Магілёўская Губэрня: губэрня Расейскай імпэрыі

Магілёўская губэ́рня — губэрня Расейскае імпэрыі.

Створаная на анэксаванай тэрыторыі Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва, Амсьціслаўскага ваяводзтва й усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году пры першым падзелу Рэчы Паспалітай.

Магілёўская губэрня
Могилевская губернія
Магілёўская Губэрня: Гісторыя, Адміністрацыйны падзел у 1772—1777, Адміністрацыйны падзел 1801—1917
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня
Адміністрацыйны цэнтар Магілёў
Дата ўтварэньня 28 траўня (8 чэрвеня) 1772
Дата скасаваньня 11 ліпеня 1919
Губэрнатары гл. Магілёўскія губэрнатары (Расейская імпэрыя)
Насельніцтва
  • 1 686 764 чал. (1897)
Плошча
  • 42 134,6 вярста²
Месцазнаходжаньне Магілёўскай губэрні
Магілёўская губэрня на мапе
Магілёўская Губэрня: Гісторыя, Адміністрацыйны падзел у 1772—1777, Адміністрацыйны падзел 1801—1917   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Магілёўская Губэрня: Гісторыя, Адміністрацыйны падзел у 1772—1777, Адміністрацыйны падзел 1801—1917
Герб Магілёўскае губэрні да 1878 году

Гісторыя

8 чэрвеня [ст. ст. 28 траўня] 1772 году да падпісаньне дагавору Расеяй, Аўстрыяй і Прусіяй з умовамі падзелу Рэчы Паспалітае Кацярына ІІ загадала стварыць Магілёўскую губэрню з Магілёўскай, Аршанскай, Віцебскай, Рагачоўскай правінцый (губэрнскі горад Магілёў) і Пскоўскую губэрню з Пскоўскай, Вялікалуцкай, Дзьвінскай, Полацкай правінцый (губэрнскі горад Апочка) й прызначыла генэрала графа Захара Чарнышова Беларускім генэрал-губэрнатарам, а генэрал-маёра Міхаіла Кахоўскага Магілёўскім губэрнатарам і генэрал-маёра Міхаіла Крэчэтнікава Пскоўскім губэрнатарам. Па прапанове графа Захара Чарнышова Віцебск быў далучаны да Пскоўскай губэрні.

У пачатку жніўня войскі Расеі, Аўстрыі і Прусіі адначасова ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай згодна папярэднім дамоўленасьцям ад 19 лютага 1772 году. 16 жніўня [ст. ст. 5 жніўня] 1772 году ў Пецярбургу была падпісана канвэнцыя паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстрыяй пра частковы падзел Рэчы Паспалітай. Да Расейскай Імпэрыі адышло Інфлянцкае, большая частка Полацкага (па правым беразе Дзьвіны), амаль усе Віцебскае (па левым беразе Друці й Дняпра), Амсьціслаўскае ваяводзтвы, усходняя частка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва з гарадамі Амсьціслаў, Віцебск, Ворша, Гомель, Магілёў, Полацак, Прапойск, Рагачоў, Чачэрск.

27 жніўня [ст. ст. 16 жніўня] 1772 году Кацярына ІІ падпісала закон («плакат») пра прызначэньне жыхарам тэрміну для прыняцьця прысягі, пра пастанову слупоў на новых межах, пра збор у скарб з усіх прыбыткаў і пра суды па тамтэйшых правах і звычаях. Празь месяц Чэрнышоў паведамляў пра ўчыненьне ў Беларускіх губэрнях вопісу аб пагалоўным збору падаткаў, аб пераводзе мытні на новую мяжу й пра збор з тавараў пошлін, пра карчмы й гандаль віном і сольлю, пра здачу на арэнду вёсак.

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1772 зацвердзілі штаты губернскій канцылярый.

20 кастрычніка [ст. ст. 9 кастрычніка] 1772 ўтвораны правінцыі: Амсьціслаўскую, Аршанскую, Магілёўскую, Рагачоўскую. Правінцыя ўзначальвалася прызначаным Сэнатам па прапанове губэрнатара ваяводам, пры якім дзейнічала правінцыяльная канцылярыя. У штат канцылярыі ўваходзілі 1 асэсар, 2 сакратары, 1 пратакаліст, 1 рэгістратар, 2 канцылярысты, 1 падканцылярыст, 4 капіісты, 1 пераплётчык, 1 кат. Пры правінцыйнай канцылярыі была вайсковая каманда ў складзе 57 чалавек пад камандаваньнем афіцэрам у чыне паручніка. Правінцыйная канцылярыя мела адміністрацыйныя й паліцэйскія абавязкі: кантроль за выкананьнем казённых інтарэсаў і судовы разбор грамадзянскіх пазоваў, набор рэкрутаў, злоў зладзеяў і разбойнікаў, утрыманьне шляхоў зносін, выкананьне правілаў гандлю, санітарны стан гарадоў і мястэчак, проціпажарная бясьпека, ахова здароўя, забароненыя гульні, карчмарства, збор падаткаў (падушных, за вінны продаж, продаж солі, арэндавых грошай) і адпраўка іх у камэральную экспэдыцыю губэрнскай канцылярыі, улік зьвестак пра пасеве і ўраджаі хлеба, цэн на харч і фураж, справы пра ўцёках і пакрывальніцтве прыгонных сялян і рэкрутаў, забойстве, гвалце, крадзяжах, цяжбах і спрэчках паміж сялянамі, якія перавышалі 25 руб. пазову, апэляцыі на выракі павятовых камісарскіх судоў. 25 сьнежня [ст. ст. 14 сьнежня] 1772 ў штат была ўведзена пасада пракурора.

Пасьля апублікаваньня «плаката» пра далучэньне земляў Рэчы Паспалітай да Расеі й нават пасьля прынясеньні некаторымі жыхарамі прысягі, рускі амбасадар у Варшаве 7-га верасьня 1772 года, супольна з прускім амбасадарам (аўстрыйскі амбасадар ўручыў дэклярацыю трохі пазьней) уручылі ўраду дэклярацыю пра разьвязаны трыма дзяржавамі падзел Рэчы Паспалітай. Вырашыўшы дамагчыся згоды на пастаўленыя імі новыя межы не толькі ад караля, але й ад сойма, напачатку лістапада 1772 году рускі, аўстрыйскі і прускі амбасадары падалі каралю вымогу пра скліканьне сойма. 22 сьнежня [ст. ст. 11 сьнежня] 1772 кароль абвясьціў пра скліканьне сходу сэната дзеля абмеркаваньня пытаньня пра сойм. 29 студзеня [ст. ст. 18 студзеня] 1773 году, прыехала толькі невялікая частка сэнатараў (большасьць іх была падкупленай). Гэты сэнат пагадзіўся на скліканьне сойма ў Варшаве на 9 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1773 году. Сойм таксама быў вельмі малалюдны (на ім была толькі шостая частка звычайнай колькасьці земскіх паслоў дэпутатаў), і большасьць удзельнікаў яго таксама была падкупленай. У выглядзе таго, што па законах «liberum veto» голас аднаго нязгоднага земскага амбасадара на сойме разладжавае справу, сойм, пад ціскам амбасадараў трох дзяржаў, абвясьціў сябе (1-га красавіка 1773 г.) сконфідераванным (г. зн. вырашаючым справы большасьцю галасоў). Пад пагрозай іншаземнай вайсковай сілы, сойм пагадзіўся ўпаўнаважыць дзеля заключэньня трактата Польшчы з трыма дзяржавамі адмысловую камісію, што склалася з сэнатараў і земскіх амбасадараў, прыдатны гэтым дзяржавам.

29 верасьня [ст. ст. 18 верасьня] 1773 году паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны рускім амбасадарам і чальцамі соймавай камісіі трактат «пра аднаўленьне міру паміж абедзьвюма дзяржавамі й пра далучэньне да Расеі некаторых ад Польшчы зямель». Па гэтым трактаце, паміж Расеяй і Польшчай усталёўваліся мір, згода і сяброўства на падставах Варшаўскага трактата 1768 году. Дзеля поўнага спыненьня ўсіх памежных спрэчак паміж дзьвюма дзяржавамі. Польшча саступала Расеі вядомую прастору сваёй зямлі. Расея адмаўлялася ў будучыні ад усіх праў і дамаганьняў на якую ні будзь вобласьць Рэчы Паспалітай, абавязвалася надаць рыма-каталікам абодвух абрадаў у адышоўшых да яе абласьцях поўную волю ў веры й недатыкальнасьць маёмасьці, гарантавала Польшчы захаваньне ў моцы усіх тых канстытуцый вольнаго рэспубліканскага й незалежнага кіраваньня. У асобным акце, прынятым 26 сакавіка [ст. ст. 15 сакавіка] 1775 году, Расея гарантавала Рэчы Паспалітай захаванне кардынальных правоў. 22 красавіка [ст. ст. 11 красавіка] 1775 году гэты акт і дагавор пра падзел атрымалі фармальную санкдыю па насяджэньні сейма ў Варшаве.

2 жніўня [ст. ст. 22 ліпеня] 1773 падзялілі правінцыі на паветы, якія кіраваліся Камісарыятамі.

Тэрыторыя першага разьдзелу была для Кацярыны ІІ мейсцам экспэрымэнту ў галіне адміністрацыйнага законадаўства. Пазьней аднак, калі ў 1775 г. «Учрежденіе о правленіи губерніями» (рас.) выразна вызначыла, які мае быць адміністрацыйны падзел усяе Расеі, — асобныя мясцовыя варункі Беларуска-Літоўскае дзяржавы аказаліся перашкодай у хуткім правядзеньні яго ў жыцьцё.

Правінцыі скасаваны 2 траўня [ст. ст. 22 сакавіка] 1777 году ў адпаведнасьці з Устанаўленьнямі для кіраваньня губэрніямі Ўсерасейскай імпэрыі. Тэрыторыю губэрні падзялілі на 12 паветаў: Амсьціслаўскі, Аршанскі, Бабінавіцкі, Беліцкі, Клімавіцкі, Копыскі, Магілёўскі, Рагачоўскі, Сеньненскі, Старабыхаўскі, Чавускі і Чэрыкаўскі. 21 сьнежня [ст. ст. 10 сьнежня] 1777 году пераназваная ў Магілёўскае намесьніцтва.

Калі да ўлады прыйшоў Павал I, ён правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу. 11 студзеня [ст. ст. 31 сьнежня] 1797 году тэрыторыю Магілёўскай губэрні уключылі ў Беларускую губэрню з цэнтрам у Віцебску, якая складалася з 16 паветаў. У яе склад увайшлі землі Полацкага (11 паветаў) і Магілёўскага (12 паветаў) намесьніцтваў. Пры ўтварэньні губэрні Бабінавіцкі, Дрысенскі, Клімавіцкі, Копыскі, Рэжыцкі, Старабыхаўскі й Сураскі паветы былі скасаваны.

Магілёўская губэрня адноўленая 11 сакавіка [ст. ст. 27 лютага] 1802. 7 сакавіка [ст. ст. 23 лютага] 1840 году скасаваны Бабінавіцкі павет, тэрыторыя далучана да Аршанскага павету. 7 студзеня [ст. ст. 26 сьнежня] 1862 году Копыскі павет скасаваны. Утвораны Горацкі павет з частак тэрыторыі Аршанскага, Магілёўскага й Копыскага паветаў.

Зь верасьня 1917 губэрня была аднесеная да Заходняй вобласьці. Ад сакавіка 1918 году ў складзе БНР, ад студзеня 1919 — у БССР, зь лютага — да РСФСР. 11 ліпеня 1919 Магілёўская губэрня была скасаваная, 9 яе паветаў увайшлі ў Гомельскую губэрню, Амсьціслаўскі павет перададзены Смаленскай, Сеньненскі павет — Віцебскай губэрні.

У 1938 з цэнтрам у Магілёве створаная Магілёўская вобласьць.

Адміністрацыйны падзел у 17721777

Адміністрацыйны падзел 18011917

  • Амсьціслаўскі павет
  • Аршанскі павет
  • Бабінавіцкі павет (скасаваны ў 1840)
  • Беліцкі павет (у 1852 пераназваны ў Гомельскі павет)
  • Горацкі павет
  • Клімавіцкі павет
  • Копыскі павет (скасаваны ў 1861)
  • Магілёўскі павет
  • Рагачоўскі павет
  • Сеньненскі павет
  • Старабыхаўскі павет (у 1852 пераназваны ў Быхаўскі павет)
  • Чавускі павет
  • Чэрыкаўскі павет

Глядзіце таксама

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Магілёўская Губэрня: Гісторыя, Адміністрацыйны падзел у 1772—1777, Адміністрацыйны падзел 1801—1917  Магілёўская губэрнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Магілёўская Губэрня ГісторыяМагілёўская Губэрня Адміністрацыйны падзел у 1772—1777Магілёўская Губэрня Адміністрацыйны падзел 1801—1917Магілёўская Губэрня Глядзіце таксамаМагілёўская Губэрня ЗаўвагіМагілёўская Губэрня КрыніцыМагілёўская Губэрня ЛітаратураМагілёўская Губэрня Вонкавыя спасылкіМагілёўская ГубэрняАмсьціслаўскае ваяводзтваАнэксіяАршанскі паветВіцебскае ваяводзтваГубэрняМенскае ваяводзтваПершы падзел Рэчы ПаспалітайРасейская імпэрыяРэч ПаспалітаяРэчыцкі паветЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1919Беларускія могілкі ў Іст-БрансўікуПольшчаФранцыяАўстрыяСлоўнік НасовічаБраўзэрМенскі замакЗборная Новай Зэляндыі па футболеСмаленскі паветФасадСусьветнае павуціньне1991КапішчаЛеў XСтудзеньЗборная Польшчы па футболеПCreative CommonsГабрэіТрыбадызмАндрэй ГрамыкаТутэйшыя (п’еса)КрэдытЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)Аборак403 да н. э.Джынсавая рэвалюцыяГапляна (карціна Казімера Альхімовіча)Генадзь КісялёўЛюцыян ЖалігоўскіЛекі-адпаведнікіГібэрніян ЭдынбургДвухстворкавыяНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Судан754Від (імя)Паспалітае рушэньнеПошукавая аптымізацыяЖывёлагадоўляВусякіNokia N72Праблема 2038 годуМэдаль Францішка СкарыныІсус ХрыстосСяржук ДоўгушаўГіяцынт АльхімовічАўтамабільХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграВатыканФінляндыяІрляндцыУладзімер ЧарткоўТыльзытПадзелы Рэчы Паспалітай1988Беларуская моваФэдэрацыя Босьніі і ГерцагавіныБераБеларускі нацыянальны стройВікікрыніцы21 красавікаРасейцыБікрам СамватЮнісонЦэнтральная СэрбіяЭўра🡆 More