Зьміцер Жылуновіч

Зьмі́цер Хве́даравіч Жылуно́віч (псэўд.

Ці́шка Га́ртны; 4 лістапада [ст. ст. 23 кастрычніка] 1887, мяст. Капыль Слуцкага пав. Менскай губ., цяпер Менская вобласьць — 11 красавіка 1937, Магілёў) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі і дзяржаўны дзяяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.

Зьміцер Жылуновіч
Зьміцер Жылуновіч
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Цішка Гартны і інш.
Нарадзіўся 23 кастрычніка (4 лістапада) 1887
Памёр 11 красавіка 1937(1937-04-11) (49 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, драматург, паэт, палітык, журналіст
Мова беларуская мова і расейская мова
Дэбют у газэце «Наша ніва» (1908); першая кніга — «Pieśni» (1913)
Творы на сайце Knihi.com

Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Авадзень; Авадзён; Аглядальнік; В.Аса; Беларус; Беларус-Камуніст; Бэйгар; Вар; П.Вартавы; Паўлюк Вартавы; Васа; Сымон Гляк; Габрусь Друк; Сымон Друк; Зета; Зьміжыла; Зьміцер; Знаёмы; Зьмітро Капылянін; Янка Кліч; Мешчанін; Мінчанін; Цішка Г.; Мужык; С.Смык; Я.Смык; Стары С-Д; Твой сын Зьмітро; Чырвонь; Язэп Чырвонь; Шулятнік; А.; Ц. Г.; Д. Ж.; З. Ж.; У. Ж.; Ул. Ж.; Д.Ж-ч; З.Ж-ч; Я.К-іч і інш.

Праца

Працаваў рамесьнікам-гарбаром у Капылі, Летуве, Украіне, на заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Друкавацца пачаў з 1908 году ў газэце «Наша ніва». Першая кніга «Pieśni» выйшла ў 1913 годзе. Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917 году, як прадстаўнік Беларускай сацыялістычнай грамады. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт). У 1918 годзе сакратар Беларускага нацыянальнага камісарыяту. Рэдактар першай беларускай бальшавіцкай газэты «Дзяньніца». З кастрычніка 1918 году ў РКП(б). З 1 студзеня па 3 лютага 1919 году — старшыня Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Потым — палітработнік Чырвонай Арміі.

У 1921 годзе ў Бэрліне наладзіў выданьне беларускіх кніг. Пасьля вяртаньня ў Менск — рэдактар газэты «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэньня літаратурнага аб’яднаньня і часопіса «Полымя», узначальваў Дзяржвыдавецтва БССР і Цэнтральны архіў БССР, працаваў намесьнікам наркама асьветы БССР, у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У 1923 годзе пленум ЦК КП(б)Б прыняў пастанову пра прысваеньне Ц. Гартнаму званьня Народнага паэта Беларусі, але яна так і не была выкананая. Акадэмік БелАН з 1928 году.

Рэпрэсіі

Зьміцер Жылуновіч 
Бюст Цішкі Гартнага (скульптар Заір Азгур)
Зьміцер Жылуновіч 
Ппомнік Цішку Гартнаму (Капыль, 2000 год)
Зьміцер Жылуновіч 
Магіла Цішкі Гартнага з помнікам 1989 году (Магілёў, 2020 год)

Выключаны з ВКП(б) 16 студзеня 1931 году з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элемэнтамі». Арыштаваны 15 лістапада 1936 году. 7 красавіка 1937 году пераведзены ў Магілёўскую псыхіятрычную лячэбніцу, дзе і памёр (паводле афіцыйнай вэрсіі ад гангрэны лёгкіх; паводле іншых зьвестак — скончыў жыцьцё самагубствам).

Пахаваны на ўскраіне Пячэрскага парку ў Магілёве.

Рэабілітаваны ў грамадзянска-прававых адносінах 15 кастрычніка 1955 году. Цалкам (палітычна) рэабілітаваны 10 верасьня 1987 году.

Творчасьць

Аўтар раманаў «Сокі цаліны» і «Перагуды», п’есаў, зборнікаў апавяданьняў, артыкулаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху ў Беларусі.

Сям’я

Жонка — Жылуновіч Надзея Сьцяпанаўна (народжаная ў верасьні 1894 г. у Ленінградзе ў сям’і рабочага). 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКУС БССР асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» і «саўдзел у антысавецкай дзейнасьці» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленін­град­зкай вобласьці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР.

Дачка Галіна нарадзілася 21 лютага 1917 году ў Ленінградзе. Сябра ВЛКСМ, паступіла ў Менскі мэдычны інстытут. 25 жніўня 1937 году ў Менску арыштавана, 8 кастрычніка 1938 году асобай нарадай пры НКУС БССР разам з маці асу­джана за «неданясеньне» да 5 гадоў ссылкі і этапавана ў Баровічы Ленінградзкай вобласьці. Пасьля вызваленьня жыла ў Беларусі. Рэабілітавана 17 чэрвеня 1966 году Вярхоўным судом БССР. Беларускі мовазнавец (беларуская, расейская мовы), кандыдат філялягічных навук, складальнік зборніка ўспамінаў пра Цішку Гартнага.

Памяць

  • На выяўленым месцы пахаваньня 11 красавіка 1989 году пастаўлены мэмарыяльны помнік.
  • У 2000 годзе побач з Капыльскім раённым краязнаўчым музэем устаноўлены помнік Цішку Гартнаму (скульптар Уладзімер Бандарэнка).
  • Бюст Цішкі Гартнага. Зроблены Заірам Азгурам у бронзе. Выстаўлены ў Капыльскім краязнаўчым музэі.
  • Мэмарыяльная шыльда Зьмітру Жылуновічу на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Менску.
  • Імем Жылуновіча названы вуліцы ў Менску, Капылі.
  • Без эпітафіі дакумэнтальны фільм пра Зьмітра Жылуновіча ад Белтэлерадыёкампаніі
  • Васіль Дранько-Майсюк. (27 кастрычніка 2018.) Цішка Гартны (1887-1937). Адкрытая лекцыя Васіля Дранько-Майсюка Лекцыі праекту «(Не)расстраляная паэзія». TuzinFM.

Бібліяграфія

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зьміцер Жылуновіч ПрацаЗьміцер Жылуновіч ТворчасьцьЗьміцер Жылуновіч Сям’яЗьміцер Жылуновіч ПамяцьЗьміцер Жылуновіч БібліяграфіяЗьміцер Жылуновіч Крытыка, рэцэнзііЗьміцер Жылуновіч КрыніцыЗьміцер Жылуновіч ЛітаратураЗьміцер Жылуновіч Вонкавыя спасылкіЗьміцер ЖылуновічКапыльМагілёўМенская вобласьцьМенская губэрняСлуцкі павет (Расейская імпэрыя)Юліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1919Гіяцынт АльхімовічЛідаКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)18 жніўня15 лістападаТрыбадызмЗялянікава (грамада)Лаўры Крыстыян Рэландэр20 красавікаБарыс Нямцоў800Сьпіс гарадоў БеларусіФлумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруМаксім ГаявыЗволе (футбольны клюб)Парнаграфія ў ЗША1951КалінінградХобіт (кінатрылёгія)Юрка ЛявонныПарэчча (горад)Майкл СьмітКунілінгусІндаэўрапейскія мовыАляксандар МарцёшкінАвантуры майго жыцьцяАлесь РазанаўМаршы недармаедаўТыльзытВысокі РынакГазлайтынгГенадзь КарпенкаГміна Вялікія ЭйсмантыЭрмасыльлёЛясныя братыПраскі мэтрапалітэнСмаленскі паветБеластоцкае ваяводзтваLevi'sГорадняСамасейІўеШпак640Сяргей КалендаЛеў XРазмаўляем па-беларускуЦэнтральная Сэрбія1877КанюшынаЮры Караль ГлябовічВелімір ХлебнікаўСонечная электрастанцыя1988Кампутарнае праграмаваньнеГудвіловічыЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўСтасунакВіктар МарціновічРужанскі палацРасейская моваLinuxЖанчына з жанчынайЦыганы🡆 More