Сяргей Ракіта

Сяргей Ракіта (сапр.

Сяргей Законьнікаў; 1909, вёска Ліцьвінава, цяпер Зарубскі сельсавет, Дубровенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь — 1942, ст. Сухабязводнае, цяпер Ніжагародзкая вобласьць, Расея) — беларускі паэт. Іншыя псэўданімы і крыптанімы: Р. С., С. Асот.

Сяргей Ракіта
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сяргей Васільевіч Законьнікаў
Псэўданімы Сяргей Ракіта
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1909
вёска Ліцьвінава, Холбнянская воласьць, Горацкі павет, Магілёўская губэрня
Памёр 23 сакавіка 1942
станцыя Сухабязводнае(ru), Сямёнаўскі раён(ru), Горкаўская вобласьць, Расейская СФСР, СССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Журналіст
Гады творчасьці 1928—1934
Жанр Паэзія
Мова Беларуская
Дэбют 1928 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»)

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1909 году ў вёсцы Ліцьвінава Холбнянскай воласьці, Горацкага павету, Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу ў Ліцьвінаве й Новатухінскую школу другой ступені ў 1925 годзе. Быў сакратаром мясцовай камсамольскай ячэйкі, у 1927 выбраны чальцом аршанскага акруговага камітэту ЛКСМБ. Будучы вучнем, пісаў даклады ў Аршанскую акруговую газэту «Камуністычны шлях», часопіс «Малады араты» . У 1929 годзе накіраваны на работу ў рэдакцыю Гомельскай абласной газэты «Палеская праўда». З 1930 году зьяўляўся кіраўніком Гомельскай філіі БелАПП. Служыў у Чырвонай Арміі з 1932году па 1933 год. Працаваў у Менску ў рэдакцыях газэт, на Беларускім радыё, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, адначасова вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава.

20 кастрычніка 1936 году арыштаваны ў Менску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 33, кв. 8. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Сяргея Ракіты прадугледжвалася «спальваць». 5 кастрычніка 1937 году асуджаны пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасьць» да 10 гадоў зьняволеньня. Працаваў на лесапавале ў Горкаўскай вобласьці. Загінуў 23 сакавіка 1942 году. Рэабілітаваны пасьмяротна прэзыдыюмам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа Р. № 9935-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасьць

Сяргей Ракіта дэбютаваў у часопісе «Аршанскі маладняк» пад уласным прозьвішчам вершам, які стаў праграмным на некалькі наступных гадоў жыцьця. Паэт шчыра, натхнёна, усім сваім, талентам служыў ідэі стварэньня новага мастацтва ў барацьбе за перамогу над старым сьветам, ствараючы пры гэтым узоры «пралетарскай паэзіі». Яго жыцьцё й творчасьць непадзельныя ад свайго часу. Гэтым тлумачыцца агітацыйны й дэкляратыўны характар многіх яго вершаў, матывы супрацьпастаўленьня «ганебнага ўчора» «шчасьліваму сёньня». Паэт ня ведаў тады, што гэта быў палон ілюзіяў і мрояў.


Сяргей Ракіта  …Шматчаканы новы

Прамяністы дзень.

Дзень ня той, што ўчора

Плакаў недародам

І ў парванай сьвітцы

На марозе стыў—

Новы дзень электрыкі,

Фабрык і заводаў,

Дзень шумліва сьпелых

Ураджайных ніў…

Сяргей Ракіта 

—«Аршанскі маладняк», 1928 год, № 7, с. 63

Бібліяграфія

    1928
    1929
    1930
    1931
    1932
    1933
    1934

Крытыка, рэцэнзіі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сяргей Ракіта ЖыцьцяпісСяргей Ракіта ТворчасьцьСяргей Ракіта БібліяграфіяСяргей Ракіта Крытыка, рэцэнзііСяргей Ракіта КрыніцыСяргей Ракіта ЛітаратураСяргей Ракіта Вонкавыя спасылкіСяргей РакітаБеларусьВёскаВіцебская вобласьцьДубровенскі раёнЗарубскі сельсаветЛіцьвінава (Дубровенскі раён)Расея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НаркамаўкаПарнаграфія ў ІталііЖыве Беларусь!Вугорская моваУладзіслаў ГалубокЛюдміла СільноваТэўтонскі ордэнКарта растэрміноўкіСяброўстваBayraktar TB2ВербавічыГарбатаОрдэн япіскапа ПлятонаЯсмантПарнаграфія для жанчынЧалавекГісторыя МенскуВасіль ЦяпінскіБуценьУ краіне райскай птушкіАўкштотаЛідзкі замакСмаленскІван ХавалкаАляксандар ЛукашэнкаGoogleМакс ШчурРужанецМастацкая літаратураБеларусь18 красавікаСамасейГукЯўгенія ЯнішчыцГарнастайРасейская моваБізнэсКанстытуцыя БеларусіКарл Фрыдрых Гаўс16 красавікаБел-чырвона-белы сьцягАрцём ДзенісенкаGoogle DriveТаксіМузыкаРыдмонтСлавамір АдамовічВольныя матэрыялыМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніІндыя15 красавікаЮры ГумянюкПрыметнікГісторыя ВільніДжавагарлал НэруАльшаны (Столінскі раён)Караман (імя)Авантуры майго жыцьцяНазоўнікУладзіслаў СыракомляАндрэй Хадановіч30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)МагаАкторМотарЖамойцьВольга КараткевічСпарышЮрась ШамецькаАляксандар Ружанцоў🡆 More