Лучо́са — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дзьвіны.
Цячэ ў Лёзьненскім і Віцебскім раёнах. Даўжыня 90 км. Плошча вадазбору 3510 км². Выдатак вады ў вусьці 21,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Лучоса лац. Łučosa | |
Рака Лучоса | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Зелянское |
Вусьце | Дзьвіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 90 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 21,4 м³/с |
Плошча басэйну | 3510 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,3 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Ардышэўка, Серакаратнянка, Абалянка, Чарнічанка, Абручоўка |
Правыя | Чарніца, Сухадроўка, Ворле |
Выцякае з возера Зелянскога каля вёскі Бабінавічаў Лёзьненскага раёну, цячэ Лучоскай нізінай і ў межах Віцебскага ўзвышша, вусьце ў межах паўднёвай ускраіны Віцебску.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырыня яе 400—600 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, больш разьвітая на левабярэжжы; шырыня яе 300—500 м. Рэчышча неразгалінаванае, зьвілістае, месцамі зарастае, шырыня яго 20—30 м, у нізоўі да 60 м. Дно роўнае, пераважна пяскова-аточнае, на перакатах нярэдка камяністае. Берагі часьцей стромкія, месцамі абрывістыя, супясковыя, парослыя хмызьняком.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў ніжняй плыні ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 6,2 м, найбольшая 9,9 м (1956). Замярзае ў канцы 1-й дэкады сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 3 дні.
У паўднёвай частцы месьцяцца значныя масівы мяшаных лясоў. Тут сустракаюцца ўсе тры тыпы балатоў. Азёры разьмяшчаюцца ў асноўным на левабярэжжы, найбольшыя зь іх: Кічына, Серакотня, Зелянское.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Лучоса, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.