Аляксандар Бурбіс

Алякса́ндар (Але́сь) Ляўрэ́навіч Бу́рбіс (псэўданімы і крыптанім: Стары Піліп, А.

Алексенка, А. В.; 20 кастрычніка [ст. ст. 8 кастрычніка] 1885, Вільня — 20 сакавіка 1922, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, актор і рэжысэр. Адзін са стваральнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, аўтар дасьледаваньняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе.

Аляксандар Бурбіс
Бурбіс у 1922 годзе
Бурбіс у 1922 годзе
Консул Беларускае Народнае Рэспублікі ў Маскве
1918 — 1918
Намесьнік народнага камісара замежных справаў БССР
1921 — 1922
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 8 (20) кастрычніка 1885
Памёр: 20 сакавіка 1922(1922-03-20) (36 гадоў)
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада, Камуністычная партыя Беларусі
Адукацыя:

Біяграфія

Нарадзіўся 20 кастрычніка 1885 году ў Вільні. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), сябра яе ЦК. У студзені 1906 году ў Мейшагольскай воласьці Віленскага павету аб’явіў Беларускую Рэспубліку.

У 1906 годзе Грамада арганізавала масавыя страйкі ў аграрнай сфэры. Асабіста Алесь Бурбіс арганізоўваў забастоўкі ў Наваградзкім павеце і ў Менску, дзе акрамя гэтага вёў працу па стварэньні прафсаюзаў. У жніўн[[1906 году ля Шчорсаў на Наваградчыне Бурбіса арыштавалі. У зьняволеньні ён заставаўся да сярэдзіны 1909 году, дзе захварэў на сухоты. Пасьля вызваленьня працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі.

У 1915 Бурбіс перабіраецца ў Маскву, дзе пачынае працаваць у Народным банку. Пасьля, адзін раз у 1917 годзе і потым яшчэ ў 1918 годзе, яго арыштоўвалі органы Савецкай улады. З 1918 году Бурбіс консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве. Зь сярэдзіны 1919 ён — у Народным камісарыяце земляробства Літоўска-Беларускай ССР, зь сярэдзіны 1921 — намесьнік народнага камісара замежных справаў БССР, адзін з арганізатараў таварыства Чырвонага Крыжа БССР. Сябра ЦВК БССР у 1921—1922 гадох. Удзельнічаў у распрацоўцы дамовы паміж БССР і РСФСР. З 1921 году сябра Камуністычнай партыі.

Памёр ад сухотаў 20 сакавіка 1922 году ў Менску. Пахаваны на Старажоўскіх могілках, яго труну несьлі пад жалобную музыку духавога аркестру з плошчы Свабоды. Старажоўскія могілкі ў 1950-х гадох былі выраўненыя бульдозэрам. Ёсьць зьвесткі, што рэшткі Бурбіса былі перанесеныя на Вайсковыя могілкі, аднак літаратуразнаўца Рыгор Семашкевіч ня змог знайсьці ягонай магілы. Выказваецца думка, што магіла магла быць зьнішчаная ў часе пашырэньня вуліцы Даўгабродзкай, альбо рэшткі ўвогуле не пераносіліся на Вайсковыя могілкі.

Грамадзка-культурніцкая дзейнасьць

Удзельнік Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Беларускага музычна-драматычнага гуртка. Кіраўнік, рэжысэр, актор і чытальнік на першых беларускіх тэатральных вечарынах у Вільні. Шмат увагі надаваў арганізацыі драматычных гурткоў. Паставіў «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага на хутары Пятроўшчына пад Менскам у 1906 годзе, «Сватаўство» Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ў 1915 годзе ў Вільні.

Друкаваўся пад рознымі псэўданімамі ў «Нашай Ніве». У 1920 удзельнічаў у выданьні беларускамоўнай газэты ЦК Кампартыі Летувы й Беларусі — «Савецкая Беларусь». Уваходзіў у яе рэдкалегію. Аўтар шэрагу артыкулаў па нацыянальна-вызваленчым пытаньні (пасьля лютага 1917), працаў па гісторыі, этнаграфіі і эканоміцы Беларусі.

Бібліяграфія

  • Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху // Вести народного комиссариата просвещения ССРБ. 1921, № 1—2
  • Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі // Народное хозяйство Белоруссии. 1922, № 4
  • Беларуская сацыялістычная грамада ў першым пэрыядзе яе працы (1903—1907) // Беларусь. Мн., 1924.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аляксандар Бурбіс БіяграфіяАляксандар Бурбіс Грамадзка-культурніцкая дзейнасьцьАляксандар Бурбіс КрыніцыАляксандар Бурбіс ЛітаратураАляксандар Бурбіс Вонкавыя спасылкіАляксандар БурбісВільняМенскЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Ігнат ПрановічЯва (імя)ВікіКолерАвечкаВялікабрытаніяРужанецПрыродаДэміюргМагаВорша1896Савушкін прадуктЯкуб КоласКнураВольга ЧамаданаваТрыбадызмПагоня (песьня)ГедбудБярэзаньВасіль БыкаўІталіяБуцень17 красавікаАсенПапугаепадобныяКонрадІнданэзія1891ЛютДрама (аповесьць)Генадзь ПашкоўМастацкая літаратураСьвятлана АлексіевічКарлес ПудждэмонСпадчына (верш)ЯндаМаршы недармаедаўПэнсіяМарт (імя)Парнаграфія ў ІталііАльшаны (Столінскі раён)КоўнаОрдэн япіскапа ПлятонаСяргей ДавідовічПрыназоўнікЗьміцерЁзэф ГёбэльсРадыё ВызваленьнеНіна ГаліноўскаяЛізаньне похвыШпак16 красавікаКараман (імя)Крайняя плоцьІмёны ліцьвінаўДаўгерд (імя)Фундацыя «Вікімэдыя»Хлопчык як пальчыкВязынка (Маладэчанскі раён)Іван ЧыгрынаўАляксей БацюкоўТожабеларусMelbetВымяФёдар МачалаўМарат КазейЛёвэн🡆 More