённая дзіцяча-юнацкая спартовая школа прафсаюзаў» (ДЮСШ-3) — пачала працаваць у 2005 годзе на базе лёгкаатлетычнай сэкцыі СДЮШАР-1. 651 навучэнец займаецца ў 18 навучальна-трэнавальных групах і ў 37 групах пачатковай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Вядомыя выхаванцы: Аляксандар Малашэвіч, кіданьне дыска — сябар Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, майстар спорту міжнароднай клясы, чэмпіён Эўропы сярод моладзі (1999), удзельнік Алімпійскіх гульняў у Атэнах (2004).

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Гагарына вуліца Крэўская вуліца
Гастэлы вуліца Касьцельная вуліца
Слабодзкая вуліца
Гарбарная (Гарбарская) вуліца
Камінскага вуліца Вялейская вуліца
Кірава вуліца Скупінская вуліца
Леніна вуліца Дворная вуліца
Менская вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца
Танкістаў вуліца Скамарошная вуліца
Мядзьведзкая вуліца
Чырвонаармейская вуліца Дворная вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, мэталаапрацоўчай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай прамысловасьці.

Транспарт

Праз Смаргонь праходзіць чыгунка Менск — Вільня (лінія Маладэчна — Гудагай), у межах места разьмяшчаецца прыпынкавы пункт «Моладзевы» і станцыя «Смаргонь».

У Смаргоні перасякаюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі:

Ад аўтавакзала места Смаргоні адпраўляюцца аўтобусныя рэйсы на 33 прымескія і 7 міжмескіх маршрутаў (Горадня, Сьвір, Камарова, Маладэчна, Менск, Баранавічы), праходзіць маршрут Паставы — Горадня. У самім месьце працуюць 12 маршрутаў пасажырскіх аўтобусаў: 9 — у рэгулярным злучэньні, 3 — у экспрэсным.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Смаргонскі гістарычна-краязнаўчы музэй (выстаўная заля, у якой час ад часу праходзяць прывазныя выставы). У месьце праводзіцца Міжнародны конкурс камэрных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

Спыніцца можна ў гатэлі «Смаргонь». Ёсьць два дзяржаўныя рэстараны — «Рэзананс» і «Вілія», сталоўка «Страўня» (прыватная), бар «Спадар», некалькі кавярняў.

Славутасьці

Найбольш вядомая славутасьць Смаргоні — колішні кальвінскі збор (цяпер касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла), помнік архітэктуры стылю рэнэсанс. Муры будынка складаюць ад 1,8 да 3,0 мэтраў у таўшчыню. Будаваньне збора вялося ў 1552—1553 гадох з фундацыі ваяводы берасьцейскага Крыштапа Зяновіча. У 1621 годзе будынак перадалі каталікам. У 1866 годзе расейскія ўлады перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1921 годзе будынак зноў перадалі каталікам. У 1947 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, па чым ён выкарыстоўваўся як крама, выстаўная заля і музэй. У 1990 годзе будынак перадалі каталікам. У наш час пры касьцёле дзее Хрысьціянскі адукацыйны цэнтар.

Іншыя выдатныя мясьціны:

  • Могілкі каталіцкія: капліца
  • Помнік Францішку Багушэвічу
  • Фартыфікацыі часоў Першай сусьветнай вайны (1915—1918)
  • Чыгуначная станцыя (1920-я)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл (1911)
  • Палац Празьдзецкіх

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

Ураджэнцы

Жыхары

  • Расьціслаў Лапіцкі (1928—1950) — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадох

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Смаргонь НазваСмаргонь ГісторыяСмаргонь НасельніцтваСмаргонь ЗабудоваСмаргонь ЭканомікаСмаргонь ТранспартСмаргонь Турыстычная інфармацыяСмаргонь ГалерэяСмаргонь Месты-сябрыСмаргонь АсобыСмаргонь КрыніцыСмаргонь ЛітаратураСмаргонь Вонкавыя спасылкіСмаргоньБеларусьВільняГарадзенская вобласьцьГервяткаГорадГорадняКрэваМаладэчнаМенскОкснаСмаргонскі раёнСьвір (вёска)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

943Маршы недармаедаўГарнастайЦарква Сьвятога Мікалая (Воўчын)КітайСудзімонт ДоргевічФінляндыяКрэдытГаміяні, або дзьве ночы задаволеньняКаханьне без пранікненьняКрама (гурт)БаруныГайла (імя)Рэспубліка КарэяУладзімер ДубоўкаКаталіцкая ЦаркваРаспад СССРКонрадАлехна Давойнавіч13 красавікаБошка ЧыркавічНёманСукупны ўнутраны прадуктЁган Вольфґанґ фон ҐётэМесяц (спадарожнік)ІксвідэаHTMLСаляміЛаўрыш-РымантПольшчаHromadske.TVПачобуты-Адляніцкія.neБлёндуоўсГарбатаВойцех МанівідЗнак рашоткі (актаторп)ПарыжПрыдатак (мовазнаўства)Славамір АдамовічАнгельшчынаВугорская Народная РэспублікаАК-47Каштоўная папераПарнаграфія ў ЧэхііМаскваІнтэрнэтАмонімПрацоўная дамоваУладзімер ПуцінПракляты ўтульны домКулёнМалаяламЛеапардБеларускі студэнцкі саюзЧыгуначны вакзалАўганістанПрыслоўеКонтаўтБлакітная гадзінаПарнафільм1987Іслач Менскі раён🡆 More