Сураж: мястэчка ў Беларусі

Су́раж — мястэчка ў Беларусі, пры ўтоку ракі Касплі ў Дзьвіну.

Цэнтар сельсавету Віцебскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 769 чалавек. Знаходзіцца за 43 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вяліж.

Сураж
лац. Suraž
Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Суражу
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Віцебскі
Сельсавет: Сураскі
Насельніцтва: 769 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 212
Паштовы індэкс: 211330
СААТА: 2212883904
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°24′20″ пн. ш. 30°43′22″ у. д. / 55.40556° пн. ш. 30.72278° у. д. / 55.40556; 30.72278 30°43′22″ у. д. / 55.40556° пн. ш. 30.72278° у. д. / 55.40556; 30.72278
Сураж на мапе Беларусі ±
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж
Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сураж — даўняе места гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Сураж мог прыйсьці з Крыму (ад папярэдняй назвы места Судак) і мае значэньне, аналягічнае сучаснаму слову «супернік».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сураж узьнік у пачатку XVI стагодзьдзя як умацаваны пункт на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе скончылася ўзьвядзеньне Сураскага замка, пад сьценамі якога ўжо існавала места.

Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб, 1576 г.
Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

5 чэрвеня 1570 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст пашырыў на Сураж сыстэму мескага права, якая склалася на Віцебшчыне. 20 сьнежня 1576 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў яму мескі герб: «у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі» («замокъ и три вежы»). У 1590 годзе Сураж стаў цэнтрам староства. Места і замак неаднаразова цярпелі ад захопніцкіх набегаў з усходу: у 1616 і 1633 гадох войскі Маскоўскай дзяржавы спалілі пасад Суражу.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Суражу ліцьвінамі: «литвин торговый человек суроженин Мишко Васильев» (1628 год), «литвин торговый человек суроженин Васька с сыном с своим с Мишкою» (1629 год).

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Сураскі замак, які пазьней вызвалілі войскі ВКЛ. На 1771 год у месьце было 7 вуліцаў і больш за 120 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Герб, 1843 г.
Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Замчышча з боку Дзьвіны

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Сураж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1776 годзе стаў цэнтрам павету. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі тут народную вучэльн, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. На 1870 год у месьце было 357 будынкаў (зь іх 2 камяніцы); дзейнічалі 2 драўляныя цэрквы і 2 юдэйскія дамы малітвы; працавалі павятовая 2-клясная школа, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, жыдоўская школа, 21 крама.

У 1866 годзе Сураж стаў пазаштатным местам Віцебскага павету. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, тут працавалі 2-клясная павятовая і народная вучэльні, прыстань. У пачатку XX стагодзьдзя ў месьце было 11 мураваных і каля 440 драўляных будынкаў, 69 крамаў, 2 царквы.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе годзе Сураж вярнулі ў БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну і сельсавету. У 1938 годзе Сураж атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 12 ліпеня 1941 да 28 кастрычніка 1942 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; на паўночным усходзе знаходзіліся г. зв. «Віцебскія вароты».

У 1960—1962 гадох Сураж уваходзіў у склад Віцебскага раёну, у 1962—1965 гадох — Лёзьненскага раёну, з 1965 году — зноў Віцебскага. 19 красавіка 2010 году мястэчка ўзнагародзілі вымпэлам «За мужнасьць і стойкасьць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Насельніцтва

Дэмаграфія

Сураж: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVIII стагодзьдзе: 1771 год — 600 чал.; 1780 год — 328 муж. мяшчанаў-хрысьціянаў і 6 муж. мяшчанаў-юдэяў
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 1712 чал., зь іх паводле стану: мяшчанаў 1589, ураднікаў 48; шляхты 10; купцоў 65; 1870 год — 1738 чал., у тым ліку 26 каталікоў і 738 юдэяў; 1897 год — 2731 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 4,4 тыс. чал.; 1938 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 1285 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1,2 тыс. чал.; 2006 год — 1,1 тыс. чал.; 2009 год — 1039 чал. (перапіс); 2016 год — 818 чал.; 2017 год — 795 чал.; 2018 год — 769 чал.

Адукацыя

У Суражы працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Культура

Дзейнічаюць бібліятэка, дом культуры, цэнтар дзіцячай творчасьці.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Замчышча (XVI ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Помнікі: землякам, палеглым у Другую сусьветную вайну; расстраляным дзецям-закладнікам у двары школы

Страчаная спадчына

  • Замак (1563)
  • Сынагога (ХІХ ст.)
  • Царква Сьвятога Спаса (1836)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  • Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1839)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сураж НазваСураж ГісторыяСураж НасельніцтваСураж ЭканомікаСураж Турыстычная інфармацыяСураж КрыніцыСураж ЛітаратураСураж Вонкавыя спасылкіСуражБеларусьВяліжВіцебскВіцебская вобласьцьВіцебскі раёнДзьвінаКаспляПасёлак гарадзкога тыпуСураскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КоўнаМіндоўгХартумІгар СергеенкаДуброўнаСударгПагоняУсходняя ЭўропаЛязо ОкамаКойданаўДРЭСВойшаЧачэрскВасіль ЗахаркаДзед ТалашТрыялетВітаўт (імя)E (літара)ВікіслоўнікНаваградзкі паветБібліятэка Белавежы (БЛА)Вольны хорЭнцыкляпэдыя5,56×45 ммАнтон АстаповічСынтэзатарУладзіслаў СыракомляЭдуар Анры АўрыльСусьветЛаўкаваАнтоні ван ЛеэўвэнгукМіжнародная касьмічная станцыяСтатыстыка16 сакавікаФілязофіяТрэцяя Ўстаўная граматаДзень ВоліЖанчына з жанчынайАрхіўБеларуская Народная РэспублікаЎЯшчаркіУкраінцыНезалежная БеларусьСтыхійнае бедзтваНазоўнікЦэнтральная разьведвальная ўправаАбу Бэкір ШабановічЯн Павал IIМіл (імя)ІсьляндыяСтаробінБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубХунтаДабравешчаньнеМацярдушкаАстравы Ашмор і Карт’еВэб-сайтЛуганская народная рэспублікаЛех ВалэнсаШто й па моруБеластокМарцін Пачобут-АдляніцкіУладзімер ШыманецГарадзенскі раёнСтарабеларуская мова🡆 More