Павал Сьцяцко: беларускі мовазнавец

Па́вал Уладзі́меравіч Сьцяцко́ (5 сакавіка 1930, в.

Грабава, цяпер Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 23 сакавіка 2020, Азёры, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — беларускі мовазнавец і пэдагог. Доктар філялягічных навук (1980), прафэсар.

Павал Сьцяцко
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1930(1930-03-05)
Месца нараджэньня вёска Грабава, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Дата сьмерці 23 сакавіка 2020(2020-03-23) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1953)
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра Мовазнаўства
Месца працы
Вядомы як Адзін з стваральнікаў першага Факультэту беларускай філялёгіі
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1980)
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў літаратурны факультэт (аддзел беларускай мовы і літаратуры) Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Пазьней выкладнік, старэйшы выкладнік катэдры беларускай мовы і літаратуры.

21 сьнежня 1962 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму лексыкі гаворак Зэльвенскага раёну. Выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце на катэдры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 кіраўнік катэдры расейскага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Пазьней зноў у Гарадзенскім дзяржаўным ўнівэрсытэце, на катэдры польскай філялёгіі, зь ліпеня 1990 узначаліў катэдру беларускай культуры. Браў удзел у стварэньні першага ў Беларусі факультэту беларускай філялёгіі і культуры, пазьней узначаліў катэдру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэскай і польскай мовы ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе (1983) і Варшаўскім унівэрсытэце (1988).

28 чэрвеня 2016 пасьля заўвагі Міністэрства адукацыі адміністрацыі Гарадзенскаму ўнівэрсытэту сышоў на пэнсію.

Навуковая дзейнасьць

Рэдактар навуковага альманаху «Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», сябра рэдакцыйных калегіяў выданьняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта», «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».

Уваходзіў у склад Камісіі ў словаўтварэньні Міжнароднага камітэту славістаў, у склад Міжнароднага Камітэту беларусістаў. Узначальваў Гарадзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналягічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага зьезду славістаў, І Міжнароднага Кангрэсу беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канфэрэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, зь якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысэртацыю.

Мае больш за 600 апублікаваных працаў, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (зь іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спэцыяльных вучэльняў). Асноўныя працы:

  • Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Менск, 1969. (разам з М. С. Яўневічам)
  • Беларуская мова. Менск, 1970. (разам з М. Ц. Кавалёвай)
  • Народная лексіка. Менск, 1970.
  • Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны. Менск, 1970.
  • Народная лексіка і словаўтварэнне. Менск, 1972.
  • Беларускае народнае словаўтварэнне. Менск, 1977.
  • Беларуская граматыка. Ч. 1. 1985. (разьдзел «Словаўтварэнне» і частка «Марфалогіі»)
  • Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Горадня, 1990.
  • Праблемы нормы, культуры мовы. Горадня, 1998.
  • Руска-беларускі фізічны слоўнік. Горадня, 1999. (разам з А. М. Каладзінскім і Д. М. Карацінскай)
  • Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны. Горадня, 1999
  • Культура мовы. Менск, 2002.

Крыніцы

Літаратура

  • Прафесар Павел Уладзіміравіч Сцяцко / І. І Бубновіч, В. Л Варановіч, Ж. С. Сіплівеня. — Гродна: ГрДУ, 2000.
  • Грані роднага слова. Зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў (да 80-годдзя прафесара П. У. Сцяцко). — Гродна: ГрДУ, 2010.
  • Бубновіч І. Знакаміты даследчык і педагог: да юбілею Паўла Сцяцко // «Роднае слова» № 2, 2010. С. 34―35.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Павал Сьцяцко БіяграфіяПавал Сьцяцко Навуковая дзейнасьцьПавал Сьцяцко КрыніцыПавал Сьцяцко ЛітаратураПавал Сьцяцко Вонкавыя спасылкіПавал СьцяцкоАзёры (Гарадзенская вобласьць)Гарадзенская вобласьцьЗэльвенскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1174Дразды (гурт)БаранавічыСпадчына (верш)РадзімічыРамаданДыскрымінацыяЯнка БрыльУладзіслаў ЖукЭлектрычны ток599МенскВікіМіжнародны дзень роднай мовыУпендра МахатаЗаслаўскі кальвінскі зборЁган Вольфганг фон ГётэДзейнікВадзянік533Аднародныя часьціны сказуКарльскірхэ1940ВугляродБісэксуальная парнаграфіяСоф’я СлуцкаяАшмяныКонгендМаркетынгГісторыя БеніцыX стагодзьдзеАркадзь КуляшоўРадзівілыГераMemento moriВільняЮлі ТаўбінРаёны БеларусіАзартная гульняГісторыя БССР660X (сацыяльная сетка)1792Будаўнічы матэрыялКрасавікБеларуская песняЛёзнаУсяслаў Чарадзей703Жанчына зьверху853ГерэльХэнд800Ігар ТышкевічПрыметнікСтаніслаў ЗамбржыцкіСыкхізмБатлейкаЛесьбійская эротыкаГентылаЛезьбіянстваТутэйшыя (п’еса)Сымбаль эўраЕўдакія ЛосьГардзіна (імя)Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Гервяты)ІмбрычакГерман (імя)Ягор МешчаракоўПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Беларуская Народная Рэспубліка🡆 More