Клімавічы: горад у Беларусі

Клі́мавічы — места ў Беларусі, на рацэ Калініцы.

Адміністрацыйны цэнтар Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 270 чалавек. Знаходзяцца за 124 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча, аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Крычавам, Касьцюковічамі, Хоцімскам.

Клімавічы
лац. Klimavičy
Старажытныя каменныя крыжы
Старажытныя каменныя крыжы
Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Клімавічаў Сьцяг Клімавічаў


Горад з: 1777
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клімавіцкі
Насельніцтва: 16 270 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2244
Паштовыя індэксы: 213632, 213633, 213634, 213635
СААТА: 7228501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′0″ пн. ш. 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.61667; 31.95 31°57′0″ у. д. / 53.61667° пн. ш. 31.95° у. д. / 53.61667; 31.95
Клімавічы на мапе Беларусі ±
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы
Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Клімавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся касьцёл і кляштар дамініканаў (барока, XVII ст.), зруйнаваныя расейскімі ўладамі, і царква Сьвятога Яна Прадцечы (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Клімавічы ўпамінаюцца ў XIV стагодзьдзі ў дакумэнце, зьвязаным з родам Асмалоўскіх. Пад 1581 годам Клімавічы значацца як вёска ў Амсьціслаўскім ваяводзтве, уладаньне Мацея Глінскага. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях яны ўваходзілі ў склад Крычаўскага староства, аднак увесь час знаходзілася ў пасэсіі ў розных шляхецкіх родаў.

У 1626 годзе ў Клімавічах заснавалі кляштар дамініканаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) мястэчка пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. З 1720 году маёнткам валодалі Бялецкія, з 1758 году — Галынскія. У 1765 годзе Клімавічы сталі цэнтрам невялікага нягродавага староства. Мястэчка знаходзілася на левым беразе ракі Каленіцы і мела радыяльны плян, цэнтрам якога быў пляц з касьцёлам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Герб, 1843 г.
Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Панарама, каля 1840 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Клімавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1777 годзе атрымалі статус места і сталі цэнтрам павету Беларускай, потым Магілёўскай губэрні. 16 жніўня 1781 году места атрымала ўласны герб: «у блакітным полі залатая пчала». У канцы XVIII стагодзьдзя ў Клімавічах было 198 будынкаў. У 1804 годзе тут знайшлі буйны скарб антычных манэтаў (імаверна, II ст. н. э.). У 1837 годзе ў месьце адкрылася мужчынская прыходзкая вучэльня.

У 1850-я гады ў Клімавічах працавалі 3 гарбарні, 5 пачатковых навучальных установаў, бібліятэка, лякарня, аптэка. У 1880-я гады ў месьце было 2 мураваныя і 534 драўляныя будынкі, 102 крамы. У 1883 годзе адкрыліся лякарня і аптэка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Клімавічах было 18 вуліцаў, 2 плошчы, 750 будынкаў, 3 царквы, 3 малітоўныя дамы, чатыры вучэльні, друкарня, лякарня. На 1904 год — 718 будынкаў (4 мураваныя і 714 драўляных), 21 дробнае прадпрыемства, лякарня, аптэка, друкарня, фатаграфія, бібліятэка, чытальня, 8 корчмаў і 9 заезных двароў. Да 1917 году ў месьце было 19 вуліцаў, 51 мураваны і 838 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клімавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клімавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Калінінскай акругі, у якую ўвайшлі 10 раёнаў (з 1938 году цэнтар раёну). У 1929—1930 гадох празь места прайшла чыгунка. У Другую сусьветную вайну з 10 жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Клімавічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі (1986 год) значная частка тэрыторыі Клімавіцкага раёну была забруджаная радыеактыўнымі выкідамі. 28 лютага 2001 году афіцыйна зацьвердзілі мескія герб і сьцяг.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • XIX стагодзьдзе: 1812 год — 1,2 тыс. чал.; 1825 год — 1 тыс. чал.; 1863 год — 1819 чал.; да 1883 году — 2870 чал.; 1883 год — 3241 чал.; 1897 год — 4714 чал., зь іх 50,2% праваслаўных, 1,5% каталікоў, 47,9% юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1913 год — 7,1 тыс. чал.; 1926 год — 7,6 тыс. чал.; 1939 год — 9,6 тыс. чал.; 1959 год — 11,6 тыс. чал.; 1970 год — 12,7 тыс. чал.; 1991 год — 16,5 тыс. чал.; 1997 год — 17,3 тыс. чал.; 1998 год — 17,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 16,0 тыс. чал.; 2006 год — 15,1 тыс. чал.; 2007 год — 14,7 тыс. чал.; 2008 год — 14,6 тыс. чал.; 2009 год — 17 064 чал. (перапіс); 2016 год — 16 445 чал.; 2017 год — 16 346 чал.; 2018 год — 16 270 чал.

Адукацыя

У Клімавічах працуюць сельскагаспадарчы тэхнікум, ПТВ, 4 сярэднія, музычная, спартовая школы,

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 6 клюбаў, 4 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца раённая газэта «Родная ніва».

Забудова

Плян

Сучасная тэрыторыя Клімавічаў разьмяшчаецца каля ракі Калініцы. Вылучаецца жылы масіў з 2-4-павярховай забудовай. Сфармаваўся мікрараён з 4-5-павярховымі пабудовамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Болдзіна вуліца Салдацкая Слабада вуліца Чырвонаармейская вуліца
Герцэна вуліца Прывальная паўднёва-заходняя вуліца
Горкава вуліца Ціманаўская вуліца
Дзяржынскага вуліца Новая вуліца
Калгасная вуліца Фёдараўка вуліца
Калініна вуліца Алейная вуліца
Камсамольская вуліца Гразная вуліца
Камуністычная вуліца Судзейская вуліца
Карла Маркса вуліца Міхайлаўская вуліца
КІМ вуліца Давыдаўка вуліца
Леніна вуліца Крычаўская вуліца (частка)
Паўлавіцкая вуліца (частка)
Магона вуліца Васкрасенская вуліца
МЮД вуліца Прывальная паўднёва-ўсходняя вуліца
Пралетарская вуліца Лазовіцкая вуліца
Працоўная вуліца Мяшчанская вуліца
Пушкінская вуліца Шляхецкая вуліца рас. Дворянская улица
Савецкая вуліца Сьвірэльская вуліца
Сацыялістычная вуліца Крычаўская вуліца
Тэльмана вуліца Шавецкая вуліца рас. Башмачная улица

Гістарычныя Рынак і Іванаўскі пляц у наш час ня маюць афіцыйных назваў.

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Клімавічаў: Давыдаўка, Зароўе, Салдацкая Слабада, Фёдараўка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Клімавіцкі краязнаўчы музэй. З 2001 году ў месьце праводзіцца Міжнародны фэстываль дзіцячай творчасьці «Залатая пчолка». Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (1844)

Галерэя

Асобы

  • Пётар Кантаровіч (1905—1968) — матэматык
  • Мікалай Клаўс (1906—?) — дырыгент і кампазытар
  • Валянціна Маслава (нар. 1949) — беларуская мовазнаўца

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Клімавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова  Клімавічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Клімавічы ГісторыяКлімавічы НасельніцтваКлімавічы ЗабудоваКлімавічы ЭканомікаКлімавічы Турыстычная інфармацыяКлімавічы ГалерэяКлімавічы АсобыКлімавічы КрыніцыКлімавічы ЛітаратураКлімавічы Вонкавыя спасылкіКлімавічыБеларусьВоршаГорадКалініцаКасьцюковічыКлімавіцкі раёнКрычаўМагілёўМагілёўская вобласьцьУнечаХоцімск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ланеўскія-ВоўкВіктар МарціновічТадэвуш КасьцюшкаВасіль ІгнаценкаВугорская моваГабрэіТутэйшыя (літаб’яднаньне)Дзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьПацеіДзяржаваC++Максім ЛужанінВіцебская вобласьцьБанкаўскі рахунакБліныISO 3166ЛетувізацыяЛютыКірыл КоктышПэтэр ПэлегрыніВольга ЧамаданаваСьвяты ЮрыАльтэрнатыўная парнаграфіяПУНІАН26 красавікаАндрэй МукавозчыкВольга ГапееваАкварэльСярэдняя школа №104 (Менск)Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЯўген КантылёўУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціСказЯзафат КунцэвічІгар ПракаповічДунайРыбыСтолінБел-чырвона-белы сьцягШашкі.slBayraktar TB2Ягмін1891Макс ШчурMozilla FirefoxISO 4217Адольф ГітлерМікола КупрэеўАндраш ШэфэрКастрычнікАльфаНармандыяРодОйча нашПавал ДураўСяржук Сокалаў-ВоюшВялікабрытаніяСалатная цыкорыяДомінік СобаслаіГрамадзкі набытакПохваХатыньСысуныСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЧорны замак АльшанскіМаякЖан-Поль СартрТып (біялёгія)Вялікае Княства ЛітоўскаеАс (імя)Беларуская моваБычкі (Віцебская вобласьць)🡆 More