Язэп Варонка

Язэп Якаўлевіч Варонка (псэўданімы: Юрий Вегов, В.

Полесскій[Крыніца?]; 4 красавіка 1891, Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя — 4 чэрвеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР. Псэўданім — Агасьфер.

Язэп Варонка
лац. Jazep Varonka
Язэп Варонка
Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР
1918 — 1918
Міністар беларускіх справаў Летувы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 (16) красавіка 1891
Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 чэрвеня 1952(1952-06-04) (61 год)
Партыя:
Адукацыя:
Язэп Варонка
Язэп Варонка ў 1910—1914 гг.

Раньнія гады

Нарадзіўся 4 красавіка 1891 году ў вёсцы Кузьніца Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці») і сакратаром «Таварыства незалежных журналістаў».

Палітычная дзейнасьць

У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэньня аб выбарах ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход. У жніўні 1917 году прымаў удзел у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве. Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) , затым быў камісарам юстыцыі й ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».

З 1918 году жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі) і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).

Позьнія гады

У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна», вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.

Памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага Рывэр Гроўв на могілках «Элмвуд могільнік і Маўзалей» .

Папярэднік
Старшыня ўраду БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Раман Скірмунт
Папярэднік
Міністар замежных справаў БНР
21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918
Наступнік
Антон Луцкевіч
Папярэднік
Іван Макрэеў
Міністар унутраных справаў БНР
красавік 1918—1918
Наступнік
Кузьма Цярэшчанка
Папярэднік
Міністар беларускіх справаў Летувы
1918—1920
Наступнік
Дамінік Сямашка

Бібліяграфія

  • Язэп Варонко. Беларуская справа да міравой нарады ў Вэрсалі. Гістарычна-палітычны нарыс. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны, 1919.
  • J. J. Voronko. Gudų klausimas : Versalės Taikos Koferencijos metu : istorijos politikos rašinys. — Kaunas: F. Skorynos vardo Bendrovés, 1919. — 39 с.
  • Я. Варонко. Беларускі Рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны. Друкарня А. Бака і Х. Манкес. Коўна. Вуліца Арэшчыхі, 5., 1920. — 34 с.
  • Іосифъ Воронко. Письма въ редакцію. Гражданинъ редакторъ. / Вадим Белов // Свободное слово. Ежедневная демократическая національная газета : газэта. — Ревель: Прогрессъ, 31.05.1921. — № 35. — С. 4.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Язэп Варонка  Язэп Варонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Язэп Варонка Раньнія гадыЯзэп Варонка Палітычная дзейнасьцьЯзэп Варонка Позьнія гадыЯзэп Варонка БібліяграфіяЯзэп Варонка ЗаўвагіЯзэп Варонка КрыніцыЯзэп Варонка ЛітаратураЯзэп Варонка Вонкавыя спасылкіЯзэп ВаронкаБНРВікіпэдыя:Спасылкі на крыніцыЗШАКузьніцаМіністры замежных справаў БНРРасейская імпэрыяЧыкага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПацеіЛёнданАладкіКоргіБССРПохваАўстрыяРыхлікБітва пад ВоршайПарнаграфія ў сецівеАрцём АрашонакАпавядальны сказМастацкі творСлавамір АдамовічАльтэрнатыўная парнаграфіяМіжнародны стандартны кніжны нумарЭратычнае мастацтваФранцыск СкарынаАлег ЖданМарат КазейДзяржаваЛявон ВашкоВіды сувязі словаўТрыялетКрэўскі замакАдзёрЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)КушмакLinuxАлесь КажадубТожабеларусВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)Мэдаль Францішка СкарыныРадаслаў АстроўскіПавецьПорнасайтПарыжЛетувісыБел-чырвона-белы сьцягБярозка (часопіс)Юрась ШамецькаСямейства (біялёгія)УнівэрсытэтЛіцьвіны.smБерасьцейская вобласьцьСалігорскЗянон ПазьнякJavaТаўканіцаПернікДунайСакуныВіктар ШніпМіндоўгУрыкаBayraktar TB2Алесь СавіцкіБуйвідЮзэф МацкевічДаўгодЧорны замак АльшанскіЛесьбійская эротыкаУ краіне райскай птушкіАбудГарнастайМіндоўг (імя)🡆 More