Хоцімск: мястэчка ў Беларусі

Хо́цімск, Радзіві́лаў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бесядзі, пры ўтоку ў яе Альшоўкі і Жадунькі.

Адміністрацыйны цэнтар Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6240 чалавек. Знаходзіцца за 207 км ад Магілёва, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Унеча). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Касьцюковічамі і Суражам.

Хоцімск
лац. Chocimsk
Траецкая саборная царква-мураўёўка
Траецкая саборная царква-мураўёўка
Хоцімск: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Хоцімск: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
Герб Хоцімску Сьцяг Хоцімску
Першыя згадкі: Хоцімля (Хоцімель) — 1709
Радзівілаў — 1714
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Хоцімскі
Насельніцтва: 6240 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2247
Паштовы індэкс: 213677
СААТА: 7252551000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′30″ пн. ш. 32°34′20″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 32.57222° у. д. / 53.40833; 32.57222 32°34′20″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 32.57222° у. д. / 53.40833; 32.57222
Хоцімск на мапе Беларусі ±
Хоцімск
Хоцімск
Хоцімск
Хоцімск
Хоцімск
Хоцімск
Хоцімск: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хоцімск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, заснаванае пад назвай Радзівілаў у гонар старажытнага княскага роду. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная ўніяцкая царква, помнік традыцыйнай беларускай архітэктуры.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Заснаваньне паселішча з назвай Хоцімля (Хоцімель) адбылося паміж 1695 і 1700 гадамі. Паводле беларускіх энцыкляпэдычных выданьняў, першы пісьмовы ўпамін пра яго як слабаду ў Амсьціслаўскім ваяводзтве датуецца 1709 годам. Тым часам у швэдзкіх крыніцах часоў Вялікай Паўночнай вайны існуе ўпамін за 5 кастрычніка 1708 году пра паселішча пад назвай Hotzemetz (Хоцемец або Хацямец), якое атаясамліваецца з сучасным Хоцімскам. На 1714 год у вёсцы было 66 дымоў, дзейнічала царква, працавалі карчма і млын.

19 кастрычніка 1714 году, паводле ўнівэрсалу канцлера Вялікага Княства Літоўскага К. С. Радзівіла, на другім беразе Бесядзі насупраць вёскі Хоцімлі заклалі мястэчка Радзівілаў. На 1727 год у ім было 148 дымоў, існавала 3 вуліцы (Крычаўская, Альшоўская, Глухая), на 1747 год — 116 дымоў і 8 вуліцаў (Крычаўская, Альшоўская, Старэцкая, Бясовіцкая, Лагавая і інш.), царква Раства Багародзіцы з званіцай, сынагога, карчма, вязьніца. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Радзівілаў — цэнтар Бярозаўскай воласьці Крычаўскага староства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Хоцімск: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Плян мястэчка, канец XVIII ст.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радзівілаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце. Расейскія ўлады адразу ж перайменавалі мястэчка ў Хоцімск і падаравалі яго Р. Пацёмкіну. Паселішча ўваходзіла ў Крычаўскае графства. Згодна з рэвіскай сказкай 1779 году, у колішнім Радзівілаве было 63 хрысьціянскія і 42 юдэйскія дымы, Спаская царква, рымска- і грэцка-каталіцкія капліцы, сынагога. На 1844 год — 139 двароў, дзейнічалі 2 царквы і касьцёл.

У 1860-я гады ў Хоцімску было 5 пенькатрапальных прадпрыемстваў, маслабойня, крупадзёрка, вінакурня і бровар. У 1880 годзе ў мястэчку было 274 дамы, дзейнічалі 2 царквы і 2 малітоўныя дамы, працавала народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 416 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоцімск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Хоцімск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. 17 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1994 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Хоцімску.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Хоцімск: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова
  • ХVIII стагодзьдзе: 1779 год — 568 чал.
  • ХIХ стагодзьдзе: 1844 год — 1828 чал.; 1861 год — 1573 чал.; 1880 год — 1849 чал. (906 муж. і 943 жан.), у тым ліку 745 праваслаўных (365 муж. і 380 жан.), 1103 юдэяў (540 муж. і 563 жан.), 1 мужчына-каталік; 1897 год — 3030 чал.
  • ХХ стагодзьдзе: каля 1901 году — 3280 чал.; 1908 год — 4185 чал., у тым ліку 17 шляхчіцаў, 47 купцоў, 42 духоўнага стану, 741 селянін і 3338 мяшчанаў; 1926 год — 2,9 тыс. чал.; 1938 год — 3,2 тыс. чал.; 1999 год — 7852 чал. (3776 муж. і 4076 жан.), у тым ліку 6839 беларусаў (3273 муж. і 3566 жан.), 875 расейцаў (433 муж. і 442 жан.), 75 украінцаў (34 муж. і 41 жан.), 7 палякаў (1 муж. і 6 жан.).
  • ХХI стагодзьдзе: 2001 год — 8 тыс. чал.; 2004 год — 8 тыс. чал.; 2005 год — 6,8 тыс. чал.; 2006 год — 6,7 тыс. чал.; 2007 год — 6,7 тыс. чал.; 2009 год — 7084 чал. (перапіс); 2016 год — 6447 чал.; 2017 год — 6300 чал.; 2018 год — 6240 чал.

Рэлігія

Дзейнічаюць тры цэрквы — Сьвятой Тройцы (1873 год), Покрыва Багародзіцы (1891 год) і Перамяненьня Гасподняга (1993 год).

Адукацыя

У Хоцімску працуюць 2 сярэднія, музычная, спартовая школы, школа-інтэрнат.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.

Забудова

Плян

Забудова сучаснага мястэчка, галоўным чынам, хаты сядзібнага тыпу. У цэнтральнай частцы пабудаваныя 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў яго ўсходняй частцы.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
? Альшоўская вуліца
? Бясовіцкая вуліца
? Крычаўская вуліца
? Лагавая вуліца
? Старэцкая вуліца
? Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, прамысловасьці першаснай апрацоўкі лёну.

  • ААТ «Хоцімскі льнозавод»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзейнічае Хоцімскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы.

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (XVIII ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)

Галерэя

Асобы

  • Сяргей Блажко (1870—1956) — астраном
  • Ісак Віньнікаў (1897—1973) — усходазнавец
  • Аляксей Зарыцкі (1911—1987) — беларускі паэт, перакладнік
  • Тацяна Козік (нар. 1962) — мадэльер, жонка пісьменьніка Алеся Аркуша
  • Іван Кулікоў (нар. 1949) — навуковец у галіне энэргетыкі і энэргетычнага машынабудаваньня
  • Пётар Піўчанка (нар. 1949) — навуковец-мэдык у галіне анатоміі чалавека

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Хоцімск ГісторыяХоцімск НасельніцтваХоцімск ЗабудоваХоцімск ЭканомікаХоцімск Турыстычная інфармацыяХоцімск ГалерэяХоцімск АсобыХоцімск КрыніцыХоцімск ЛітаратураХоцімск Вонкавыя спасылкіХоцімскАльшоўкаБеларусьБесядзьГарадзкі пасёлакЖадунь (левы прыток Беседзі)КасьцюковічыКрычаўМагілёўМагілёўская вобласьцьСуражУнечаХоцімскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дэбі робіць ДалясМэлятанінПарнаграфія ў ЗШАУсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контрарэвалюцыяй і сабатажам1695БадмінтонҐКузьма ЧорныМайкл ДжорданФіксікіМіжгорскі раёнВітаўтСусьветнае павуціньнеПрыдатак (мовазнаўства)Маніфэст Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі292ФальклёрІван ЧыгрынаўЛаскаценьКаскадныя табліцы стыляўНор (імя)Кампанееўскі раёнСьнярдвыСтадыё АлімпікаКрыштаф КанановічРаўкіВікіЧас UnixАтамны рэактарВыказьнікТравеньКрысьціна СабаляўскайцеСэксуальныя пазыцыіФёдар КлімчукНэаклясыцызмБеларуская (тарашкевіца)Віла1573ЛічэбнікДэйвід ЎудардАльбэрт ШвайцэрВысакосны годГімн БеларусіЛязо ОкамаМікалай Казак (мастак)АўкштайтыСёдэртэлье (камуна)СэнэгалЯзэп Варонка4 верасьняЛяндаМенскПастава на каленях2010ФашызмСьпіс гарадоў БеларусіАнальны сэксСпортынг ЛісабонПамылкаВікіцытатнікЧэмпіянат сьвету па футболе 2022 годуЖамойцьДзірКаменкаЧорная ночГабрэі23 чэрвеняЗенькаўскі раёнНазоўнікІнспэкцыя МПЗ Беларусі па Баранавічах🡆 More