Аповесьць — эпічны празаічны твор (радзей вершаваны), які характарызуецца адналінейным сюжэтам, а паводле шыраты ахопу жыцьцёвых зьяваў і глыбіні іхнага раскрыцьця займае прамежкавае месца паміж раманам і апавяданьнем.
Акрамя аб’ёму, аповесьць адрозьніваецца ад апавяданьня разгорнутым сюжэтам, вялікай колькасьцю другасных пэрсанажаў, больш поўнай і глыбейшай іхнай характарыстыкай, наяўнасьцю апісаньняў. Разьмежаваньне аповесьці й раману менш выразнае. Падобныя яны й прадметам выяўленьня (жыцьцёвыя будні або важныя гістарычныя падзеі), сродкамі выяўленьня, раскрыцьцём характараў. Аднак аповесьць ахоплівае меншы круг праблемаў, кароткі пэрыяд жыцьця героя.
Калі ў рамане акцэнт робіцца на разьвіцьцё сюжэту й пашырэньне кола праблемаў, то ў аповесьці сюжэт больш статычны: акцэнтуецца на глыбокім аналізе аднаго або некалькіх канфліктаў, у апісаньнях. Як і ў рамане й апавяданьні, важную ролю ў аповесьці адыгрывае голас аўтара або апавядальніка.
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аповесьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.