Расасна: вёска у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Раса́сна — вёска ў Беларусі, на рацэ Расасенцы пры ўтоку яе ў Дняпро.

Уваходзіць у склад Маласавінскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 223 чалавекі. Знаходзіцца за 14 км на паўночны ўсход ад Дуброўна, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Шухаўцы (лінія Ворша — Смаленск).

Расасна
лац. Rasasna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Маласавінскі
Насельніцтва: 223 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211048
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′42.4″ пн. ш. 30°52′37.3″ у. д. / 54.645111° пн. ш. 30.877028° у. д. / 54.645111; 30.877028 30°52′37.3″ у. д. / 54.645111° пн. ш. 30.877028° у. д. / 54.645111; 30.877028
Расасна на мапе Беларусі ±
Расасна
Расасна
Расасна
Расасна
Расасна
Расасна
Расасна: Гісторыя, Насельніцтва, Воднатранспартная камунікацыя Дзьвіна — Дняпро Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Расасна — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Расасна як уладаньне Глябовічаў у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва датуецца 15 лістапада 1514 году. Па Інфлянцкай вайне (1558—1570) 30 ліпеня 1574 году паселішча ўпамінае староста аршанскі Ф. С. Кміта ў лісьце з Воршы да Мікалая Радзівіла, ваяводы віленскага:

У воласьці: Расасна — шасьцісот чалавек няма, Любавічы — ста васьмідзесяці чалавек няма, Бабіна, Заозерца, Дзевіна, Пашына, Баева — усіх тых сёл, государ, няма…

У XVII стагодзьдзі Расасна ўваходзіла ў маёнтак Любавічы і належала Сьцяцкевічам-Заверскім. «Книга Большему Чертежу» 1627 году і перапісныя кнігі Мяшчанскай слабады ў Маскве 1676 году называлі рэчку Расасенку і Расасна аднолькава — «Росана», «Россана», «Рассана».

Пад 1703 годам Расасна значыцца як маёнтак, шляхецкая ўласнасьць. У першай палове XVIII стагодзьдзя паселішча перайшло ў валоданьне аршанскага кляштара трынітарыяў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Расасна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім, потым Горацкім павеце Магілёўскай губэрні. На 1780 год у мястэчку дзейнічала ўніяцкая царква. У 1791 годзе годзе князь Ксавэры Любамірскі набыў Расасна ў Рыгора Пацёмкіна і яго нашчадкі ўладарылі там да 1917 году.

Расасна: Гісторыя, Насельніцтва, Воднатранспартная камунікацыя Дзьвіна — Дняпро 
Фрагмэнт мапы № 2

У Вайну 1812 году ў Расасьне 14 жніўня на шляху да Смаленску злучыліся францускія войскі. На загад імпэратара Напалеона жаўнеры пад камандаю генэрал-інжынэра графа Жана Баптыста Эбле ў ноч з 13 на 14 жніўня збудавалі тры масты цераз Дняпро. Да сьвітанку ня меней як 100 000 чалавек пераправіліся цераз раку Дняпро.

Зь першай паловы XIX ст. у Расасьне працавала паромная пераправа, якая дазваляла перавозіць 400 пудоў за раз. На 1860 год у мястэчку было 86 дамоў, драўляная царква, юдэйская малітоўная школа, вадзяны млын. У 1881 годзе запрацавала сукнавальня. На 1886 год — 70 хат, дзейнічалі 2 царквы і юдэйскі малітоўны дом, працаваў вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 167 двароў, царкоўна-прыходзкая школа, 2 драўляныя цэрквы, юдэйскія малітоўны дом, багадзельня, хлебазапасны магазын, млын, 3 кузьні, 7 крамаў, карчма. Штогод 23 красавіка і 1 кастрычніка праводзіліся кірмашы. У пачатку XX ст. тут збудавалі мост цераз Дняпро.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Расасна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Расасна вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Дубровенскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1924 год тут было 184 двары, на 1940 год — 345.

У Другую сусьветную вайну 16 ліпеня 1941 году Расасна занялі нямецкія войскі. У сакавіку 1942 году нацысты расстралялі 60 габрэяў з Расасна. У кастрычніку 1943 — чэрвені 1944 году ў ваколіцах Расасна праходзіла лінія фронта. Адступаючы немцы спалілі вёску.

На 1963 год у Расасьне было 102 двары, на 1999 год — 108, на 2001 год — 106. У 2010 годзе Расасна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 347 чал. праваслаўных; 1886 год — 533 чал.; 1888 год — 609 чал. (298 муж. і 311 жан.), зь іх 245 праваслаўных, 364 юдэяў; 1897 год — 1060 чал. (522 муж. і 538 жан.), зь іх 726 праваслаўных, 327 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1054 чал.; 1924 год — 1071 чал.; 1940 год — 1800 чал.; 1963 год — 290 чал.; 1999 год — 292 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 287 чал.; 2010 год — 223 чал.

Інфраструктура

У Расасьне працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, клюб, бібліятэка, пошта.

Воднатранспартная камунікацыя ДзьвінаДняпро

Чарнаморска-Балтыйскі глыбакаводны транспартны шлях рэкамі ДняпроДзьвіна складаецца з трох дзялянак:

  1. рака Дняпро — ад Кіеўскага вадасховішча да вёскі Расасна.
  2. Водападзельная дзялянка — ад Дняпра (вёска Расасна) да Дзьвіны (Віцебск).
  3. рака Дзьвіна — ад Віцебску да вусьця ракі (Рыскі заліў).

Дзьвіна і Дняпро ўваходзяць у сьпіс найбольшых трансгранічных рэк. З мэтай упарадкаваньня працэсаў супольнага выкарыстаньня трансгранічных рэк неабходна падрыхтаваць, падпісаць і ратыфікаваць Дамову паміж урадамі Беларусі, Латвіі, Расеі і Ўкраіны аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстаньня і аховы водных рэсурсаў рэк Дзьвіны і Дняпра. Неабходнасьць такой дамовы зыходзіць з патрабаваньня Канвэнцыі ЕЭК ААН ад 17 сакавіка 1992 году па ахове і выкарыстаньні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёраў.

Мэта рэалізацыі праекту «Водны калідор ХэрсонРыга» паўстала ў пачатку 2002 году. Ініцыятарам яе была Латвія. Істотную цікавасьць выявілі Беларусь і Ўкраіна. Галоўная перашкода — гэта вялізныя грашовыя сродкі для яго будаваньне. Толькі распрацоўка тэхнічнага праекту вымагае $100–150 мільёнаў, а рэалізацыя — $6 мільярдаў. Ідэя стварэньня такой воднатранспартнай камунікацыі паўстала яшчэ ў XIX стагодзьдзі. Зьявіўся праект пад назвай «Канал Рыга — Хэрсон», каштарысны кошт будаваньня якога складаў 300 млн царскіх рублёў. Але рэалізацыі праекту перашкодзіла Першая сусьветная вайна. Паўторна да ідэі стварэньня воднага шляху Дзьвіна — Дняпро вярнуліся ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя. У матэрыялах, распрацаваных інстытутам «Белгіправадгас», прапануецца варыянт глыбакаводнага транспартнага шляху Дняпром — Днепра-Дзьвінскім каналам (водападзел) — Дзьвіной з выхадам у Рыскую затоку Балтыйскага мора. Даўжыня трасы канала, якая злучае Дзьвіну і Дняпро і якую вызначылі на поўнач ад места Дуброўна, складае 82 км з частковым выкарыстаньнем ракі Лучосы і яе беспасярэдніх прытокаў. У 2010 г. зацьверджана дзяржаўная праграма будаваньня гідраэлектрастанцыяў і вадасховішчаў на рэках Беларусі. На Дзьвіне праектам прадугледжваецца стварэньне каскаду з чатырох ГЭС — Верхнядзьвінскай, Віцебскай, Бешанковіцкай і Полацкай. Іх сумарная магутнасьць складзе 125—130 мэгават. На Дняпры: Аршанская ГЭС (5,7 Мвт), Шклоўская ГЭС (4,9 Мвт), Магілёўская ГЭС (5,1 Мвт) і Рэчыцкая ГЭС (4,6 Мвт). Сумарны аб’ём фінансаваньня праектаў складзе 617,3 млн USD. Праекты прадугледжваюць узьвядзеньне адмысловых суднаходных шлюзаў.

Асобы

Турыстычная інфармацыя

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Юрыя.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Расасна ГісторыяРасасна НасельніцтваРасасна Воднатранспартная камунікацыя Дзьвіна — ДняпроРасасна АсобыРасасна Турыстычная інфармацыяРасасна ЗаўвагіРасасна КрыніцыРасасна ЛітаратураРасаснаБеларусьВоршаВіцебская вобласьцьДняпроДубровенскі раёнДуброўнаМаласавінскі сельсаветРасасенкаСмаленскШухаўцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Марыя МартысевічРамантызмЦмокПалесьсеГуда (імя)Нямецка-савецкая вайна24 красавікаГісторыя МенскуПрыназоўнікДрама (аповесьць)Валерыя КуставаДаўконтУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаФрыдрых ШылерНаша думкаРэгіёнАляксей ПысінРусіны (этнічная група)Кузьма ЧорныБеларуская народная партызанкаЯўгенія ПфляўмбаўмБрыгада (войска)ГарнастайЛічэбнікФара Вітаўта (Горадня)ЎБудынакСубэтнасАнтарктыдаВусякіПольшчаРасейска-ўкраінская вайнаТрыбуна працыЭякуляцыяПрыслоўеПарнафільмIRCВольга КараткевічСакрат ЯновічКові (рэжысэр)Васіль БыкаўМіхась ЗарэцкіМаксім ТанкЗямляРажава (Беларусь)Роксі ПантэрІван МележСельская гаспадарка БеларусіКаханьне без пранікненьняЛявон ВашкоАзэрбайджанская моваТаксіКарл Фрыдрых ГаўсСьпіс праектаў ВікімэдыіПлоцевы актВячаслаў АдамчыкСаюз вызваленьня БеларусіМіс СусьветТэмпэратураNokia 5140Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўАпэрацыйная сыстэмаНаваполацакЖаночая рыфмаБобраСьпіс гарадоў БеларусіЖанна Некрашэвіч-КароткаяСтаніслаў ВалодзькаВялікабрытанія🡆 More