«Белпошта» — беларускае дзяржаўнае прадпрыемства паштовай сувязі, утворанае ў верасьні 1995 году.
Да 1 жніўня 2004 году — дзяржаўнае аб’яднаньне. Займае паноўнае становішча на рынку паштовых паслуг краіны. На 2010 год улучала 6 абласных падразьдзяленьняў, вузлы паштовай сувязі ў 117 раённых цэнтрах з 118 і 3744 аддзяленьні, амаль 3000 зь якіх знаходзіліся ў вёсках. Між імі курсавалі каля 1300 міжабласных, міжраённых і ўнутрыгарадзкіх паштовых самаходаў. Агульная колькасьць працаўнікоў складала каля 30 тысячаў чалавек. Штогод дастаўляе каля 300 мільёнаў лістоў. На 2011 год штодзень перасылала 650 тыс. лістоў і 10 тыс. пасылак, прымала 500 тыс. плацяжоў і 23,5 тыс. грашовых пераводаў, распаўсюджвала 1,2 млн. асобнікаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. На 2012 год дзель справавой перапіскі ў адпраўленьнях складала 2/3.
Тып | урадавае прадпрыемства |
---|---|
Дэвіз | Хуткасьць, надзейнасьць, даступнасьць |
Заснаваная | верасень 1995 |
Уласьнікі | Савет міністраў Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Незалежнасьці, д. 10 |
Ключавыя фігуры | Ірына Саксонава |
Галіна | сувязь |
Прадукцыя | паслугі перасылкі |
Лік супрацоўнікаў | 30 тыс. (2010) |
Матчына кампанія | Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь |
Прадпрыемствам ажыцьцяўляецца прыём, апрацоўка, перавозка, дастаўка і ўручэньне ўнутрыкраёвых і міжнародных адпраўленьняў паштовак, лістоў, бандэроляў, пасылак, пакетаў і мяшкоў з друкаванымі выданьнямі, у тым ліку з паведамленьнем аб уручэньні і аплачаным адказам. Таксама ажыцьцяўляецца продаж і гашэньне знакаў паштовай аплаты, продаж міжнародных адказных купонаў і пасылачных скрыняў, прыём падпіскі, дастаўка пэрыядычных выданьняў і пэнсіяў, пераадрасаваньне выпісаных выданьняў, паштовая рэкляма і лічбавая сувязь (сеціўны гандаль, тэлеграма, тэлефанаваньне, факс, электронная пошта). Суправаджальныя паслугі ўлучаюць упакоўваньне, аздабленьне і захоўваньне адпраўленьняў, праверку складу пасылкі паводле вопісу, захоўваньне даверанасьцяў на атрыманьне адпраўленьняў, запаўненьне адраса і вопіса да адпраўленьня, пісьмовае паведамленьне аб зьмене адраса, захоўваньні, дасылцы і вяртаньні адпраўленьня, рамонт і даваньне ў карыстаньне паштовых скрыняў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Белпошта, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.