Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў: міжнародная арганізацыя

Арганіза́цыя Аб’ядна́ных На́цыяў (ААН) — міжнародная арганізацыя, створаная ў 1945 годзе з чатырма галоўнымі мэтамі: дасягненьне міжнароднага міра і бясьпекі на плянэце; разьвіцьце сяброўскіх адносінаў паміж краінамі; супрацоўніцтва ў галіне вырашэньня міжнародных праблемаў і забясьпечэньня павагі да правоў чалавека; і ўзгадненьня дзеяньняў розных дзяржаваў.

Таксама мэтамі ААН зьяўляецца спрыяньне сацыяльна-эканамічнаму разьвіцьцю, абарона навакольнага асяродзьдзя, аказаньне гуманітарнае дапамогі ў выпадку голаду, стыхійных бедзтваў і ўзброеных канфліктаў. Дзеля дасягненьня гэтых мэтаў існуе больш за 30 асобных арганізацыяў, якія разам ствараюць сыстэму ААН. Афіцыйнай датай стварэньня ААН лічыцца 24 кастрычніка 1945 году. Статус заснавальнікаў арганізацыі мае 51 краіна (у тым ліку Беларусь, якая на той момант мела назву БССР). Сябрамі ААН заразь зьяўляюцца 193 краіны і 2 назіральніка (Сьвяты Прастол і Палестына). Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, на Мангэтане і мае экстэратарыяльны статус. Значныя сядзібы таксама знаходзяцца ў Жэнэве, Найробі і Вене. ААН фінансуецца праз абавязковыя і дабраахвотныя ўнескі краінаў-сябраў. ААН прадстаўляе толькі сваі краіны-сябры і робіць толькі тое, што яны ей даручаць. На сеньняшні дзень ААН зьяўляецца найвялікшай, найбольш унівэрсальнай і прадстаўнічай міжнароднай арганізацыяй у сьвеце.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
Сьцяг ААН
Сьцяг ААН
Афіцыйныя мовы
Генэральны сакратар Антоніу Гутэрыш (з 2017)
Заснаваная як ваенны альянс:
1 студзеня 1942
як міжнародная арганізацыя:
24 кастрычніка 1945
Колькасьць чальцоў 193 сталых сябра, 2 назіральніка
Штаб-кватэра Нью-Ёрк, ЗША
Афіцыйная старонка www.un.org
Іншыя афіцыйныя назвы:
  • United Nations
  • Organisation des Nations unies
  • Naciones Unidas
  • Организация Объединённых Наций
  • 联合国
  • امم متحدة

ААН дзейнічае на падставе Статута ААН прынятага на Канфэрэнцыі ААН у Сан-Францыска у красавіку-чэрвені 1945 году. Арганізацыя прымала ўдзел у вайсковых дзеяньнях у Карэі і Конга, а таксама зацьвердзіла стварэньне дзяржавы Ізраіль ў 1947 годзе. Колькасьць сябраў ААН імкліва ўзрасла праз хвалю дэкалянізацыі 1960-х гадоў. Пасьля заканчэньня Халоднай вайны ААН з розным посьпехам прымае ўдзел у вайсковых і гуманітарных місіях па ўсім сьвеце.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў: Гісторыя і структура, Сыстэма ААН, Камунікацыя
Мапа зь дзяржавамі і тэрыторыямі, якія ёсьць сябрамі арганізацыі.

Гісторыя і структура

24 кастрычніка 1945 г., а 1 гадзіне 45 хвіліне па Грынвічы, у Вашынгтоне дзяржаўны сакратар ЗША Джэймз Бэрнз(en) (1945—1947) падпісаў пратакол аб набыцьці моцы Статутам Аб’яднаных нацыяў.

Чальцом ААН можа стаць любая «міралюбная краіна», якая прымае абавязкі, якія накладае Хартыя ААН, і, на думку арганізацыі, здольная і жадае выконваць гэтыя абавязкі. Генэральная Асамблея вызначае, ці прымаць новую краіну, па рэкамэндацыі Рады Бясьпекі. Штаб-кватэра ААН знаходзіцца ў Нью-Ёрку, ЗША.

Назва «Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў» (па-ангельску: United Nations) была ўпершыню выкарыстаная Франклінам Дэлана Рузвэлтам у часы Другой сусьветнай вайны, як тэрмін для вызначэньня Хаўрусьнікаў. Упершыню назва была фармальна выкарыстана ў 1942 годзе, у Дэклярацыі ААН, якая заклікала Хаўрусьнікаў выконваць прынцыпы Атлянтычнай Хартыі і не шукаць сэпаратнага міру з краінамі Восі. Пасьля вайны пераможцы перадалі гэтую назву арганізацыі, якая была створаная па ўмовах Атлянтычнай Хартыі і іншых дамоваў часу вайны.

Сыстэма ААН

    Асноўны артыкул: Сыстэма ААН

Сыстэма ААН мае шэсьць асноўных органаў:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў: Гісторыя і структура, Сыстэма ААН, Камунікацыя 
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

Камунікацыя

У сьпіс афіцыйных моваў ААН уваходзяць мовы краінаў-заснавальніц: ангельская, кітайская, расейская, француская, акрамя таго гішпанская (Хартыя ААН, артыкул 111). Да таго, арабская была дададзеная ў 1982 годзе. Усе фармальныя сустрэчы перакладаюцца на гэтыя шэсьць афіцыйных моваў. Акрамя таго, усе афіцыйныя дакумэнты, друкаваныя ці ў Інтэрнэце, перакладаюцца на ўсе афіцыйныя мовы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў Гісторыя і структураАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў Сыстэма ААНАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў КамунікацыяАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў Глядзіце таксамаАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў КрыніцыАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў Вонкавыя спасылкіАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларусьБясьпекаДзяржаваЗямляМангэтанМірНью-ЁркПалестынаПравы чалавека

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамEBayІван МележБел-чырвона-белы сьцягКонтаўтНэпалКулёнMelbetГрупавы сэксАндрэй ДавойнавічЮлі ТаўбінГайла (імя)БаркэмпБДСМHTMLДраматургЭтыкаЖвірЗШАВіківідыБеларускі клясычны правапісДаўгайлаТаварыства з абмежаванай адказнасьцюГарнастайНапалеон I БанапартВэб-сайтНямецкая Дэмакратычная РэспублікаЛеапардЯзэп ГашкевічКітайАнатоль СысBet365Злучаныя Штаты АмэрыкіВіталь ШкляраўОрдэн ПагоніСельская гаспадарка БеларусіПадатакПарнафільм у ФранцыіКрасавікКаштоўная папераКрама (гурт)Зьміцер ЖылуновічУшачыКаскадныя табліцы стыляўППарыжЗалаты ГлёбусІван ШамякінТаўцівіл (імя)АлейГрыпНародная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяСвалегедУрадДзяржаваКарлес ПудждэмонСаляміПрастытуцыяСтрахаваньнеДотык пісі рукоюПагоня (песьня)Tor BandКонрад ГудзігердавічМікола МаляўкаВікінтУладзімер Арлоў (гісторык)🡆 More