Эрнэст Ялугін: беларускі пісьменьнік, журналіст

Эрнэ́ст Ялу́́гін (нар.

19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён 25 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі пісьменьнік, журналіст.

Эрнэст Ялугін
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Эрнэст Васільевіч Ялугін
Нарадзіўся 19 лістапада 1936
вёска Асінаўка, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Памёр 25 чэрвеня 2022(2022-06-25) (85 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, сцэнарыст
Гады творчасьці 1954
Кірунак рэалізм
Жанр Дакументальная і гістарычная проза: раман, апавяданьне, аповесьць, навэля, нарыс
Мовы Беларуская, Расейская
Дэбют 1955 год — нарыс у газэце «Советская Белоруссия», 1966 год — першае апавяданьне ў газэце «Знамя юности».
Значныя творы Дакументальныя аповесьць: пра жыцьце і дзейнасьць Цішкі Гартнага «Без эпітафіі» (1989 г.). Раманы: «Сьвечкі на Дзяды» (1991), «Ідзі і кажы» (2006), «А потым — рай» (2008), «Перад патопам» (2013).
Творы на сайце Knihi.com
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ялугін (неадназначнасьць).

Біяграфія

Нарадзіўся 19 лістапада 1936 году ў вёсцы Асінаўка. Пасьля вайны жылі ў Крычаве. У 1954 гаду скончыў сярэднюю школу, затым працаваў літаратурным супрацоўнікам аддзела ў Крычаўскай газэце «Шлях сацыялізму» (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднаньня. Працаваў адказным сакратаром Амсьціслаўскай газэты «Калгасная праўда»( 1957-1960), быў старшынём літаратурнага аб’яднаньня пры ёй. Працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газэце «За коммунистический труд» (1960—1961).

З 1961 году — літсупрацоўнік, адказны сакратар газэты «Знамя юности», выконваў абавязкі загадчыка аддзелу (1961—1966). Працаваў карэспандэнтам газэты «Сельская газета» (1966-69). З 1969 году працаваў карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», з 1976 году літаратурны супрацоўнік аддзелу прозы, загадчык аддзелу крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, і з 1978 па 1984 год намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».

У 1991—1992 гадах у складзе рэдакцыі газэты Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады «Менскі веснік». З 1991 па 1997 год — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова». Сузаснавальнік Беларускай асацыяцыяі журналістаў у 1995 годзе.

Скончыў у 1962 годзе завочна катэдру журналістыкі філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1972 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Намесьнік старшыні Беллітфонду з 2006 па 2009 год.

Творчасьць

Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: Васіля Быкава, Аляксандра Міронава, Адама Мальдзіса, Мікалая Улашчыка; гістарычнай аповесьці «Мсьціслаўцаў посах» пра аднаго зь першадрукароў Пятра Мсьціслаўца.

У дакумэнтальнай аповесьці «Без эпітафіі» пра жыцьцё і дзейнасьць Цішкі Гартнага (часопісны варыянт пад назвай «Пасьля небыцьця» у часопісе «Нёман») дакумэнтальна і мастацкімі сродкамі адлюстраваў гістарычны зрэз эпохі, на які прышлося жыцьцё Зьмітра Жылуновіча. Упершыню аднавіў цэльную асобу: паэта, пісьменьніка, рэвалюцыянэра і палітычнага дзеяча.

Эрнэст Ялугін таленавіты аўтар гістарычных раманаў. Першыя творы: аповесьць «Камяні Млечнага шляху», раманы «Мсьціслаўцаў посах», «Астравы», «Алжырская пастка» выходзілі вялікім накладам і пісьменьнік стаў папулярным. Адметнасьцю апошніх двух кніг «Ідзі і кажы», «Перад патопам» зьяўляецца тое, што прысьвечаны яны часам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар распавядае ў ім пра падзеі Інфлянцкай вайны, калі заключалася Люблінская унія, што адбывалася за каралём Польшчы і вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам.

Гістарычныя творы насычаныя бясспрэчнай інфармацыяй, багата дэтальнага апісаньня інтэр’ераў і экстэрʼераў палацаў і храмаў, зброі, паляваньня, забаў, цырымоній магнатэрыі, царкоўных рытуальных прыналежнасьцяў, адзеньня, прычосак, рознага начыньня, пітва і страў і іншага. «Ідзі і кажы» стваралася на працягу 20-ці гадоў. Аўтар карпатліва вывучаў творы айчынных і замежных гісторыкаў, мысьліцеляў і пісьменьнікаў; дасьледаваў розныя летапісы, хронікі, акты, дакумэнты, паданьні і інш. Раман «Перад патопам» спалучаны з раманам «Ідзі і кажы», але ў ім пададзены падзеі другой паловы ХVІ ст.

Аўтар сцэнараў дакумэнтальных тэлефільмаў «Мсьціслаў: звеньні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).

Ушанаваньне памяці

Ягоным імем названа вуліца ў вёсцы Асінаўка.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эрнэст Ялугін БіяграфіяЭрнэст Ялугін ТворчасьцьЭрнэст Ялугін Ушанаваньне памяціЭрнэст Ялугін БібліяграфіяЭрнэст Ялугін КрыніцыЭрнэст Ялугін ЛітаратураЭрнэст Ялугін Вонкавыя спасылкіЭрнэст ЯлугінАсінаўка (Дубровенскі раён)Дубровенскі раёнЖурналістМенскПірагоўскі сельсаветПісьменьнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АдзёрКрумкачЭразм ЦёлакГалоўная старонкаЖывапісГабрэіМарат МаркаўСурвэткаНіна МацяшАнтон ЛуцкевічМіра (імя)Навасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Мікола ГусоўскіСямён ШарэцкіВерасеньФундацыя «Вікімэдыя»ВікіпэдыяНіл ГілевічЗямля пад белымі крыламіРоварЯкуб КоласТыраспальПарнаграфія ў ЧэхііСьвяты ЮрыПаўночна-Заходні крайСтаніслаў ВалодзькаВіктар КаліноўскіРоксі ПантэрПарнафільмВыказьнікАлесь АркушПорнгабЖаночая рыфмаC++АнтонімыМікола ЕрмаловічРадаўніцаБанкаўскі рахунакЛеў СапегаГарбатаБобраБеларуская ВікіпэдыяМухаедыМаркёрВалеры ГапееўАмонімМіхал Клеафас АгінскіАнгельшчынаДротДрысьвяты (вёска)ТравеньРагачоўВіды сувязі словаўУ краіне райскай птушкіАнатоль ЗэкаўУзвышша (часопіс)Генадзь Валер’евіч ШутаўУладзіслаў ЧарняўскіМэдыяВікіВагінальны сэксМіхась РудкоўскіІван ЧыгрынаўАдэсаСэрыя АДругая сусьветная вайнаБеларускае ПалесьсеЮры ГумянюкБлакітная сойкаНаркотыкАнтарктыдаДызайнУкраінскае Палесьсе🡆 More