Дубровенскі Раён

Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,25 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 196 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Дуброўна.

Дубровенскі раён
Дубровенскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дуброўна
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Анатоль Лукашоў[d]
Насельніцтва (2018) 14 196
Шчыльнасьць 11,4 чал./км²
Плошча 1249,7 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 208 м
Месцазнаходжаньне Дубровенскага раёну
Дубровенскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-37
Паштовыя індэксы 211 0хх, 211 5хх
Афіцыйны сайт
Дубровенскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны Дубровенскі раён ў складзе Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны й далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён адноўлены ў складзе Віцебскай вобласьці.

8 красавіка 2004 году Рэдзькаўскі сельсавет ліквідаваны. Усе населеныя пункты перададзеныя Засьценкаўскаму сельсавету.

10 кастрычніка 2013 году ў склад Зарубскага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету.

26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет.

Адміністрацыйны падзел

У раёне налічваецца 148 населеныя пункты; 7 сельсаветаў: Асінторфскі сельсавет, Валяўкоўскі сельсавет, Дабрынскі сельсавет, Зарубскі сельсавет, Малабахаўскі сельсавет, Маласавінскі сельсавет, Пірагоўскі сельсавет

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 22 500 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 500 чал.; 2006 год — 19 100 чал.; 2009 год — 16 974 чал. (перапіс); 2016 год — 14 637 чал.; 2017 год — 14 378 чал.; 2018 год — 14 196 чал.

Славутасьці

  • У цэнтры Дуброўны і за 100 м на ўсход ад упадзеньня ракі Дубровенкі ў Дняпро захаваліся 2 гарадзішчы, якія зьяўляюцца помнікамі археалёгіі.
  • Кляштар бэрнардынаў (Дуброўна, XVIII—пач. XIX ст.).
  • Царква Сьвятой Тройцы (пач. XIX ст.).
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX ст. рэтраспэктыўна-расейскага стылю ў вёсцы Ланенка.
  • Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ў вёсцы Баброва.
  • Гарадзішча за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Барадзіно.
  • Гарадзішча днепра-дзьвінскай культуры 1-га тыс. да н. э. й калочынскай культуры 3-й чв. 1-га тыс. н. э. ў вёсцы Гарманы.
  • Курганны могільнік ў вёсцы Глебава.
  • Два гарадзішчы ў ваколіцах вёскі Карабанавічы.
  • Гарадзішча ў ваколіцах вёскі Малое Бахава.
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча на паўднёвай ускраіне вёскі Сваташыцы.
  • Сядзібна-паркавы ансамбль у вёсцы Станіславова на правым беразе Сьляпчанкі.

Страчаная спадчына

  • Царква Сьв. Мікалая (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Палац Любамірскіх (Дуброўна, XVIII ст.).
  • Сынагога (Дуброўна, XIX ст.).
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў былым мястэчку Баева.
  • Царква Прачыстай Багародзіцы ў вёсцы Кісялі.
  • Былая ўніяцкая царква Покрыву Найсьвяцейшай Багародзіцы ў вёсцы Ланенка.
  • Былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Ліцьвінава.
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1745) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятога Духа (1829) у былым мястэчку Ляды.
  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (1840) у былым мястэчку Ляды.
  • Сынагога ў былым мястэчку Ляды.
  • Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Малое Савіна.
  • Царква Сьвятога Юрыя (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Мардахі.
  • Былая ўніяцкая Сьвята-Духаўская царква ў вёсцы Міхалінава.
  • Былая ўніяцкая Мікалаеўская царква (XVIII стагодзьдзе) ў вёсцы Новая Тухінь.
  • Былая ўніяцкая царква Сьвятога Юрыя ў былым мястэчку Расасна.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Сваташыцы.
  • Мікалаеўская царква ў вёсцы Холбні.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Хоміна.
  • Мікалаеўская царква ў вёсцы Чырвоная Слабада.
  • Былая ўніяцкая царква Ўзьнясеньня Гасподняга ў вёсцы Чырына.

Асобы

Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне:

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дубровенскі Раён ГісторыяДубровенскі Раён Адміністрацыйны падзелДубровенскі Раён НасельніцтваДубровенскі Раён СлавутасьціДубровенскі Раён АсобыДубровенскі Раён КрыніцыДубровенскі Раён ЛітаратураДубровенскі Раён Вонкавыя спасылкіДубровенскі РаёнБеларусьВіцебская вобласьцьДуброўнаМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПорнгабПокуцьАльгерд БахарэвічКазімер ЯгайлавічІрляндцыМарыя МартысевічРадаслаў АстроўскіЗнакі прыпынку1896МаскваКрэўскі замакВялікае Княства ЛітоўскаеЭліза АжэшкаБойрыкс (імя)Вадзім СаранчукоўІван ПташнікаўАляксей МарачкінУрадДаўгодШчучынПабуджальны сказКантмінПарнаграфія для жанчынЭйтмінRSSПМікола ПапекаНямецкая моваКурыцаМаксім ТанкМэрПорнасайтМ’янмаЮрась ШамецькаБеларуская граматыка для школ (1918)Грамадзкі набытакМастацкі творАнатоль СербантовічЭтнічная тэрыторыя беларусаўХатыньПлоцевы актТадэвуш КасьцюшкаE (літара)Працяглы будучы часВячаслаў АдамчыкВікіманіяУладзімер СьцяпанБаранавіцкі раёнЯўбутІван ЧыгрынаўЭканомікаУладзімер Арлоў (гісторык)Апавядальны сказВугорская моваАсадкаШвэцыяГісторыя ЎшачаўГенадзь ШутаўМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСтаніслаў ШушкевічСтрахБуйвідКалдуныАнатоль КлышкаНыркаГотаўтКадзіла сармацкаеАркадзь КуляшоўАнатоль СысБерасьце27 красавікаЯнка КупалаМікола Гусоўскі🡆 More