Станіслаў Суднік: беларускі пісьменьнік, журналіст

Станісла́ў Ва́цлававіч Су́днік (нар.

24 верасьня 1954, в. Сейлавічы, Нясьвіскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пісьменьнік, журналіст, вайсковы інжынэр, падпалкоўнік.

Станіслаў Суднік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 верасьня 1954(1954-09-21) (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, журналіст
Мова беларуская мова
Узнагароды
мэдаль «За баявыя заслугі» За службу Радзіме
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Суднік.

Біяграфія

Нарадзіўся 24 верасьня 1954 году ў в. Сейлавічы Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці.

У 1977 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню, у 1992 годе скончыў завочна Цьвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава. Служыў на Урале Расеі ў зэнітна-ракетных дывізіёнах (1997—1993), на палігоне супрацьпаветранай абароны ў Казахстане (1983—1992). Прыняў удзел у больш за 300 баявых пусках ракет. У 1992 годзе пераведзены ў Беларусь, камандаваў зэнітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 годзе.

З 1994 году пражывае ў Лідзе.

Творчасьць

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, у 1988 годзе ўзначаліў беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску, дзе выдаваў беларускую газэту «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосьць».

Пасьля звальненьня ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадзкай дзейнасьці. Старшыня Лідзкай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ «Адраджэньне» і партыі БНФ. У 1997 годзе аднавіў у Лідзе выпуск газэты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Менску) і з тае пары зьяўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэньня і рэдактар краязнаўчага часопісу «Лідзкі летапісец».

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2001 году. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў «Кароткі расейска-беларускі вайсковы слоўнік», «Расейска-беларускі вайсковы слоўнік» на 8000 словаў (сумесна з С. Чыславым), «Шыхтавы статут Беларускага войска», паэтычныя зборнікі «Пагоня за мову», «Мой Грунвальд».

Узнагароды

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Станіслаў Суднік БіяграфіяСтаніслаў Суднік ТворчасьцьСтаніслаў Суднік УзнагародыСтаніслаў Суднік КрыніцыСтаніслаў Суднік Вонкавыя спасылкіСтаніслаў СуднікМенская вобласьцьНясьвіскі раёнСейлавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыметнікТаварыства з абмежаванай адказнасьцюВытворнае словаСьвяты ЮрыКонрад ГудзігердавічЗалаты ГлёбусЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)Платон ГалавачБел-чырвона-белы сьцягШмоняЯн Таўцівіл МонтаўтавічВікіпэдыяЗлучнікАўстраліяУкраінская моваТленМесяц (спадарожнік)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікШчучынІслач Менскі раёнБеларусыМаскваАнтон АдамовічMozilla FirefoxЁган Вольфґанґ фон Ґётэ40-яСоманіПётар КезгайлавічГерэраДзяды (паэма)ПхэньянВойцех МанівідСудзімонт ДоргевічУкраінаАндрэй ДынькоДрама (аповесьць)Від (біялёгія)Павал КалечыцСьпіс беларускіх імёнаўЭўропаСыднэйПрыдатак (мовазнаўства)ЗША1917Вольга КараткевічЭнцыкляпэдыяВетразьСтаражытны РымЭрэкцыяGoogle searchГудзігердГісторыя ад заснаваньня горадуГеаграфічныя каардынатыПрафэсарМаксім ЛужанінУсяслаў Чарадзей2013КрумкачСьвіцязь-возераУрадДжозэф Рабінэт БайдэнПорнасайтНіл ГілевічБеларускі клясычны правапісЖанчына з жанчынайАб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў🡆 More