Касьцюковічы: горад у Беларусі

Касьцюко́вічы — места ў Беларусі, на рацэ Жадуньцы.

Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек. Знаходзяцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі Крычаў — Унеча (Расея), вузел аўтамабільных дарог на Клімавічы, Краснапольле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж.

Касьцюковічы
лац. Kaściukovičy
Новая царква
Новая царква
Касьцюковічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Касьцюковічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Касьцюковічаў Сьцяг Касьцюковічаў
Першыя згадкі: 28 жніўня 1508
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Касьцюковіцкі
Насельніцтва: 15 977 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2245
Паштовыя індэксы: 213653, 213654, 213655, 213656
СААТА: 7235501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°20′20″ пн. ш. 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. / 53.33889; 32.04611 32°2′46″ у. д. / 53.33889° пн. ш. 32.04611° у. д. / 53.33889; 32.04611
Касьцюковічы на мапе Беларусі ±
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы
Касьцюковічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://kostukovichi.gov.by/

Касьцюковічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Касьцюкова ў Лучыцкай воласьці датуецца 28 жніўня 1508 году. Паселішча ўваходзіла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.

У 1730-я гады ў Касьцюковічах было 35 дымоў. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласьніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касьцюковічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касьцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касьцёл пры кляштары францішканаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовая вучэльня. У гэты час Касьцюковічы набылі вядомасьць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.

У 1861 годзе ў Касьцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 году — пенькатрапальня, з 1875 году — сукнавальня, з 1880 году — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадох — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сынагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходзкая школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 сьнежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходзкая школа, лякарня і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сынагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузьняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касьцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Касьцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёну Магілёўскай вобласьці. У 1926 годзе ў Касьцюковічах пачала працаваць гантарэзьня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала статус места. У Другую сусьветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Касьцюковічаў.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Касьцюковічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 413 чал.; 1800 год — 412 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1845 чал.; 1858 год — 1036 чал.; 1861 год — 1661 чал.; да 1880 год — 1869 чал., зь іх 663 праваслаўных, 10 каталікоў, 1196 юдэяў; 1880 год — 2148 чал.; 1897 год — 3240 чал.;
  • XX стагодзьдзе: 1933 год — 3,1 тыс. чал.; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 7495 чал.; 1991 год — 14,7 тыс.; 1997 год — 17 тыс. чал.; 1998 год — 17,4 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 15,3 тыс. чал.; 2007 год — 15,6 тыс. чал.; 2009 год — 15 993 чал. (перапіс); 2015 год — 15 887 чал.; 2016 год — 15 850 чал.; 2017 год — 15 855 чал.; 2018 год — 15 977 чал.

Адукацыя

У Касьцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартовая школы, школа мастацтваў, цэнтар дзіцячай творчасьці, станцыя юных натуралістаў.

Культура

Дзейнічаюць раённы цэнтар культуры. У 1973 годзе адкрыўся краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Голас Касьцюкоўшчыны».

Забудова

Плян

У паваенных Касьцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы зьявіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным месьце сфармаваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца Прусінская вуліца
Ленінская вуліца Муравільская вуліца
Юнацкая вуліца Крычаўская вуліца
? Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Касьцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці. Ільнозавод.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў адной з 2 мескіх гасьцініцаў.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Касьцёл пры кляштары францішканаў
  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Касьцюковічы ГісторыяКасьцюковічы НасельніцтваКасьцюковічы ЗабудоваКасьцюковічы ЭканомікаКасьцюковічы Турыстычная інфармацыяКасьцюковічы КрыніцыКасьцюковічы ЛітаратураКасьцюковічы Вонкавыя спасылкіКасьцюковічыБеларусьГорадЖадунь (рака)Касьцюковіцкі раёнКлімавічыКраснапольлеКрычаўМагілёўМагілёўская вобласьцьРасеяСураж (Расея)УнечаХоцімскЧэрыкаў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Расейская моваЗямля пад белымі крыламіКарлес ПудждэмонІндустрыялізацыяПарнаграфія для жанчынПэрсыдзкая моваЭтнічная тэрыторыя беларусаўВэб-дызайнЧовенКрама (гурт)Марына ВасілеўскаяАвечкаАдзёрПадвойнае пранікненьнеСадавінаЛіцьвіныКазаньРасея202227 красавікаБеларускае нацыянальнае адраджэньнеКантмінЛюдміла РублеўскаяАндрэй АлександровічПарнаграфія ў БеларусіАшмяныПётар МашэраўТадэвуш КасьцюшкаВерасень2020-я2010-яМэдаль Францішка СкарыныЖвірСлавамір АдамовічWE (літара)1874Юрась БарысевічМарыя АнтуанэтаБеларусыКалдуныНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяМурза (страва)ШляхтаМікола КупрэеўМэдыяВікіАлесь КажадубПростыя сказыБэрнатСанскрытПаставыЭйкаПрыдатак (мовазнаўства)WYSIWYGПрыматыМіндоўгВольга Чамаданава2024Антон ЯльчынМастацкі творГеральдыкаКастрычнікЧэрвеньУладзімер СьцяпанЁгаКасілаўцыЯкасныя прыметнікіГрыгарыянскі каляндарБудынакСяляваПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 году🡆 More