Наша Слова

«На́ша сло́ва» — штотыднёвы бюлетэнь (у далейшым — газэта), орган Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Выдаецца з сакавіка 1990. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63865.

Наша слова
Тып Штотыднёвік
Уладальнік Таварыства беларускай мовы
Выдавец Таварыства беларускай мовы
Краіна
Галоўны рэдактар Эрнэст Ялугін, Станіслаў Суднік
Рэдактар Станіслаў Суднік
Заснаваная 17 сакавіка 1990 (34 гады таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра вёска Даліна, Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць
Наклад 8900 (I.1994 г.), 2000 (X.2015 г.)
ISSN 2073-7033
Афіцыйны сайт nslowa.by

Гісторыя

Першы нумар штомесячнага бюлетэня ТБМ «Наша слова» выйшаў 17 сакавіка 1990 г. у Менску і меў наклад у 6500 асобнікаў (гал.рэд. Эрнэст Ялугін). Старшынём рэдакцыі бюлетэня абралі Ніла Гілевіча. Чальцы рэдакцыі: Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Алесь Камароўскі, Анатоль Клышка, Ірына Лапцёнак, Генадзь Мацур, Зьміцер Санько, Мікола Супрановіч, Алесь Траяноўскі, Генадзь Тумаш, Яўген Цумараў і Генадзь Цыхун. У верасьні 1990 г. бюлетэнь «Наша слова» ўключылі ў каталёг падпісных выданьняў СССР пад індэксам 74795. З 3-га (13-га) нумару ў сакавіку 1991 г. бюлетэнь «Наша слова» стаў тыднёвікам. Пасьля месяцовага перапынку, які адбыўся ў сувязі са спыненьнем 25 траўня 1995 г. фінансаваньня з боку ўрада Беларусі і пераводу памяшканьняў ТБМ на платную арэнду ў ліпені 1995 г. газэта «Наша слова» аднавіла выпуск .

1 лістапада 1997 г. аддзяленьне ТБМ у Лідзе (гал.рэд. Станіслаў Суднік) аднавіла выданьне газэты «Наша слова», якая перастала выходзіць пасьля № 14 за 9 красавіка ў Менску ў сувязі з паўторным спыненьнем урадавага фінансаваньня. Рэдакцыю склалі 9 чалавек: Генадзь Бураўкін (старшыня), Людміла Дзіцэвіч, Сяргей Запрудзкі, Аляксей Пяткевіч, Аляксей Рагуля, Аляксей Саламонаў, Павал Сьцяцко, Алег Трусаў і Эрнэст Ялугін.

Галоўныя рэдактары

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Наша Слова ГісторыяНаша Слова Галоўныя рэдактарыНаша Слова КрыніцыНаша Слова Вонкавыя спасылкіНаша СловаБелпоштаГазэтаТаварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікіслоўнікНіна МацяшЯгмінВольга КараткевічСтрахДэмакратыяІнструкцыя па трансьлітарацыіСамасейВялікабрытаніяWYSIWYGРусіфікацыя БеларусіMozilla FirefoxРэжым ЛукашэнкіЖанчына зьверхуТэракт у «Крокус Сіці Холе»СяляваПалітычная партыяЛеанід ГалубовічБелазарЗначэньнеЮзэф МацкевічБанкаўскі рахунакФранцішак СкарынаБеласток — ГорадняЖанна Некрашэвіч-КароткаяЛязьбійская парнаграфіяСям’яМаксім ЛужанінЛяхавічыАндрэй КурэйчыкІван ШамякінУсходнеславянскія мовыАляксандар ВіхорСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіПалітыка ВялікабрытанііISO 3166Мастацкі творЯва (імя)Бел-чырвона-белы сьцягАлег СалтукІпаці ПацейКарупцыяАляксей ДудараўВольга ЧамаданаваЭўропаРасонскі раёнУсевалад ГарачкаАлесь КажадубІрляндцыВарэнікіЧэрвеньРадаўніцаБычкі (Віцебская вобласьць)ДыялёгАдзёрМаксім ГарэцкіКлімат1991ЛіцьвіныВіцебская вобласьцьПаставыІсьляндзкі коньВалошкаПрымакі (п’еса)ПрыродаСанта-КляўсСусьветнае павуціньнеКазімер ЯгайлавічНазоўны склонАзартная гульня2020🡆 More