Пётра Крачэўскі: беларускі палітык

Пё́тра Анто́навіч Крачэ́ўскі (таксама сустракаецца напісаньне Крэчэўскі, 7 жніўня 1879, в.

Дубна Гарадзенскага павету — 8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны дзяяч, гісторык, пісьменьнік. Удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 году. Сябра Рады БНР, 3-і старшыня Рады БНР.

Пётра Крачэўскі
Пётра Крачэўскі: беларускі палітык
Першы прэзыдэнт БНР
сьнежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Міністар фінансаў БНР
красавік 1918 — травень 1918
Папярэднік: Гелій Белкінд
Наступнік: Тодар Вернікоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
в. Дубна Гарадзенскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Прага, Чэхаславаччына
Партыя:
Адукацыя:

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 году ў вёсцы Дубна (сучасны Мастоўскі раён) у сям’і вясковага праваслаўнага дзяка. Яго дзяцінства і юнацкія гады прайшлі на Кобрыньшчыне, у вёсцы Верхалесьсе. Атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай Верхалескай вучэльні Кобрыньскага павету. Скончыў Жыровіцкую духоўную вучэльню. Пасьля паступіў у Літоўскую духоўную сэмінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе.

Працаваў настаўнікам у царкоўна-прыходзкай школе ў мястэчку Ялоўка каля Сьвіслачы Ваўкавыскага павету. Неўзабаве пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай школе і пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах. У 1909—1914 гг. працаваў у Віленскім дзяржаўным банку на пасадзе інспэктара дробнага крэдыту.

З пачаткам 1-й Сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў 1914 г. у царскую армію, дзе служыў вайсковым урадоўцам. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. застала яго на гэтай пасадзе ў Барысаве. У гэты ж час ён далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. Крачэўскі быў старшынём Барысаўскага савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў.

У сьнежні 1917 г. — дэлегат Першага ўсебеларускага зьезду, абраны ў склад ягонага выканаўчага камітэту. Удзельнічаў у абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. З 19 лютага 1918 г. ён у складзе першага беларускага ўраду (Народнага Сакратарыяту) выконваў абавязкі дзяржаўнага кантралёра. Ва ўрадзе БНР Пятро Крачэўскі з красавіка па травень 1918 зьяўляўся таксама народным сакратаром фінансаў БНР, народным сакратаром гандлю і прамысловасьці, узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату.

. У сьнежні 1919 году абраны прэзыдэнтам Рады БНР. Выконваў гэты абавязак да канца жыцьця.

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпляматычную дзейнасьць, наладзіў інфармаваньне заходнеэўрапейскіх краінаў пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі.

З 26 верасьня па 30 верасьня 1921 году склікаў Першую Нацыянальна-палітычную нараду беларускіх арганізацыяў з акупаванай бацькаўшчыны і з-за мяжы, якая асудзіла дамову ў Рызе і пацьвердзіла ідэалы незалежнасьці Беларусі. Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславаччыны стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі Архіў у Празе. У 1926 годзе выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Крачэўскі супрацьстаяў бальшавіцкаму ціску, скіраванаму на ліквідацыю Ўраду БНР. Прынцыпова не прызнаў легітымнасьці БССР.

Пётра Крачэўскі: беларускі палітык
Магіла Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Творы

  • Мандаты БНР (Даклад чытаны ў Беларускім Студэнцкім Клюбе ў Празе 16 студзеня 1926), «Бюлэтэнь Рады БНР» Прага 1926 №1, Перадрук — Спадчына, 1993, №1
  • Шэраг паэтычных і драматургічных твораў, эсэ й артыкулаў, прысьвечаных асобам і падзеям беларускай гісторыі, у тым ліку «Скарына і незалежнасьць».

Вонкавыя спасылкі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гарадзенскі павет (Расейская імпэрыя)Дубна (Гарадзенская вобласьць)ПрагаРада БНР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гарадзенская вобласьцьКаскадныя табліцы стыляўЯўгенія ЯнішчыцАнгельская моваМарфэмная будова словаУсебеларускі народны сходПарнаграфія ў сецівеВялікабрытаніяМарыюпальСаргельАлесь АркушСьвятлана АлексіевічВусякіПаўночна-Заходні крайСказПалацава-паркавы комплекс Козел-Паклеўскіх (Красны Бераг)Мікола МятліцкіЮрка МонічПарнаграфія ў БеларусіПаўлінка (п’еса)Сэрыя АПошукавая сыстэмаHTMLБазыліка Сьвятога ЭгідыяЯгмінЯн ЦывінскіШвэдзкая моваЧасьціна мовыАніта ДаркАдзёрГісторыя МенскуВіцебскі сшытакISO 3166-1ГідуныБеларусыВыказьнікСамасейАдэсаЕва ВежнавецПастава 69Жомайдзь (Клецкі раён)Наша думкаУладзімер КонанПошукавая аптымізацыяСтаніслаў ВалодзькаПолымя (часопіс)РасейцыСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі30 красавікаСтарабеларуская моваДарожная сеткаЛізаньне похвыНарвідКарл Фрыдрых ГаўсКірыл СтаселькаМаёнтакАлесь БадакКамаіВішымут27 красавікаЛохСьцяг ЛібііТутэйшыя (фільм, 2007)ІксвідэаАнатоль СысСубэтнасВікісховішчаЭнэргіяВерасеньВайшнорыяВікіслоўнікБрыгада (войска)Марат Маркаў🡆 More