Дубровенскі Раён Ляды

Ляды́ — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі.

Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавету Дубровенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 486 чалавек. Знаходзяцца за 29 км на ўсход ад Дуброўна, за 140 км ад Віцебску.

Ляды
лац. Lady
Дубровенскі Раён Ляды
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Дубровенскі
Сельсавет: Валяўкоўскі
Насельніцтва: 486 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2137
Паштовы індэкс: 211059
СААТА: 2224808051
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°36′5″ пн. ш. 31°10′11″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 31.16972° у. д. / 54.60139; 31.16972 31°10′11″ у. д. / 54.60139° пн. ш. 31.16972° у. д. / 54.60139; 31.16972
Ляды на мапе Беларусі ±
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Ляды
Дубровенскі Раён Ляды Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ляды — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі яны ўваходзілі ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1607 годам Ляды значацца як сяло, улададаньне Яна сына Яна Глябовіча. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя мясцовасьць перайшла ў валоданьне Сапегаў.

У 1672 годзе Ляды атрымалі статус мястэчка, у гэты час яны ўваходзілі ў склад Дубровенскага графства. На 1738 год тут было 23 дымы, штогод адбываліся 2 кірмашы — на Сёмуху і Пакроў. У 1745 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Покрыва Багародзіцы, у 1799 годзе — царкву Яна Багаслова.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году быў скасаваны Аршанскі павет і Ляды апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году па 1 сьнежня 1796 год у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году па 31 сьнежня 1796 год). З 1 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 год Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1840 годзе Бабінавіцкі павет далучылі да Аршанскага павету.

Ангельскі падарожнік Робэрт Джонстан адзначаў у дзёньніку сваёй вандроўкі Расейскай імпэрыяй, выдадзеным у 1815 годзе, што ад Лядаў пачынаецца «старажытная Літва», а мясцовых сялянаў ён апісваў як «карэнных літоўцаў».

26 сьнежня 1861 года казённае мястэчка Горкі перавялі ў стан павятовага горада і ўтварылі з частак Аршанскага, Магілёўскага і скасаванага Копыскага паветаў Горацкі павет. Ляды ўвайшлі ў склад Холбнянскай воласьці Горацкага павету.

Ляды — уладаньне князя Пацёмкіна ў 1783 годзе. З 1792 году ў валоданьні Любамірскіх.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Лядах было 599 дамоў, дзейнічалі 4 царквы, 2 багадзельні і 8 юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі царкоўнапрыходзкая школа, паштова-тэлеграфная станцыя, 2 гарбарні, 2 крупадзёркі, 3 маслабойні, 11 кузьняў, 4 пенькатрапальні, 3 ільнопрадзільні, вадзяны млын, 82 гандлёвыя і 2 піўныя крамы, шынок і 2 заезныя двары, штогод праводзіліся 2 кірмашы, Ляднянская паштова-тэлеграфная кантора з 1885 году па 1917 год і друкарня ў пачатаку 20 стагодзьдзя.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 годзе Ляды вярнулі БССР, дзе яны 26 жніўня 1924 сталі цэнтрам Ляднянскага раёну Аршанскай акругі (з 26 ліпеня 1930 - БССР). На 1925 год у мястэчку было 689 гаспадарак. 14 ліпеня 1931 годзе Ляднянскі раён злучылі з Дубровенскім раёнам. З 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці. Ляды мелі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу з 27 верасьня 1938 да 1954 году.

У Другую сусьветную вайну з 18 ліпеня 1941 году да 8 кастрычніка 1943 году Ляды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У мястэчка ўвайсьці мог кожны, але выйсьці толькі з пропускам камэндатуры. Габрэям прапускаў не давалі. У лютым 1942 году немцы зладзілі гета ў парку вакол школы з плотам і назіральнымі вышкамі. У ім людзі паміралі ад катаваньняў, голаду і хвароб. 2 красавіка 1942 году ў першы дзень Пэсаху, рэшту ацалелых габрэяў падвялі да супрацьтанкавага рову на правым беразе Мярэі й пастралялі ўсіх. У 1966 годзе сваякі загінуўшых паставілі помнік на месцы дзе нацысты закатавалі 1200—2000 габрэяў.

10 сакавіка 1954 году Сазонаўскі сельсавет пераназвалі ў Ляднянскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна Віцебскай вобласьці. 16 верасьня 1960 году яшчэ раз пераназвалі ў Валяўкоўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Валяўкі. У 1985 годзе цэнтар сельсавету перамясьцілі ў вёску Арловічы.

На 1963 год у Лядах было 229 двароў, на 1975 год — 275, на 1999 год — 287. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2202 чал. , зь іх 504 праваслаўных, 1698 юдэяў. 1884 — 2741 чал.; 1897 — 4 483 чал. (2 075 муж. і 2 408 жан.), зь іх 720 праваслаўных і 3763 юдэяў.
  • XX стагодзьдзе: 1925 — 3747 чал.; 1963 — 781 чал.; 1972 — 735 чал.; 1999 — 707 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 — 486 чал.

Інфраструктура

У Лядах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Дубровенскі Раён Ляды  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213В000469
  • Гарадзішча пэрыяду раньняга жалезнага веку ва ўрочышчы Гарадзец, на паўночнай ускраіне Лядаў. Гарадзішча мае авальную форму памерам 40 мэтраў на 30 мэтраў, акружана валам вышынёй 3—6 мэтраў і шырынёй каля асновы 10—11 мэтраў, а па грэбні 6—7 мэтраў. Стромкасьць схілаў каля 70 градусаў. Раскопкі не праводзіліся. У 1972 гаду Уладзімер Ісаенка абсьледаваў археалягічны помнік.
  • Братэрская магіла жаўнераў. Пахаваны 142 жаўнеры, якія загінулі ў 1943 гаду. У 1956 гаду пастаўлены помнік — скульптура жаўнера.
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Пахавальня Шнэерсона
  • Сынагога
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1745). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (347 прыхаджан) і вёска Александрыя (31 прыхаджанін); засьценкі Аляксейкі (54 прыхаджаніна) і Сазонаўка (132 прыхаджаніна).
  • Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (1799)
  • Царква Сьвятога Духа (1829). У сярэдзіне XIX стагодзьдзя к царкве былі прыпісаны: мястэчка Ляды (257 прыхаджан) і вёскі — Александрыя (19 прыхаджан), Котаўшчына (85 прыхаджан), Кліменкі (90 прыхаджан), Кроцікі (76 прыхаджан), Страхі (105 прыхаджан) і засьценак Аляксейкі (67 прыхаджан).
  • Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (1840)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дубровенскі Раён Ляды ГісторыяДубровенскі Раён Ляды НасельніцтваДубровенскі Раён Ляды Турыстычная інфармацыяДубровенскі Раён Ляды ГалерэяДубровенскі Раён Ляды АсобыДубровенскі Раён Ляды КрыніцыДубровенскі Раён Ляды ЛітаратураДубровенскі Раён Ляды Вонкавыя спасылкіДубровенскі Раён ЛядыАграгарадокБеларусьВаляўкоўскі сельсаветВіцебскВіцебская вобласьцьДубровенскі раёнДуброўнаМярэя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

23 красавікаДзьвінскЗнакі прыпынкуАльгерд БахарэвічПуэрта-РыкаНыркаАдлігаВіктар ГардзейГарадзенская вобласьцьШвэцыяПольская літаратура (рэнэсанс)Парнаграфія ў ЗШАВасіль ЗуёнакАндрэй ДынькоВаенная апэрацыяГрыгарыянскі каляндар1769Сяржук Сокалаў-ВоюшВасіль БыкаўБейкаГотаўтNokia 6500 classicВасіль ІгнаценкаАдукацыяСанскрытМарыя АнтуанэтаІнструкцыя па трансьлітарацыіЭротыкаСяргей НавумчыкВікіпэдыяБанкаўскі рахунакВалерыя КуставаПрыметнікСаюз пісьменьнікаў БеларусіБССРПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Карлес ПудждэмонМікола ГусоўскіСельская гаспадарка БеларусіФундацыя «Вікімэдыя»Багуслаў РадзівілДэмакратыяДожджБеларусьАўгустоўскі каналАладкіБеларуская мінуўшчына (часопіс)Аляксандар МарозМіхась БаразнаГарнастайЧорны сьпіс ЭўразьвязуСэксБеларуская граматыка для школ (1918)QR-кодЮрась ШамецькаАляксандар ВіхорПрыдатак (мовазнаўства)Сэксуальныя пазыцыіБэерРэстаранЛюдвік Канстантын ПацейДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)УрліхПятрусь БроўкаУладзімер ДубоўкаПрастытуцыяБерасьцейская вобласьцьПалітычная партыя303ГорадняІзбут🡆 More