Віцебскае Ваяводзтва

Ві́цебскае ваяво́дзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага.

Плошча каля 24,6 тыс. км². Сталіца — места Віцебск. Найбольшыя месты: Быхаў, Ворша, Вяліж, Магілёў і Шклоў.

Віцебскае ваяводзтва
лац. Viciebskaje vajavodztva
Віцебскае Ваяводзтва
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d]
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Дата ўтварэньня 1503
Дата скасаваньня 1772
Ваяводы Ваяводы віцебскія
Кашталяны Кашталяны віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 24,6 тыс. км²
Час існаваньня 15081772
Месцазнаходжаньне Віцебскага ваяводзтва
Віцебскае ваяводзтва на мапе
Віцебскае Ваяводзтва   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

У 1503 годзе намесьнікі Віцебскай зямлі пачалі карыстацца тытулам ваяводы. У 1508 годзе Віцебскае намесьніцтва (колішняе Віцебскае княства) атрымала статус ваяводзтва.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ваяводзтва ўтварылася наноў, складалася зь Віцебскага і Аршанскага паветаў. У 1582 годзе ў ягоны склад вярнулася Вяліская воласьць. У 1662 годзе зь Менскага ваяводзтва ў склад Аршанскага павету перавялі Барысаўскае староства.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Віцебскага ваяводзтва ліцьвінамі: «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин, родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год), «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету» (1627 год), «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын», «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много» (усе 1629 год), «…в роспросе сказались: Игнашко Григорьев, родом он литвин Оршанского повету» (1636 год), «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год), «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин Могилевского уезда села Господова» (1649 год), «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год), «…в распросе своем сказал: зовут его Сенькою Тихонов сын, родом литвин, города Витебска крестьянский сын деревни Гавриленки» (1684—1685 гады) ды іншыя. Паводле мэтрыкі Ліпскага ўнівэрсытэту, Dnus Jaroslaus Jaroslaides lituanus de Holowczin (1568 год). У матрыкуле Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту пад 1713 годам значыцца Steph. Skrzebien, Litvanus, Orsensis, а пад 1729 годам — Joh. Boreyko et Stan. Czeczel, Litvani, Orsensis. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Lucas Suttovitz Lithvanus ex districtu Orsensi (1711—1714 гады). У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1758 годам значыцца Minski de Sarius, Mohilow-Lithuan[us]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Jesu Ordyniec… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus… Maria Wolknaowski… Lithuanus, in districtu Orsensi natus… Trinitate Espmont… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) большая частка ваяводзтва апынулася ў Расейскай імпэрыі, у складзе Вялікага Княства Літоўскага засталася толькі рэшта Аршанскага павету (трапіла пад расейскую ўладу з другім падзелам). У 1794 годзе пасаду ваяводы віцебскага скасавалі.

Сымболіка

Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «рыцар у срэбных латах з срэбным шчытом з выяваю залатога шасьціканцовага крыжа, які заносіць на галавой срэбны меч з залатым этэсам і скача на срэбным кані з залатымі ўзбраеньнем, збруяй і вачамі, сядло таксама залатое». Паводле іншага апісаньня: «Пагоня або муж на белым кані, узбраеньне жоўтае, у чырвоным полі; пагоня зьвернутая ў правы бок, коньнік трымае ў правай руцэ паднесены меч, у левай — шчыт з падвойным крыжом».

Ваяводзкая харугва была зялёнага колеру з выяваю гербу Пагоні ў белым полі.

Геаграфія

На поўначы межавала з Пскоўскай зямлёю (пазьней з Маскоўскай дзяржавай, Расейскай імпэрыяй), на ўсходзе — з Смаленскім і Амсьціслаўскім ваяводзтвамі, на поўдні — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — зь Менскім і Полацкім ваяводзтвамі.

Тэрыторыю ваяводзтва надвая падзяляла рака Дзьвіна, на паўднёвым усходзе працякаў Дняпро.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Ваяводзтва падзялялася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі.

Назва Цэнтар Плошча Староствы
Віцебскі павет Віцебск ? Віцебскае (гродавае)
Азярышчанскае
Вяліскае
Сураскае
Ўсьвяцкае
Аршанскі павет Ворша ? Аршанскае (гродавае)
Барысаўскае
Вяляціцкае
Любашанскае

Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Віцебску. Павятовыя соймікі праходзілі ў Віцебску і Воршы, тамака ж месьціліся земскія, падкаморскія і гродзкія суды, склікалася паспалітае рушаньне.

Віцебская і аршанская шляхта абірала чатырох паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай, а таксама чатырох дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Дэмаграфія

У сярэдзіне XVII ст. Віцебскае ваяводзтва налічвала 77 635 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 543 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 172 тыс. чал.

Ураднікі

У Сэнаце Рэчы Паспалітай Віцебскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. Згодна з прывілеем вялікага князя Аляксандра, пацьвержаным Жыгімонтам Старым, ваявода віцебскі прызначаўся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Згодна зь Люблінскай уніяй (1569 год) ваявода віцебскі паводле значнасьці займаў 25 месца: па плоцкім і перад мазавецкім; кашталян — 20 месца: па плоцкім і перад чэрскім.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Віцебскае Ваяводзтва ГісторыяВіцебскае Ваяводзтва СымболікаВіцебскае Ваяводзтва ГеаграфіяВіцебскае Ваяводзтва Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелВіцебскае Ваяводзтва ДэмаграфіяВіцебскае Ваяводзтва УраднікіВіцебскае Ваяводзтва ЗаўвагіВіцебскае Ваяводзтва КрыніцыВіцебскае Ваяводзтва ЛітаратураВіцебскае ВаяводзтваБыхаўВоршаВяліжВялікае Княства ЛітоўскаеВіцебскМагілёўМестаШклоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Дзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяПрыназоўнікМалайская моваСтаніслаў ЯроцкіВасіль СёмухаКарыбутКорань (мовазнаўства)БабёрБеларускі клясычны правапісТалінскі портІндаэўрапейскія мовы.uzАлесь ГарунТравеньТарас ШаўчэнкаЛітаратураУладэ ДзівацЯгайла (імя)Калечыцы (шляхецкі род)Менская вобласьцьНародны каляндарШвэрынскі замакРадаўніцаУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціПарнафільм у ФранцыіСіянізмРасейская рэспублікаЛітШтат ЗШАМіхась Башлакоў.etЖанчына зьверхуСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСёрэн Абю К’еркегорТалінская затокаАборДзяжаАрцём Вярыга-ДарэўскіПамяць (энцыкляпэдычнае выданьне)ДзеяслоўРамантызмHromadske.TVПаўлюк ТрусУкраінская моваГенадзь ПашкоўКанстанцін ДрапезаКаханьне без пранікненьняРасейцыЧалавекЗаходняя БеларусьВэб-сайтISO 3166Вольныя матэрыялыВэб-старонкаУзровень жыцьцяКасіў Ясь канюшынуКатэдра Парыскай Божай Маці21 красавікаНованарвэская моваПавал МіськоЛітваІнфармацыйныя тэхналёгіі.to120-я зэнітна-ракетная брыгадаВагінальны сэксПрацяжнікПарнаграфія ў ЗШАБаўгарская моваСуразмоўцы.auРодная мова🡆 More